Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. На рынку нерухомасці ў Мінску чакаюцца перамены — экспертка расказала, што можа змяніцца і што на ім адбываецца цяпер
  2. МЗС Літвы адказала на прапанову Беларусі аднавіць рух пасажырскіх цягнікоў паміж краінамі
  3. Кремлевские чиновники продолжают угрожать НАТО, вероятно, чтобы подготовить население России к будущей агрессии — ISW
  4. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  5. Ёсць праблема з пенсіямі, пра якую кажуць нават афіцыйныя прафсаюзы. Паглядзелі, якая з ёй сітуацыя
  6. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  7. В Офисе президента Украины пояснили, что имел ввиду Зеленский, когда сказал, что Россия «что-то готовит в Беларуси этим летом»
  8. Помнік пратэсту ў цэнтры Мінска. Успамінаем, як увесь горад выйшаў на вуліцы патрабаваць вызвалення палітвязняў — і трапіў пад агонь
  9. Для кіроўцаў з'явілася змяненне, пра якое лепш ведаць на выпадак ДТЗ
  10. Один из иностранных банков ввел новые ограничения для беларусов. Они оказались масштабнее, чем сообщалось ранее
  11. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  12. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  13. На свободу вышел фигурант дела «о попытке госпереворота» Юрий Зенкович
  14. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  15. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  16. «Аперацыі могуць быць прыпыненыя». Адзін з банкаў папярэдзіў кліентаў, што лепш паведамляць пра паездкі за мяжу
  17. КГК и прокуратура пожаловались Лукашенко на растраты в важной для него сфере. «Зеркало» получило закрытые документы — что в них
  18. У траўні будзе тры выходныя дні запар. Што пра гэта важна ведаць работнікам і наймальнікам
  19. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
Читать по-русски


Набліжаны да ГУБАЗіК тэлеграм-канал паведаміў 7 снежня, што плануе публікаваць менш «пакаяльных» відэа.

Фото использовано в качестве иллюстрации. Фото: Скриншот "покаянного" видео
Фота выкарыстанае ў якасці ілюстрацыі. Фота: скрыншот «пакаяльнага» відэа

Змену падыходу да абыходжання з затрыманымі па пратэсных артыкулах патлумачылі тым, што фармат «вычарпаў сябе сваёй неактуальнасцю». Пры гэтым тэлеграм-канал сілавікоў паабяцаў і далей дэманстраваць затрыманых беларусаў, але перамясціць акцэнт «з асобы на канкрэтныя дзеянні і іх трактоўку».

Нагадаем, на практыку здымак і публікацый «пакаяльных» відэа беларускімі сілавікамі не раз звярталі ўвагу праваабаронцы.

— Сам працэс здымкі і выкарыстанне відэазапісаў такога кшталту парушаюць адразу некалькі нормаў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах (МПГПП), — каментаваў юрыст праваабарончага цэнтра «Вясна» Павел Сапелка. — У першую чаргу — комплекс правоў чалавека, затрыманага па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства, бо менавіта такія людзі, як правіла, робяцца ахвярамі прымусовай здымкі. Іх правы замацаваныя артыкулам 14 МПГПП і ўключаюць у сябе правы быць прадстаўленым абаронцам, не сведчыць супраць сябе, ведаць, у чым чалавек абвінавачваецца, паўстаць перад судом цягам максімальна кароткага прамежку часу.

Акрамя таго, прымус да ўдзелу ў такіх роліках — прамое парушэнне прэзумпцыі невінаватасці, калі чалавек вымушаны ў непрацэсуальнай форме прызнацца ў здзяйсненні забароненых дзеянняў або агаварыць сябе ў здзяйсненні злачынства. Магчыма, з крымінальна-працэсуальнага пункту гледжання гэта было б не так важна, калі б у нас быў справядлівы і незалежны суд. Але, на жаль, гэтыя відэа прызнаюцца доказамі і выкарыстоўваюцца для абгрунтавання вынесеных прысудаў, хоць былі здабытыя непрацэсуальным шляхам.

Прымус да ўдзелу ў такіх роліках парушае свабоду выказвання меркаванняў, бо гэтае права ўключае ў сябе не толькі права выказваць сваё меркаванне, але і не выказваць яго, адмовіцца ад выказванняў адносна тых ці іншых пытанняў грамадска-палітычнага характару. А тут людзей вельмі часта прымушаюць выказацца не толькі адносна іх учынкаў, учынкаў блізкіх і сяброў, але і ў цэлым — з нагоды учынкаў асобных сацыяльна-палітычных груп. Акрамя таго, такія запісы — прамое ўмяшанне ў таямніцу асабістага жыцця, бо людзей вымушаюць раскрываць непублічныя бакі свайго жыцця: прафесійныя пытанні, матэрыяльнае становішча, сэксуальную арыентацыю і гэтак далей.

Таксама відэа парушаюць права не падвяргацца жорсткаму, бесчалавечнаму і зневажальнаму абыходжанню або катаванням. Бо нават калі на чалавеку няма бачных слядоў або да яго не ўжывалі жорсткія меры або катаванні, мы і людзі, якіх прымушаюць здымацца, выдатна разумеем, што адмова ад здымак можа пацягнуць гэта за сабой.

Павел Сапелка ўпэўнены, што тых, хто прымушае людзей здымацца ў такіх відэа, можна прыцягнуць да адказнасці. Як мінімум — за службовае злачынства, кваліфікацыя ў гэтым выпадку будзе залежаць ад таго, якім чынам атрымлівалася згода на правядзенне запісаў, а таксама тое, хто здымаў. Гэта трапляе пад кваліфікацыю арт. 426 Крымінальнага кодэкса. Таксама юрыст бачыць у гэтым злачынства супраць чалавечнасці, якое здзяйсняецца прадстаўніком дзяржавы. У такім выпадку тэрмінаў даўнасці няма.

Артыкул 12 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Беларусі

1. Падчас вытворчасці па матэрыялах і крымінальнай справе забараняюцца дзеянні і рашэнні, якія прыніжаюць гонар і годнасць альбо ствараюць небяспеку для жыцця і здароўя ўдзельнікаў крымінальнага працэсу.

2. Наступствы і матэрыяльнае пакрыццё маральнай шкоды, нанесенай падчас здзяйснення злачынства альбо дзеяннямі службовых асоб органа, які вядзе крымінальны працэс, ліквідуюцца і ажыццяўляюцца ў парадку, вызначаным гэтым Кодэксам.