Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
  2. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  3. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  4. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  5. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  6. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  7. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  8. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  9. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  10. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
Читать по-русски

апублікавана: 
абноўлена: 

КДБ абвінаваціў клінінгавую кампанію ў нявыплаце падаткаў. Дзяржаве нанесеная шкода ў асабліва буйным памеры. Пра затрыманне пяці чалавек паведаміў тэлеканал «Беларусь 1».

Фото: TUT.BY
Фота: TUT.BY

Гаворка ідзе пра грамадскае аб’яднанне «Сонечны круг». У эфіры тэлеканала заявілі, што «нейкая грамадзянка Ціханава, прыкрываючыся працаўладкаваннем інвалідаў, вырашыла сэканоміць на выплаце падаткаў».

«Выкарыстоўваючы наяўную ў беларускім заканадаўстве льготу, якая дазваляе працадаўцу адлічваць у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва 5% ад прыбытку ў выпадку працаўладкавання не менш чым траціны інвалідаў, яна заснавала прадпрыемства з відам дзейнасці „ўборка памяшканняў“ са штатам 6 чалавек, 4 з якіх — асобы з абмежаванымі магчымасцямі. Пры гэтым работы, якія прыносяць прыбытак прадпрыемству, выконвалі 900 чалавек, якія не з’яўляюцца інвалідамі і якія сістэматычна прыцягваліся па дамове падраду», — заявіў у эфіры дзяржтэлеканала намеснік начальніка Следчага ўпраўлення КДБ Беларусі Канстанцін Бычак.

У сюжэце паказалі момант затрымання жанчыны. Там таксама паведамілі, што «пяць фігурантаў крымінальнай справы ўжо даюць прызнальныя паказанні».

Акрамя таго, Алену Ціханаву абвінавацілі ў сувязях з амерыканскімі фондамі і МУС Славакіі.