Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  2. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  3. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  4. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  5. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  6. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  7. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  8. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  9. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  10. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  11. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  12. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
Читать по-русски


Вайсковыя зборы асабліва моцна пачалі трывожыць беларусаў апошнім часам — на фоне мабілізацыі ў Расіі і заяваў пра разгортванне сумеснай групоўкі войскаў. Здаецца, нагодай для перажыванняў становяцца любыя навіны, звязаныя са зборамі — нават калі іх раптам вырашылі адмяніць.

Фото: пресс-служба Министерства обороны РБ
Беларускія вайскоўцы. Фота: прэс-служба Міністэрства абароны РБ

Пра такую сітуацыю ў рэдакцыю напісала жонка аднаго з ваеннаабавязаных Анастасія (імя змененае). Малады чалавек мусіў паехаць на зборы праз тыдзень, але ў ваенкамаце, здаецца, перадумалі. Сказалі, што больш ехаць нікуды не трэба, але прычыны не патлумачылі.

— Патэлефанавалі і сказалі, што цяпер зборы з нейкай прычыны адмяняюцца. Удакладнілі, што іх пераносяць на наступны год і да лютага можна адпачываць. Ваенны білет пры гэтым не вяртаюць, ён застаецца ў ваенкамаце, — расказвае дзяўчына. — Магчыма, ім сапраўды цяпер не патрэбны мой муж, а можа, наадварот, будуць не зборы, а мабілізацыя ўжо для ўсіх…

Каб даведацца, чаму зборы вырашылі адмяніць, мы патэлефанавалі ў ваенкамат, да якога прыпісаны муж нашай суразмоўніцы, і прадставіліся сваячкай прызванага мужчыны.

— Зборы адмянілі — ну, магчыма, іншыя задачы стаяць. Мы працуем у адпаведнасці з распараджэннем зверху, разумееце? Гэта ж не нашае жаданне. Мала што дзе [вырашылі].

— То-бок гэта звычайная сітуацыя і не варта перажываць, што потым раптам пачнуць мабілізацыю?

— Так, нічога такога няма [у гэтым рашэнні]. Не перажывайце вы, усё добра! Якая мабілізацыя, вы што? Ніякай мабілізацыі ў Беларусі няма. А пра люты сказалі, таму што на наступны год [перанеслі]. Мала што потым будзе. Як толькі стане нешта вядома, будзе позва. І наогул, вас прызываюць на зборы? Не. Ну вось хай ён сам і тэлефануе. А то ўсе мамы, жонкі, сёстры — а чаму сам ваеннаабавязаны не можа патэлефанаваць і вырашыць усе пытанні?