Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
  2. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  3. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  4. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  5. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  6. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  7. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  8. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  9. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  10. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
Читать по-русски


Беларускія вайскоўцы запісалі адказ сваім калегам з Узброеных сіл Украіны, якія раней заклікалі беларусаў не ўдзельнічаць у вайне. Відэа апублікавала раніцай 26 кастрычніка прэс-служба Мінабароны.

Скриншот видео
Скрыншот відэа

Ролік выкананы ў падобнай стылістыцы. Удзел у здымцы ўзялі дзейныя і былыя вайскоўцы беларускай арміі. Для «перабівак» выкарыстоўваліся архіўныя запісы часоў Вялікай Айчыннай вайны, а таксама аэраздымка Кіева.

— Наш адказ калегам з УСУ. Вашы ЦІПсА (цэнтры інфармацыйна-псіхалагічных аперацый. — Заўв. рэд.) запускаюць пафасныя ролікі са зваротам да беларусаў. Спрабуюць нас у чымсьці абвінаваціць. Месцамі нават запалохаць, — сказаў на камеру першы вайсковец.

— Але ж мы з вамі людзі ваенныя і разумеем, што запалохванне — гэта доля слабых, — працягнуў вайсковец у форме сіл спецаперацый. — Ужо нядрэнна тое, што вы ўспомнілі, што мы — братэрскія народы. Гэта пазітыўны сігнал. Генетычная памяць да вас пачынае вяртацца.

Трэці спікер заклікаў успомніць, што «нашы дзяды і прадзеды» дайшлі да Берліна, «дабілі фашыста ў яго логаве, пакуль усмешлівая і талерантная Еўропа здавалася».

— Што датычыць нас, паўторым тое, што не раз заяўлялі на ўсіх узроўнях: «Калі вы не хочаце з намі вайны — яе не будзе». Не правакуйце нас, не спрабуйце запалохваць, не нагнятайце, і будзе так, як вы хочаце, — звярнуўся да УСУ першы спікер.

— Мы вайны не хочам і нікому не пагражаем, — сказаў іншы.

— Але на выклікі і правакацыі адкажам без прамаруджання, — сказаў на заканчэнне вайсковец сіл спецаперацый.

Нагадаем, раней Узброеныя сілы Украіны звярнуліся да беларускага народа з заклікам не выконваць злачынныя загады свайго кіраўніцтва і не ўдзельнічаць у вайне супраць Украіны.

— Стагоддзямі нашы народы звязвалі сяброўскія і добрасуседскія адносіны. Шмат разоў у нашай гісторыі мы разам змагаліся супраць агульных ворагаў, заўсёды падтрымлівалі адно аднаго і жылі ў міры. Сёння вашае кіраўніцтва рыхтуецца далучыцца да расійскай узброенай агрэсіі супраць Украіны. Збіраецца ўцягнуць беларускі народ у брудную вайну, запляміць крывёю і смерцю, — гаварылася ў звароце.

Гэта не першы зварот да Беларусі ад украінцаў з пачатку вайны. Папярэдні быў зняты ў ліпені і адрасаваўся беларускім вайскоўцам.