Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  2. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  3. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  4. BYSOL: У сілавікоў новая тактыка для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія вяртаюцца ў Беларусь
  5. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
  6. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  7. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  8. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
  9. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  10. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
  11. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
  12. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
Читать по-русски


У Польшчы афіцыйна стартавала перадвыбарная кампанія, і пакуль у фаварытах — мэр Варшавы. 18 траўня краіна абярэ новага прэзідэнта. Цяперашні завяршае свой другі тэрмін, паведамляе Euronews.

Рафал Тшасковский. Фото: Euronews
Рафал Тшаскоўскі. Фота: Euronews

У Польшчы афіцыйна стартавала падрыхтоўка да прэзідэнцкіх выбараў 18 траўня. У гонцы бяруць удзел 11 кандыдатаў, у цэнтры іх увагі — важныя для грамадства пытанні, такія як правы на аборты, грамадзянскія партнёрствы, верхавенства закона і бяспека.

Паводле апытанняў, на сёння фаварыт выбаршчыкаў — мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі, ён прадстаўляе «Грамадзянскую платформу» — галоўную партыю кааліцыі, якая цяпер кіруе.

Для Тшаскоўскага гэта не першая прэзідэнцкая гонка. У 2020 годзе ён выйшаў у другі тур выбараў разам з Анджэем Дудам, вылучэнцам правай партыі «Права і справядлівасць», і прайграў яму з мінімальным адрывам.

Галоўны канкурэнт мэра — Караль Наўроцкі, кіраўнік польскага Інстытута нацыянальнай памяці; ён прадстаўляе правы фланг, ідзе на выбары як незалежны кандыдат, але мае падтрымку «Права і справядлівасці».

Акрамя згаданых кандыдатаў балатавацца збіраюцца Шыман Халоўня, цяперашні спікер Сейма, прадстаўнік кааліцыі нацыяналістаў і еўраскептыкаў «Канфедэрацыя» Славамір Ментцэн і дэпутат Марэк Якубяк ад «Свабодных рэспубліканцаў».

У новым годзе завяршаецца другі тэрмін дзейнага прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды, і паводле закона больш балатавацца ён не можа. Кіраўнік дзяржавы ў Польшчы адыгрывае нязначную ролю ў вызначэнні палітычнага вектара, але мае права накладаць вета на законапраекты парламента і ініцыятывы ўрада. Паводле звестак на сёння, узяць удзел у выбарах 18 траўня плануюць 67% выбаршчыкаў.