Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Кремль назвал очередное условие, на котором готов к 30-дневному перемирию с Украиной. На Западе отреагировали
  2. 9 мая Путин сделал несколько заявлений, которые противоречат программе российских националистов. В чем их разногласия
  3. Стало известно, как накажут девочек из Могилева, показавших неприличный жест на салюте 9 мая. Их сняли в «покаянном» видео
  4. Беларусская провластная группа выступила перед жителями одной из стран ЕС, но там ей оказались совсем не рады. Что произошло
  5. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  6. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
  7. Цифра превосходит самые смелые ожидания Лукашенко. В Пакистане рассказали, сколько трудовых мигрантов готовы отправить в Беларусь
  8. С 1 сентября расписание ждут изменения. Уроков по какому предмету станет больше, — рассказываем
  9. Пропавшая Мельникова объехала три страны, пока говорила коллегам, что болеет. За это время в фонде демсил исчезли деньги — расследование
  10. «Ну что, доигрались?» МАРТ выяснил, почему в магазинах пропала картошка
  11. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
  12. Лукашенко выступил на параде в честь Дня Победы. Большая часть речи была посвящена ЕС, который он назвал «возрождающимся фашизмом»
Читать по-русски


/

Падчас прэс-канферэнцыі 26 студзеня Аляксандр Лукашэнка нямала ўвагі надаў украінскай тэме. У прыватнасці, ён заявіў, што без удзелу Беларусі мірныя перамовы паміж Украінай і Расіяй немагчымыя, а таксама што на лініі размежавання ў выпадку замарозкі канфлікту павінныя стаяць беларускія міратворцы. У кулуарах Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы «Люстэрка» пацікавілася меркаваннем пра гэтыя словы ў народнага дэпутата Вярхоўнай рады Аляксея Ганчарэнкі.

Алексей Гончаренко в кулуарах Парламентской Ассамблеи Совета Европы 28 января 2025 года. Фото: "Зеркало"
Аляксей Ганчарэнка ў кулуарах Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы 28 студзеня 2025 года. Фота: «Люстэрка»

Каментуючы пытанне пра ўдзел Беларусі ў перамовах, Ганчарэнка заўважыў, што пра гэта не можа ісці і гаворкі.

— На жаль, ніякай незалежнай Беларусі на сёння няма. Беларусь сёння акупаваная Расіяй. Лукашэнка — гэта пуцінскі намеснік. Ні пра якую ролю Беларусі ў перамовах гаворкі быць не можа, бо гэта проста пуцінская марыянетка. На жаль, з Пуціным гаварыць відавочна давядзецца, але з яго марыянеткамі — дакладна няма пра што, — сказаў нардэп.

Гэтак жа скептычна ён ставіцца і да пытання пра беларускіх міратворцаў. Ён лічыць, што наяўнасць іх на лініі размежавання ў выпадку замарозкі канфлікту непрымальная і гэтага не адбудзецца.

— Словазлучэнне «беларускі міратворац» у цяперашніх умовах — гэта аксюмарон. Яны будуць, на жаль, пад кіраўніцтвам Лукашэнкі і яго кантролем. Гэта ўдзельнік агрэсіі супраць Украіны паводле міжнароднага права. І ўдзельнік канфлікту на баку, безумоўна, Расійскай Федэрацыі, што кантралюе тэрыторыю Беларусі. Таму ніякіх беларускіх міратворцаў, пра гэта нават смешна гаварыць, — упэўнены Ганчарэнка.

Украінскі дэпутат таксама пракаментаваў словы Лукашэнкі пра тое, што ён не шкадуе пра дапамогу Расіі ў яе вайне супраць Украіны:

— Вядома, калі Расія пачне валіцца і калі пры гэтым яшчэ Лукашэнка будзе жывы, то ён першы, хто пачне крычаць, што заўсёды гэта прадракаў ці нешта ў гэтым стылі. Яму няма на што спадзявацца пры такім раскладзе. Калі гэты рэжым разам з Пуціным пачне валіцца, усё, на што ён можа разлічваць, — гэта на смяротнае пакаранне за злачынствы, якія ён здзейсніў у дачыненні да беларускага і ўкраінскага народаў.

Таксама ўкраінскі дэпутат назваў выбары, якія прайшлі ў Беларусі, «фарсам».

— Вярхоўная рада Украіны не прызнала вынікі мінулых выбараў у Беларусі (2020 года. — Заўв. рэд.), не прызнае і гэтыя. Лукашэнка нелегітымны, — падкрэсліў Ганчарэнка і дадаў, што рана ці позна Беларусь вызваліцца ад рэжыму Лукашэнкі.

Чытайце таксама