Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Я был убит 2 марта 1943 года». Как солдат потерял четверть мозга, но не сдался болезни, а написал дневник — и стал известен на весь мир
  2. Путин предложил Киеву возобновить прямые переговоры, прерванные в 2022 году, — назвал дату и место встречи
  3. Цифра превосходит самые смелые ожидания Лукашенко. В Пакистане рассказали, сколько трудовых мигрантов готовы отправить в Беларусь
  4. Беларусская провластная группа выступила перед жителями одной из стран ЕС, но там ей оказались совсем не рады. Что произошло
  5. «Ну что, доигрались?» МАРТ выяснил, почему в магазинах пропала картошка
  6. С 1 сентября расписание ждут изменения. Уроков по какому предмету станет больше, — рассказываем
  7. Стало известно, как накажут девочек из Могилева, показавших неприличный жест на салюте 9 мая. Их сняли в «покаянном» видео
  8. Лукашенко выступил на параде в честь Дня Победы. Большая часть речи была посвящена ЕС, который он назвал «возрождающимся фашизмом»
  9. Пропавшая Мельникова объехала три страны, пока говорила коллегам, что болеет. За это время в фонде демсил исчезли деньги — расследование
  10. Кремль назвал очередное условие, на котором готов к 30-дневному перемирию с Украиной. На Западе отреагировали
  11. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  12. 9 мая Путин сделал несколько заявлений, которые противоречат программе российских националистов. В чем их разногласия
Читать по-русски


/

Прадпрымальніца з Беларусі падзялілася ў TikTok гісторыяй пра тое, як уласнымі дзеяннямі зменшыла сабе памер пенсіі да «зневажальна-абразлівай сумачкі». Істотнае скарачэнне штомесячных выплат здарылася пасля аднаго-адзінага плацяжу ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва (ФСАН), піша Telegraf.news.

Иллюстративный снимок. Фото: TUT.BY
Ілюстрацыйны здымак. Фота: TUT.BY

Сваім сумным досведам падзялілася беларуская прадпрымальніца, якая публікуе ролікі ў TikTok пад нікам iryna_bim. Паводле жанчыны, афіцыйна на пенсію яна выйшла ў чэрвені 2024 года і з таго часу акуратна атрымлівала належныя ад дзяржавы штомесячныя выплаты.

Аднак, паколькі яна была індывідуальным прадпрымальнікам (ІП), падчас афармлення дакументаў на атрыманне пенсіі жанчына пацікавілася ў ФСАН, ці трэба ёй рабіць абавязковыя адлічэнні ў фонд за астатнія пяць месяцаў каляндарнага года. Будучы, як выказалася сама прадпрымальніца, «законапаслухмяным грамадзянінам», яна зрабіла ўнёсак у ФСАН на суму 1100 рублёў.

«Упраўленне сацыяльнай абароны мне пенсію на той момант ужо налічыла, бо ў мяне страхавога стажу хапала і без гэтых пяці месяцаў. Напэўна, нават калі б я спынілася і перастала працаваць гады два-тры таму, у мяне б і так хапала страхавога стажу. Я ўсё жыццё працую», — расказала аўтарка ў сваім роліку, адзначыўшы, што агульны працоўны стаж у яе больш за 40 гадоў, то-бок яна ветэран працы.

Пасля таго як ва ўпраўленні сацыяльнай абароны правялі пераразлік і залічылі жанчыне гэтыя пяць месяцаў індывідуальнага прадпрымальніцтва, ёй прыйшло афіцыйнае паведамленне пра змяншэнне памеру пенсіі на 65 рублёў.

«То-бок трэба заплаціць 1100 рублёў за тое, каб мне назаўжды, на ўсё астатняе жыццё, зрэзалі пенсію», — зрабіла парадаксальную выснову аўтарка роліка.

@iryna_bim Мой рассказ о том, как я сократила себе пенсию лишними платежами в ФСЗН #Оплатитьфсзн #пенсия ♬ оригинальный звук — Irena_Bim

Як так атрымалася?

Такі прававы парадокс адбыўся праз тое, што агульны перыяд індывідуальнага прадпрымальніцтва з параўнальна невялікімі адлічэннямі ў ФСАН павялічыўся адносна агульнага страхавога стажу і перыяду працы на дзяржаўным прадпрыемстве са значна большым заробкам (і, такім чынам, з вялікімі адлічэннямі ў ФСАН). Гэта прывяло да пераліку каэфіцыенту, зыходзячы з якога разлічваецца выніковая пенсія.

«Разлік пенсіі і каэфіцыенту пенсійнага ідзе за 30 апошніх гадоў. Таму так і атрымалася, што першапачаткова ў мяне і каэфіцыент быў вышэйшы, і перыяд працы дзяржаўнай быў даўжэйшы на пяць месяцаў», — патлумачыла прадпрымальніца.

Дакладную суму, якую ёй налічылі ў выніку, жанчына не агучыла, але назвала яе «зневажальна-абразлівай сумачкай». А вось некаторыя іншыя прадпрымальнікі, якія адгукнуліся ў каментарах пад відэа з падобнымі гісторыямі, не пасаромеліся назваць памеры сваіх пенсій. Так, са словаў адной глядачкі з працоўным стажам прадпрымальніка 30 гадоў, яна атрымлівае каля 480 рублёў (то-бок крыху больш за мінімальную пенсію па ўзросце, якая ў студзені 2025 года складае 459,76 рубля з асноўнымі даплатамі).

«Мне 60 гадоў, з 92-га года ІП, плачу ў ФСАН больш, чым тыя, хто працуе, а пенсія будзе слёзы», — выказалася іншая глядачка.

«Я да 30 гадоў больш зарабляла і працавала. Пасля 33 гадоў — два дэкрэты, і цяпер на самазанятасці. Нават лічыць баюся, у мінус пайду», — падзялілася сваімі перажываннямі на гэты конт жанчына, якую гэтыя праблемы толькі чакаюць у далёкай будучыні.

Зрэшты, знайшліся і тыя, хто не знайшоў нічога парадаксальнага ў сітуацыі, адзначыўшы, што «ўсё зроблена па законе».

«Заплацілі ад мінімалкі 35%, вось і атрымалі мінімалку, а што вы хацелі? Заплацілі б ад хаця б сярэдняй — нічога б не зрэзалі. Чаму арганізацыі павінныя плаціць ад фактычнага заробку, а ІП — толькі ад мінімалкі?» — задаўся пытаннем адзін з гледачоў.

Ад чаго залежыць памер пенсіі ў Беларусі?

Раней начальніца галоўнага ўпраўлення пенсійнага забяспечання Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Алена Гомарава патлумачыла, што памер пенсій у Беларусі залежыць ад двух асноўных фактараў: ад працягласці стажу і ад памеру заработнай платы, з якой працадаўца выплачваў страхавыя ўнёскі.

Адпаведна, калі беларус сабраў да моманту выхаду на пенсію афіцыйныя 30 гадоў стажу, то яго штомесячныя выплаты ад дзяржавы будуць вышэйшыя, чым у таго, хто, напрыклад, працаваў 25 гадоў жыцця. Да таго ж, чым большы заробак, тым большая і пенсія, патлумачылі ў Мінпрацы.

«Не залежыць памер пенсіі ад месца пражывання, не залежыць ад выкананай працы, а залежыць ад вышэйзгаданых параметраў. Больш працуем — больш атрымліваем заработную плату і больш высокую пенсію», — патлумачыла Гомарава.

Чытайце таксама