Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. 9 мая Путин сделал несколько заявлений, которые противоречат программе российских националистов. В чем их разногласия
  2. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
  3. Пакистан объявил о крупномасштабной военной операции против Индии
  4. Конклав кардиналов в Ватикане выбрал папу римского. Стало известно его имя
  5. Мерц, Макрон и Стармер прибыли в Киев
  6. Беларусские подростки показали средние пальцы во время салюта. Их уже задержали
  7. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
  8. Беларусская провластная группа выступила перед жителями одной из стран ЕС, но там ей оказались совсем не рады. Что произошло
  9. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  10. Пропавшая Мельникова объехала три страны, пока говорила коллегам, что болеет. За это время в фонде демсил исчезли деньги — расследование
  11. После 2020-го на заводах по требованию Лукашенко увольняли из-за «политики» — из закрытых документов стало понятно, чем это обернулось
  12. Лукашенко выступил на параде в честь Дня Победы. Большая часть речи была посвящена ЕС, который он назвал «возрождающимся фашизмом»
Читать по-русски


/

У тэлеканала «Белсат» — новая кіраўніца. Пасаду галоўнай рэдактаркі з 15 лістапада будзе займаць Аліна Коўшык. Да верасня 2022 года яна працавала на «Белсаце», а пасля была прадстаўніцай нацыянальнага адраджэння ў Аб’яднаным пераходным кабінеце. «Люстэрка» даведалася ў Коўшык падрабязнасці яе прызначэння і спытала, хто заменіць яе ў АПК.

Алина Ковшик. Фото: Facebook
Аліна Коўшык. Фота: Facebook

У каментары «Люстэрку» Аліна Коўшык паведаміла, што прапанову наконт пасады галоўнай рэдактаркі «Белсата» яна атрымала ад кіраўніцтва Польскага тэлебачання (TVP).

— Прапанова паступіла ад дырэкцыі Польскага тэлебачання, бо «Белсат» — яго структурная адзінка, і кіраўніцтва TVP прымае рашэнне пра прыём на працу, — паведаміла Коўшык. — Рашэнне было ўзважанае, узгодненае і пракансультаванае.

Паводле Коўшык, пад яе кіраўніцтвам «Белсат» захавае незалежную рэдакцыйную палітыку, хоць і перастане быць самастойнай структурнай адзінкай Польскага тэлебачання.

— «Белсат» перастаў быць асобнай адзінкай і стаў часткай Цэнтра замежнага вяшчання TVP. Я буду кіраваць беларускай часткай гэтай рэдакцыі, — паведаміла новая кіраўніца. — Кіраўніцтва TVP мне паабяцала, што структура «Белсата» будзе захаваная, мы будзем праводзіць незалежную рэдакцыйную палітыку. Гэта было для мяне прынцыповым момантам.

Паводле інфармацыі «Люстэрка», новая кіраўніца будзе афіцыйна прадстаўленая калектыву «Белсата» сёння. Чакаецца, што на сустрэчы акрамя кіраўніцтва Польскага тэлебачання і супрацоўнікаў тэлеканала будзе прысутнічаць лідарка беларускіх дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская.

У тэлеграм-канале палітыка ўжо з’явілася інфармацыя пра прызначэнне Коўшык на новую пасаду. Таксама паведамляецца, што яна пакіне Аб’яднаны пераходны кабінет.

— Цяпер вядуцца перамовы пра новае кіраўніцтва прадстаўніцтвам, але яно працягвае сваю працу па ўсіх стратэгічных кірунках, — кажа Коўшык. — Пакуль невядома, хто мяне заменіць, перамовы ідуць з некалькімі асобамі.

Аліна Коўшык — прафесійная журналістка. На «Белсаце» яна працавала з моманту яго заснавання. У верасні 2022 года сышла з тэлеканала пасля таго, як Святлана Ціханоўская прызначыла яе прадстаўніцай па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага пераходнага кабінета.