Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Што кажа полк Каліноўскага пра свайго былога байца, затрыманага КДБ? Даведаліся
  2. Лукашэнка выказаўся на балючую апошнім часам для беларусаў тэму і прапанаваў яшчэ месяц пацярпець: «Гэта такая хітрая задума»
  3. Эксперты рассказали, как Кремль, используя мифы о роли СССР во Второй мировой, создает новую государственную идеологию
  4. «Лукашэнка ўжо не ў найлепшай форме». Спыталі экспертаў, чаму ўлады перанеслі парад у гонар 80-годдзя Перамогі
  5. Сложно поверить, но папа Франциск собирался участвовать в крещении детей беларусского бизнесмена — однако умер за день до. Рассказываем
  6. Падаткавікі нагадалі пра збор, пра існаванне якога вы маглі нават не здагадвацца. Але пагражае важкі штраф, калі яго не аплаціць
  7. Зянковіч пра Верамейчыка: Ужывалі фізічны гвалт, каб прымусіць яго сказаць на БТ тое, што хочуць пачуць
  8. Из Лондона Мельникова вылетела на Шри-Ланку, где могла угодить в «ловушку спецслужб» и оказаться в Беларуси — польское СМИ
  9. Ратавальнікі знайшлі чалавека на дне акіяна. Пасля катастрофы ён прабыў там амаль трое сутак — расказваем пра гэтую гісторыю
  10. «За чей счет?» Родители честно ответили на новый запрет для школьников
  11. Потерянное десятилетие? Сравнили, как выросли экономики соседей за 10 лет и как на их фоне выглядит Беларусь
  12. Лукашенко помиловал 42 осужденных по «политическим» статьям
  13. «Тунеядцев» зовут в милицию. Спросили у чиновников, зачем подключили силовиков, а у юристов — можно ли не идти
  14. Лукашэнка заявіў, што «крыху затрымаўся» ва ўладзе, і заклікаў «пацярпець»
Читать по-русски


/

Абсалютная большасць беларусаў давярае Аляксандру Лукашэнку. Такія звесткі прывёў дырэктар праўладнага аналітычнага цэнтра EcooM Сяргей Мусіенка, піша БЕЛТА.

Выступление Александра Лукашенкона перед своими сторонниками на митинге после окончания президентских выборов, на площади Независимости, Минск, 16 августа 2020 года.Фото: Reuters
Выступ Аляксандра Лукашэнкі перад прыхільнікамі на мітынгу пасля заканчэння прэзідэнцкіх выбараў, на плошчы Незалежнасці, Мінск, 16 жніўня 2020 года. Фота: Reuters

Сацыялагічнае даследаванне «Фактары ўстойлівага развіцця» праводзілася аналітычным цэнтрам ЕсооМ з 1 да 21 кастрычніка 2024 года. Выбарка — 1580 рэспандэнтаў, рэпрэзентатыўная што да полу, узросту, узроўню адукацыі, тыпу населенага пункта і рэгіёна пражывання рэспандэнтаў. Статыстычная хібнасць выбаркі не перавышае 2,5%.

Рэспандэнтам прапаноўвалася адказаць на пытанне «У якой ступені вы давяраеце прэзідэнту Рэспублікі Беларусь?». У выніку «давяраю» адказала 80,4% апытаных, «хутчэй не давяраю/не давяраю» — 13,6%, «цяжка адказаць/няма адказу» — 6% рэспандэнтаў.

Нагадаем, у Беларусі няма незалежнай сацыялогіі. Усе структуры, якія праводзяць апытанні, застаюцца праўладнымі і фінансуюцца з дзяржбюджэту. Эксперты неаднаразова пісалі, што аналітычны цэнтар EcooM маніпулюе грамадскай думкай.

Шостыя ў гісторыі Беларусі прэзідэнцкія выбары адбыліся 9 жніўня 2020 года. На думку праваабаронцаў і міжнароднай супольнасці, выбарчы працэс прайшоў са шматлікімі парушэннямі і быў цалкам непразрыстым.

Паводле афіцыйных вынікаў, Лукашэнка набраў 80,1% галасоў, а Святлана Ціханоўская — 10,12%. Між тым эксперты незалежнай платформы «Голас» прааналізавалі звесткі пратаколаў выбарчых участкаў і звесткі, дасланыя карыстальнікамі платформы, і прыйшлі да высновы, што за Ціханоўскую прагаласавала не менш за тры мільёны чалавек, або 56% выбаршчыкаў з улікам рэальнай яўкі.

Відавочныя парушэнні і фальсіфікацыі вынікаў на карысць Аляксандра Лукашэнкі, а таксама дзеянні сілавікоў выклікалі самыя маштабныя ў гісторыі краіны пратэсты, за якімі прыйшлі самыя маштабныя за ўвесь перыяд яго кіравання рэпрэсіі, што працягваюцца дагэтуль.

Чытайце таксама