Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
  2. З 1 верасня ў школах уводзяць забарону на мабільныя тэлефоны
  3. Вы ведалі, што праз банкаўскую картку можна зарабіць «крыміналку»? Нацбанк укараняе новаўвядзенні для «пластыку» — падрабязнасці
  4. Жителям Гомельщины, признанным «тунеядцами», стали рассылать «повестки» из милиции — «Флагшток»
  5. Ці ўключаць у кватэрах ацяпленне «хаця б напалову» праз пахаладанне? Камунальнікі адказалі
  6. «Прапановы ўжо закідваюць — колькі чалавек трэба, на якія сферы». Кіраўнік аднаго з раёнаў — пра пакістанцаў і іншых рабочых мігрантаў
  7. Даляр паспеў патаннець за кароткі тыдзень: чаго чакаць ад курсаў у пачатку траўня? Прагноз па валютах
  8. На буйных заводах не хапае тысячы работнікаў. Іх завабліваюць заробкамі амаль да 7000 рублёў: расказваем, каго і на якія грошы шукаюць
  9. Эксперты о новых заявлениях Путина: Готовит российское общество к более длительной войне в Украине и возможным столкновениям с Западом
Читать по-русски


/

Пра ўдзел у прэзідэнцкай кампаніі лідара Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Алега Гайдукевіча, былой прэс-сакратаркі МУС Вольгі Чамаданавай і іншых прэтэндэнтаў-спойлераў выказаўся ў эфіры дзяржтэлеканала «Першы інфармацыйны» Аляксандр Лукашэнка.

Александр Лукашенко. 31 октября 2024 года. Скриншот видео
Аляксандр Лукашэнка. 31 кастрычніка 2024 года. Скрыншот відэа

Праўладных прэтэндэнтаў, якія падалі дакументы на рэгістрацыю сваіх ініцыятыўных груп для збору подпісаў у падтрымку іх вылучэння кандыдатамі ў прэзідэнты, Аляксандр Лукашэнка назваў «альтэрнатывай».

— Спрабую глядзець на гэтую праблему, думаю, што за гэтым стаіць. Супраць жаночага прэзідэнта жанчыны паставілі сваю альтэрнатыву (Вольгу Чамаданаву. — Заўв. рэд.). Самы аракул і вяшчальнік палітыкі прэзідэнта — Гайдукевіч — таксама выступіў супраць прэзідэнта. Ну, у альтэрнатыве. Партыя працы і справядлівасці таксама вылучыла і іншыя, — сказаў Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што прэтэндэнтам «адысці ад сваёй палітыкі будзе складана».

— Я думаю, яны проста дзейнага прэзідэнта хочуць засцерагчы. Ну, а як інакш я магу расцаніць, асабліва вылучэнне жанчынамі сваёй кандыдатуры. Я ўпэўнены, што яны проста хочуць мяне акружыць флангамі і засцерагчы, — упэўнены палітык.

— Вы ў небяспецы? — удакладніла супрацоўніца дзяржтэлеканала.

— Не, вы не турбуйцеся, якая небяспека?! Можа, яна дзесьці і ёсць, але мы яе яшчэ пакуль не выявілі, — запэўніў Лукашэнка.

Нагадаем, прэзідэнцкія выбары прызначаныя ў Беларусі на 26 студзеня 2025 года.

Раней дакументы на рэгістрацыю сваіх ініцыятыўных груп падалі экс-кандыдатка ў прэзідэнты Беларусі ў 2020 годзе Ганна Канапацкая, старшыня Рэспубліканскага савета Беларускага саюза афіцэраў (БСА) Сяргей Бобрыкаў, прадпрымальніца Дзіяна Кавалёва, Аляксандр Лукашэнка, лідар Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Алег Гайдукевіч, кіраўнік Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Аляксандр Хіжняк, былая прэс-сакратарка МУС Вольга Чамаданава, першы сакратар ЦК Камуністычнай партыі Беларусі Сяргей Сыранкоў.

Заявы старшыні руху «За Свабоду» і эксперта па рэгіянальным развіцці Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Юрася Губарэвіча і Аляксандра Драздова адхілілі на паседжанні 29 кастрычніка.

31 кастрычніка ЦВК зарэгістраваў ініцыятыўныя групы Гайдукевіча, Хіжняка і Чамаданавай. Астатнія заявы будуць разгледжаныя пазней.

Для вылучэння кандыдатам трэба сабраць не менш за 100 000 подпісаў. Улады традыцыйна выкарыстоўваюць для гэтага адміністрацыйны рэсурс.

Збор подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты пачнецца 7 лістапада.

Чытайце таксама