Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Из Лондона Мельникова вылетела на Шри-Ланку, где могла угодить в «ловушку спецслужб» и оказаться в Беларуси — польское СМИ
  2. Падаткавікі нагадалі пра збор, пра існаванне якога вы маглі нават не здагадвацца. Але пагражае важкі штраф, калі яго не аплаціць
  3. Што кажа полк Каліноўскага пра свайго былога байца, затрыманага КДБ? Даведаліся
  4. Зянковіч пра Верамейчыка: Ужывалі фізічны гвалт, каб прымусіць яго сказаць на БТ тое, што хочуць пачуць
  5. «Лукашэнка ўжо не ў найлепшай форме». Спыталі экспертаў, чаму ўлады перанеслі парад у гонар 80-годдзя Перамогі
  6. Ратавальнікі знайшлі чалавека на дне акіяна. Пасля катастрофы ён прабыў там амаль трое сутак — расказваем пра гэтую гісторыю
  7. Эксперты рассказали, как Кремль, используя мифы о роли СССР во Второй мировой, создает новую государственную идеологию
  8. Потерянное десятилетие? Сравнили, как выросли экономики соседей за 10 лет и как на их фоне выглядит Беларусь
  9. «Тунеядцев» зовут в милицию. Спросили у чиновников, зачем подключили силовиков, а у юристов — можно ли не идти
  10. Лукашэнка выказаўся на балючую апошнім часам для беларусаў тэму і прапанаваў яшчэ месяц пацярпець: «Гэта такая хітрая задума»
  11. Лукашэнка заявіў, што «крыху затрымаўся» ва ўладзе, і заклікаў «пацярпець»
  12. Лукашэнка памілаваў 42 асуджаных па «палітычных» артыкулах
  13. Сложно поверить, но папа Франциск собирался участвовать в крещении детей беларусского бизнесмена — однако умер за день до. Рассказываем
  14. «За чей счет?» Родители честно ответили на новый запрет для школьников
Читать по-русски


/

На беларуска-польскай мяжы ў пункце пропуску «Брэст» з 30 верасня пачалі эксперымент. Для кіроўцаў легкавых аўтамабіляў з’явілася магчымасць выехаць з зоны чакання. Цяпер неабавязкова сядзець гадзінамі ў аўто, дачакацца сваёй чаргі можна ў любым зручным месцы. «Люстэрка» расказвае, як уладкаваная новая сістэма, колькі часу займае перасячэнне мяжы і што пра новаўвядзенне думаюць падарожнікі.

Будки для регистраиции автомобилей в пункте пропуска "Брест" на границе Беларуси и Польши. Фото: declarant.by
Будкі для рэгістрацыі аўтамабіляў у пункце пропуску «Брэст» на мяжы Беларусі і Польшчы. Фота: declarant.by

Як гэта працуе

Цяпер кіроўцы легкавікоў прыязджаюць да мяжы і рэгіструюцца ў электроннай чарзе. Далей можна з’ехаць у зручнае для вас месца і там чакаць, пакуль падыдзе ваш час перасякаць мяжу. Мяркуючы з водгукаў падарожнікаў, большасць едзе ў Брэст — да сябе дадому, да сяброў ці ў гатэль.

Даведацца, як рухаецца чарга і ці не час вам вяртацца, можна праз сайт ці праз тэлеграм-бот (там трэба ўвесці нумар сваёй машыны). Ёсць дадатковая паслуга паведамлення праз СМС ці званок. Пасля паведамлення ў кіроўцы ёсць гадзіна, каб прыехаць на мяжу, зноў заехаць у зону чакання, адзначыцца і скіравацца ў пункт пропуску для перасячэння мяжы.

Схема движения в пункте пропуска «Брест» на границе Беларуси и Польши. Фото: declarant.by
Схема руху ў пункце пропуску «Брэст» на мяжы Беларусі і Польшчы. Фота: declarant.by

Цана пытання:

  • 12 рублёў за рэгістрацыю;
  • 5 рублёў за званок ці 3 рублі за СМС-паведамленне (яго заказваць неабавязкова);
  • 40 рублёў за перасячэнне мяжы (гэты збор дзейнічае з 2021 года, улады заяўлялі, што ён «скіраваны на барацьбу з каранавіруснай інфекцыяй»).

Зарэгістравацца ў сістэме загадзя, да прыезду на мяжу, нельга. Людзі з правам прыярытэтнага перасячэння мяжы (напрыклад тыя, у каго ёсць пасведчанне інваліда) могуць без чаргі ехаць у спецыяльны павільён.

Колькі часу цяпер ідзе на праезд

Падарожнікі дзеляцца ў тэматычных чатах досведам перасячэння мяжы паводле новых правілаў. З іх словаў, на выезд з Беларусі ўсё яшчэ ідзе каля сутак. Ніжэй — некалькі справаздачаў тых, хто перасякаў мяжу пасля запуску новай сістэмы (мы змянілі імёны аўтараў з меркаванняў іх бяспекі).

  • Віктар зарэгістраваўся на мяжы 1 кастрычніка ў 23.40. Вярнуцца ў чаргу яго выклікалі 2 кастрычніка ў 17.20. Пасля афармлення мяжу ён перасёк у 21.00 і выехаў з польскага боку ў 22.40. Агулам пайшло 23 гадзіны.
  • Міхаіл зарэгістраваўся ў электроннай чарзе 2 кастрычніка ў 15.00. Назад яго запрасілі 3 кастрычніка, а 6-й раніцы. Польскія службоўцы адправілі аўто на дадатковы дагляд, у выніку мужчына выехаў з польскага боку ў 12.50. Агулам праходжанне мяжы заняло каля 22 гадзін.
  • Аксана зарэгістравалася ў электроннай чарзе 3 кастрычніка ў 13.10. Яе выклікалі на пункт пропуску 4 кастрычніка ў 5.05. Пасля ўсіх фармальнасцяў на польскім баку яна выехала ў 10.20. Агулам выдаткавала каля 21 гадзіны.

Як адрэагавалі падарожнікі

Хоць перасячэнне мяжы ўсё яшчэ адбірае шмат часу, падарожнікі радыя, што больш не трэба гадзінамі сядзець у машыне. Вось некалькі меркаванняў з тэматычнага чата:

  • «Шчыра кажучы, лепш за кватэру 40 рублёў заплаціць, чым у машыне, як сабака, спаць».
  • «Стала на парадак лепш, чым было раней. Народу пачне ездзіць значна больш, але пры тым, што не трэба стаяць 15 гадзін у чарзе на ўзбочыне, а можна нармальна з’ехаць паспаць — стала выдатна!»
  • «Ніхто цябе не абганяе, не ўлазіць, няма машын, якія стаяць за кагосьці. Прыехаў, зарэгістраваўся і паехаў па сваіх справах ці проста прабавіў час так, як хочаш».

Пра новую сістэму расказалі і карыстальнікі TikTok.

— Атрымаўся час чакання 17 гадзін прыблізна, але яны ўсе былі дома, у хатніх справах, — падзялілася карыстальніца alesiavpl. — Таму цяпер вельмі класна і зручна праязджаць мяжу. Але брэсцкім. Бо калі вы не з Брэста, трэба ўсё роўна думаць, куды ехаць — да сяброў або ў гатэль. Але ўжо не на мяжы суткамі стаяць! Клас, я ў захапленні, можна ездзіць спакойна.

Карыстальніца пад нікам P@OLYA прапанавала ўзнагародзіць аўтара новай сістэмы.

@prokopovich_olga 🇧#рекомендации #fypシ #recommendations ♬ оригинальный звук — P@OLYA

— Гэта так зручна! Я не ведаю, хто гэта прыдумаў, я не ведаю, што гэта за цуд-чалавек. Напэўна, уся Беларусь удзячная, — расказала яна. — <…> Дайце хто-небудзь чалавеку, які гэта прыдумаў, прэмію, грамату, медаль, кватэру ўрэшце. Ён выратаваў столькі людзей. Гэта крута, малайцы!

Чытайце таксама