Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Ну что, доигрались?» МАРТ выяснил, почему в магазинах пропала картошка
  2. С 1 сентября расписание ждут изменения. Уроков по какому предмету станет больше, — рассказываем
  3. Синоптики предупредили об опасном гидрометеорологическом явлении
  4. Лукашенко выступил на параде в честь Дня Победы. Большая часть речи была посвящена ЕС, который он назвал «возрождающимся фашизмом»
  5. Беларусская провластная группа выступила перед жителями одной из стран ЕС, но там ей оказались совсем не рады. Что произошло
  6. Путин предложил Киеву возобновить прямые переговоры, прерванные в 2022 году, — назвал дату и место встречи
  7. «Я был убит 2 марта 1943 года». Как солдат потерял четверть мозга, но не сдался болезни, а написал дневник — и стал известен на весь мир
  8. Кремль назвал очередное условие, на котором готов к 30-дневному перемирию с Украиной. На Западе отреагировали
  9. 9 мая Путин сделал несколько заявлений, которые противоречат программе российских националистов. В чем их разногласия
  10. Вводят изменения, которые касаются рынка недвижимости
  11. Пропавшая Мельникова объехала три страны, пока говорила коллегам, что болеет. За это время в фонде демсил исчезли деньги — расследование
  12. Цифра превосходит самые смелые ожидания Лукашенко. В Пакистане рассказали, сколько трудовых мигрантов готовы отправить в Беларусь
  13. Стало известно, как накажут девочек из Могилева, показавших неприличный жест на салюте 9 мая. Их сняли в «покаянном» видео
Читать по-русски


Чыноўнікі збіраюцца прыняць падатковыя змяненні. Сярод іншага ўлады хочуць дазволіць абласным саветам дэпутатаў на пастаяннай аснове ўводзіць мясцовы збор за перасячэнне транспартнымі сродкамі дзяржмяжы. Цяпер гэты падатак дзейнічае як часовая мера.

Фото: «Зеркало»
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: «Люстэрка»

Мясцовы збор за перасячэнне транспартнымі сродкамі дзяржмяжы падчас выезду з краіны ўвялі ў 2021 годзе. Ён дзейнічае ў трох абласцях — Брэсцкай, Віцебскай і Гродзенскай. Яго трэба плаціць на выездзе ў краіны ЕС, а ў Расію — не. Памер збору вызначаюць абласныя саветы дэпутатаў, ён складае адну базавую велічыню (на сёння гэта 40 рублёў).

У Дзяржпамежкамітэце раней заяўлялі, што гэты збор «скіраваны на барацьбу з каранавіруснай інфекцыяй». І хоць яе пік даўно мінуў, гэты збор па-ранейшаму дзейнічае.

Пры гэтым асаблівасць гэтага збору ў тым, што ён мясцовы, то-бок ідзе ў бюджэт канкрэтнай вобласці. «Збор выплачваецца ў даход бюджэту той вобласці, у якой размешчаны пункт пропуску. Напрыклад, калі выезд запланаваны праз пункт пропуску „Бераставіца“ (Гродзенская вобласць), а аплата збору праведзеная ў бюджэт Брэсцкай вобласці, збор не лічыцца выплачаным», — удакладняюць у Памежным камітэце.

Цяпер гэты падатак не пастаянны, мясцовыя ўлады павінныя прымаць рашэнне, падаўжаць яго дзеянне ці не. Да прыкладу, у Гродзенскай вобласці апошні раз яго ўвялі з 1 лютага гэтага года і да 1 студзеня 2025-га. Ці будуць яго падаўжаць, пакуль невядома.

Цяпер чыноўнікі хочуць дазволіць абласным саветам дэпутатаў уводзіць такі збор на пастаяннай аснове.