У Беларусі ў жніўні насельніцтва прадало валюты на 218,9 млн даляраў больш, чым купіла. Пра гэта паведамляе Нацбанк.
У студзені-жніўні насельніцтва набыло замежнай валюты на 7 млрд 314,8 млн даляраў, а прадало — на 879,9 млн даляраў больш.
Арганізацыі — рэзідэнты нашай краіны за восем месяцаў гэтага года прадалі валюты на 18 млрд 111 млн даляраў, а купілі — на 1 млрд 548 млн даляраў больш. Пры гэтым канкрэтна ў жніўні бізнес таксама актыўней набываў валюту, чым прадаваў.
Нагадаем, у Беларусі працягвае павялічвацца сярэдняя зарплата. Але насельніцтва па-ранейшаму актыўней прадаве валюту, чым купляе.
Пры гэтым эканамісты раней агучвалі заклапочанасць што да росту заробкаў, які апярэджвае эканоміку і прадукцыйнасць працы. Перакосы, якія праз гэта ўзмацняюцца, паводле іх ацэнак, могуць прывесці да непрыемных наступстваў.
Чытайце таксама