Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашэнка выказаўся на балючую апошнім часам для беларусаў тэму і прапанаваў яшчэ месяц пацярпець: «Гэта такая хітрая задума»
  2. Ёсць падстава трапіць пад «адміністратыўку», пра якую вы можаце не ведаць (і моцна здзівіцца, калі гэта адбудзецца)
  3. Ратавальнікі знайшлі чалавека на дне акіяна. Пасля катастрофы ён прабыў там амаль трое сутак — расказваем пра гэтую гісторыю
  4. «За чей счет?» Родители честно ответили на новый запрет для школьников
  5. «Тунеядцев» зовут в милицию. Спросили у чиновников, зачем подключили силовиков, а у юристов — можно ли не идти
  6. Лукашенко помиловал 42 осужденных по «политическим» статьям
  7. Што кажа полк Каліноўскага пра свайго былога байца, затрыманага КДБ? Даведаліся
  8. Падаткавікі нагадалі пра збор, пра існаванне якога вы маглі нават не здагадвацца. Але пагражае важкі штраф, калі яго не аплаціць
  9. Сложно поверить, но папа Франциск собирался участвовать в крещении детей беларусского бизнесмена — однако умер за день до. Рассказываем
  10. Из Лондона Мельникова вылетела на Шри-Ланку, где могла угодить в «ловушку спецслужб» и оказаться в Беларуси — польское СМИ
  11. Зянковіч пра Верамейчыка: Ужывалі фізічны гвалт, каб прымусіць яго сказаць на БТ тое, што хочуць пачуць
  12. «Лукашэнка ўжо не ў найлепшай форме». Спыталі экспертаў, чаму ўлады перанеслі парад у гонар 80-годдзя Перамогі
  13. Эксперты рассказали, как Кремль, используя мифы о роли СССР во Второй мировой, создает новую государственную идеологию
  14. Потерянное десятилетие? Сравнили, как выросли экономики соседей за 10 лет и как на их фоне выглядит Беларусь
Читать по-русски


На мінулым тыдні ў адзіным дзейным пункце пропуску «Тэрэспаль — Брэст» на польска-беларускай мяжы здарыўся перапалох. Мытня суседняй краіны перастала прапускаць праз пераход фізічных асобаў, якія вязуць у Беларусь новыя тавары, набытыя ў Польшчы. Многія беларусы былі вымушаныя вяртацца ў польскія крамы і здаваць свае пакупкі. Альбо зрываць з новых тавараў этыкеткі, каб яны выглядалі карыстанымі. У панядзелак, 8 ліпеня, «Люстэрка» атрымала ад мытных органаў Польшчы афіцыйны каментар з гэтай нагоды.

Пограничный переход в Тересполе. Фото: polsatnews.pl
Памежны пераход у Тэрэспалі. Фота: polsatnews.pl

Па каментар «Люстэрка» звярнулася ў Нацыянальную падатковую адміністрацыю Польшчы (мытная служба ўваходзіць у яе склад). А по тым — у Люблінскі аддзел, якому падпарадкоўваюцца супрацоўнікі пункта пропуску «Тэрэспаль».

У адказе з подпісам прэс-сакратара гэтага аддзела Міхала Дзеруся гаворыцца, што ў абавязкі мытнікаў уваходзіць кантроль перамяшчэння праз польскую мяжу тавараў, якія падпадаюць пад санкцыі Еўрапейскага саюза ў дачыненні да Расіі і Беларусі.

Прэс-сакратар адзначыў, што ў сваёй працы супрацоўнікі мытнай службы абапіраюцца на законы Польшчы і «санкцыйныя» рэгламенты ЕС. І калі раней гэтыя дакументы датычылі толькі юрыдычных асоб, то новы рэгламент ЕС № 2024/1865, які набыў моц 29 чэрвеня 2024 года, забараняе вываз тавараў з тэрыторыі ЕС і звычайным грамадзянам.

— Дакумент пашырыў колькасць суб’ектаў, якіх датычаць змененыя палажэнні, — адзначае польскі чыноўнік. — Гэта значыць, што пад дзеянне забаронных нормаў на імпарт і экспарт таксама падпадаюць фізічныя асобы, якія перамяшчаюць тавары, набытыя ў розніцу.

Колькі будуць дзейнічаць гэтыя абмежаванні, у мытнай службе не адказалі. А ў самім рэгламенце тэрмін дзеяння не называецца.

Міхал Дзерусь таксама падкрэсліў, што кантроль за выкананнем санкцый Еўрапейскага саюза — гэта абавязак супрацоўнікаў мытні. Яны ж сочаць за тым, каб спыняць спробы абыходу абмежаванняў падчас перавозкі тавараў праз мяжу ЕС у кірунку Беларусі.

— Заканадаўства абавязвае супрацоўнікаў, якія дзяжураць на дзяржаўнай мяжы, праводзіць дбайныя і працаёмкія праверкі, — гаворыцца ў адказе. — Такія праверкі ўключаюць, у прыватнасці, пільны аналіз дакументаў, якія суправаджаюць перавозкі, праверку фактычнага стану дэкларацыі на адпаведнасць дзейным нарматыўным актам пра санкцыйныя тавары, праверку таго, ці згадваюцца ў дакументах санкцыйныя тавары або арганізацыі, а таксама, пры наяўнасці прыкметаў, фізічны дагляд тавараў, якія перавозяцца.

Нагадаем, з 4 ліпеня беларусы пачалі пісаць у чатах, што падчас выезду з Польшчы ў Беларусь мытнікі не прапускаюць тых, хто вязе розныя тавары. У каментарах дапускалі, што гэта звязана з рашэннем Еўрасаюза ад 29 чэрвеня, якім ён распаўсюдзіў на Беларусь санкцыі, уведзеныя раней у дачыненні да Расіі.

Поўны спіс забароненых тавараў налічвае сотні найменняў і ўключае некаторыя морапрадукты (ракападобныя і ікру), хімічныя рэчывы, сродкі гігіены (пену для галення, мыла, дэзадаранты, парфумерыю і гэтак далей), будаўнічыя матэрыялы, туалетную паперу, жаночую вопратку і любы абутак з «падэшвай з гумы, пластмасы, скуры», каштоўныя камяні і гэтак далей. Таксама цяпер забаронена вывозіць розную тэхніку: рухавікі і маторы, помпы, лядоўні, пасудамыйныя машыны і іншае.

Чытайце таксама