Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Кремль назвал очередное условие, на котором готов к 30-дневному перемирию с Украиной. На Западе отреагировали
  2. 9 мая Путин сделал несколько заявлений, которые противоречат программе российских националистов. В чем их разногласия
  3. Стало известно, как накажут девочек из Могилева, показавших неприличный жест на салюте 9 мая. Их сняли в «покаянном» видео
  4. Беларусская провластная группа выступила перед жителями одной из стран ЕС, но там ей оказались совсем не рады. Что произошло
  5. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  6. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
  7. Цифра превосходит самые смелые ожидания Лукашенко. В Пакистане рассказали, сколько трудовых мигрантов готовы отправить в Беларусь
  8. С 1 сентября расписание ждут изменения. Уроков по какому предмету станет больше, — рассказываем
  9. Пропавшая Мельникова объехала три страны, пока говорила коллегам, что болеет. За это время в фонде демсил исчезли деньги — расследование
  10. «Ну что, доигрались?» МАРТ выяснил, почему в магазинах пропала картошка
  11. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
  12. Лукашенко выступил на параде в честь Дня Победы. Большая часть речи была посвящена ЕС, который он назвал «возрождающимся фашизмом»
Читать по-русски


Службе хуткай гуманітарнай дапамогі вядомыя 15 прозвішчаў палітвязняў, якія днямі выйшлі на волю, паведаміў сузаснавальнік ініцыятывы Андрэй Стрыжак.

Женская колония в Гомеле. Кадр из фильма «Дебют» Анастасии Мирошниченко
Жаночая калонія ў Гомелі. Кадр з фільма «Дэбют» Анастасіі Мірашнічэнка

Паводле звестак BYSOL, з 15 чалавек, якія выйшлі на волю, пяцярым заставалася адбыць у зняволенні ў межах месяца, тром — у межах года, пяцярым — у межах 1,5−2 гадоў, аднаму чалавеку — у межах 2−3 гадоў, аднаму — больш за шэсць гадоў.

«Траціна палітвязняў, пра вызваленне якіх вядома, выйшлі б на волю цягам месяца (зразумела, што памятаем пра магчымасць „бонуснага“ гадавога тэрміну па КК 411). Абсалютная большасць вызваленых не з’яўляецца людзьмі сталага ўзросту з цяжкімі захворваннямі. Інфармацыя пра тое, што на волю выпускаюць найбольш хворых і старых, не адпавядае рэчаіснасці і з’яўляецца часткай дзяржаўнай прапаганды», — рэзюмаваў Стрыжак, дадаўшы, што ў яго ёсць звесткі пра вызваленне яшчэ аднаго палітвязня, але гэтая інфармацыя пакуль не пацверджаная.

Раней ПЦ «Вясна» расказаў, што праваабаронцам вядомыя прозвішчы 16 вызваленых палітвязняў: трох жанчын і 13 мужчын. Сярод іх — асуджаны на 10 гадоў калоніі Рыгор Кастусёў. Частка людзей выйшла на волю па амністыі, частка — па памілаванні.

Нагадаем, 2 ліпеня Аляксандр Лукашэнка заявіў, што шэраг асуджаных «праціўнікаў беларускіх уладаў» найбліжэйшым часам можа выйсці на волю.

— Мы мусім дзейнічаць па-людску. Не здзіўляйцеся, калі праз некалькі дзён на волю выйдуць вельмі цяжка хворыя, як пішуць, нашыя, якія не паспелі збегчы і знаходзяцца ў месцах не так аддаленых, якія ламалі, разбурылі краіну ў 2020 годзе. Але гэта сапраўды цяжкахворыя. У асноўным з ракавымі захворваннямі, — заявіў Лукашэнка.

На наступны дзень, 3 ліпеня, улады вызвалілі некалькі палітзняволеных.