Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Цифра превосходит самые смелые ожидания Лукашенко. В Пакистане рассказали, сколько трудовых мигрантов готовы отправить в Беларусь
  2. Кремль назвал очередное условие, на котором готов к 30-дневному перемирию с Украиной. На Западе отреагировали
  3. Стало известно, как накажут девочек из Могилева, показавших неприличный жест на салюте 9 мая. Их сняли в «покаянном» видео
  4. Беларусская провластная группа выступила перед жителями одной из стран ЕС, но там ей оказались совсем не рады. Что произошло
  5. Пропавшая Мельникова объехала три страны, пока говорила коллегам, что болеет. За это время в фонде демсил исчезли деньги — расследование
  6. Путин предложил Киеву возобновить прямые переговоры, прерванные в 2022 году, — назвал дату и место встречи
  7. С 1 сентября расписание ждут изменения. Уроков по какому предмету станет больше, — рассказываем
  8. 9 мая Путин сделал несколько заявлений, которые противоречат программе российских националистов. В чем их разногласия
  9. Вводят изменения, которые касаются рынка недвижимости
  10. Лукашенко выступил на параде в честь Дня Победы. Большая часть речи была посвящена ЕС, который он назвал «возрождающимся фашизмом»
  11. «Я был убит 2 марта 1943 года». Как солдат потерял четверть мозга, но не сдался болезни, а написал дневник — и стал известен на весь мир
  12. Синоптики предупредили об опасном гидрометеорологическом явлении
  13. «Ну что, доигрались?» МАРТ выяснил, почему в магазинах пропала картошка
Читать по-русски


На аўкцыёне «БелЮрЗабяспечанне» спрабавалі прадаць нерухомасць палітвязня Валянціна Стэфановіча. Аднак ахвочых набыць яе не знайшлося.

1/7 части административного помещения, принадлежащие Валентину Стефановичу, намерены продать на аукционе. Фото: e-auction.by
1/7 часткі адміністрацыйнага памяшкання, што належыць Валянціну Стэфановічу, збіраюцца прадаць на аўкцыёне. Фота: e-auction.by

На таргі была выстаўленая арыштаваная 1/7 частка адміністрацыйнага памяшкання ў Мінску, якая належыць палітвязню Валянціну Стэфановічу. Упершыню яе спрабавалі прадаць у красавіку гэтага года за 33,3 тысячы рублёў. Але тады пакупнікоў не знайшлося.

На другім аўкцыёне, які прайшоў 25 чэрвеня, пачатковую цану знізілі да 26 640 рублёў. Аднак і гэтым разам не было ахвотных набыць «адціснутую» ў палітвязня маёмасць.

Раней праваабаронцы «Вясны» паведамлялі, што памяшканне на вуліцы Ложынскай належыць яшчэ шасці сябрам праваабарончай арганізацыі. Яно выкарыстоўвалася для правядзення бясплатных івэнтаў — лекцый, дыскусій, выставаў.

Нагадаем, з малатка таксама пусцілі іншую маёмасць праваабаронцы. Двойчы выстаўлялі на продаж яго Citroen C4 Picasso 2016 года выпуску. У снежні мінулага года пачатковы кошт аўто складаў 37 500 рублёў, але аўкцыён не адбыўся праз адсутнасць удзельнікаў. У лютым 2024-га машыну прадавалі паўторна, пры гэтым стартавы кошт на яе знізілі да 30 000 рублёў. У таргах узялі ўдзел сем чалавек, у выніку мінівэн прадалі за 42 000 рублёў.

Валянцін Стэфановіч — чалец рады праваабарончага цэнтра «Вясна», віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH). Яго і яго калегу Уладзіміра Лабковіча, юрыста «Вясны» і каардынатара кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары», затрымалі 14 ліпеня 2021 года. Мужчынам выставілі абвінавачанні па арт. 228 КК Беларусі (Кантрабанда) і ч. 2 арт. 342 КК Беларусі (Фінансаванне групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Суд асудзіў Стэфановіча на дзевяць гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Пазней МУС дадало Валянціна ў «спіс экстрэмістаў». Са снежня мінулага года яго на паўгода перавялі ў памяшканне камернага тыпу «за парушэнні».

23 жніўня 2023 года стала вядома, што МУС прызнала праваабарончы цэнтр «Вясна» «экстрэмісцкім фарміраваннем». У міністэрстве лічаць, што арганізацыя займалася дзейнасцю «па падрыхтоўцы здзяйснення замахаў на суверэнітэт і грамадскую бяспеку Рэспублікі Беларусь», а таксама дыскрэдытавала службовыя асобы.

У ліпені 2023-ГА беларускі праваабарончы цэнтр «Вясна» стаў лаўрэатам прэстыжнай прэміі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у галіне правоў чалавека.

У 2022 годзе старшыня праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру.