Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Потерянное десятилетие? Сравнили, как выросли экономики соседей за 10 лет и как на их фоне выглядит Беларусь
  2. Увялі чарговае пенсійнае змяненне
  3. «Прапановы ўжо закідваюць — колькі чалавек трэба, на якія сферы». Кіраўнік аднаго з раёнаў — пра пакістанцаў і іншых рабочых мігрантаў
  4. Силовики заявили о «доставке в Беларусь» двоих человек: калиновца и экс-кандидата в Координационный совет, подозреваемого в связях с КГБ
  5. Атаковали в районе Теткино, разрушили мост через реку Сейм — что происходит в Курской области, где накануне активизировались ВСУ
  6. «Быў упэўнены, што я недатыкальная асоба для расіян». Першае інтэрв'ю Юрася Зянковіча на свабодзе
  7. Ёсць падстава трапіць пад «адміністратыўку», пра якую вы можаце не ведаць (і моцна здзівіцца, калі гэта адбудзецца)
  8. Вы ведалі, што праз банкаўскую картку можна зарабіць «крыміналку»? Нацбанк укараняе новаўвядзенні для «пластыку» — падрабязнасці
  9. Жыхарам Гомельшчыны, прызнаным «дармаедамі», пачалі рассылаць «позвы» з міліцыі — «Флагшток»
  10. Из Лондона Мельникова вылетела на Шри-Ланку, где могла угодить в «ловушку спецслужб» и оказаться в Беларуси — польское СМИ
  11. Ці ўключаць у кватэрах ацяпленне «хаця б напалову» праз пахаладанне? Камунальнікі адказалі
  12. На буйных заводах не хапае тысячы работнікаў. Іх завабліваюць заробкамі амаль да 7000 рублёў: расказваем, каго і на якія грошы шукаюць
  13. Што кажа полк Каліноўскага пра свайго былога байца, затрыманага КДБ? Даведаліся
  14. «Лукашэнка ўжо не ў найлепшай форме». Спыталі экспертаў, чаму ўлады перанеслі парад у гонар 80-годдзя Перамогі
  15. «Тунеядцев» зовут в милицию. Спросили у чиновников, зачем подключили силовиков, а у юристов — можно ли не идти
  16. «Фермерам далі зарабіць, пралічыліся». Турчын і кіраўнік КДК паведамілі Лукашэнку пра недахоп бульбы — дакументы трапілі да «Люстэрка»
Читать по-русски

апублікавана: 
абноўлена: 

Міністрам замежных справаў прызначаны Максім Рыжанкоў. Такое рашэнне прыняў Аляксандр Лукашэнка, паведамляе яго прэс-служба.

Фото: TUT.BY
Максім Рыжанкоў. Фота: TUT.BY

27 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка зняў з пасады міністра замежных справаў Сяргея Алейніка, які заняў гэтую пасаду пасля смерці папярэдняга кіраўніка МЗС Уладзіміра Макея.

Новым кіраўніком МЗС Беларусі стаў Максім Рыжанкоў.

Дагэтуль ён займаў пасаду першага намесніка кіраўніка адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі.

Максіму Рыжанкову днямі споўнілася 52 гады. Выпускнік юрфака БДУ пасля заканчэння ВНУ паехаў працаваць у цэнтральны апарат МЗС Беларусі, потым працаваў у амбасадзе Беларусі ў Ізраілі. Пасля яго прызначылі начальнікам аддзела АБСЕ і Рады Еўропы МЗС Беларусі, потым — дарадцам-пасланнікам амбасады Беларусі ў Польшчы. Дыпламатычную кар’еру ён завяршыў у 2006 годзе на пасадзе «начальніка ўпраўлення Амерыкі МЗС Беларусі».

Пасля гэтага ён шэсць гадоў прапрацаваў начальнікам упраўлення замежнай палітыкі адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі, яшчэ чатыры гады быў яго памочнікам па пытаннях фізкультуры, спорту і развіцця турызму. У 2015−2017 быў першым віцэ-прэзідэнтам НАК Беларусі.