Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. 9 мая Путин сделал несколько заявлений, которые противоречат программе российских националистов. В чем их разногласия
  2. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
  3. Пакистан объявил о крупномасштабной военной операции против Индии
  4. Конклав кардиналов в Ватикане выбрал папу римского. Стало известно его имя
  5. Мерц, Макрон и Стармер прибыли в Киев
  6. Беларусские подростки показали средние пальцы во время салюта. Их уже задержали
  7. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
  8. Беларусская провластная группа выступила перед жителями одной из стран ЕС, но там ей оказались совсем не рады. Что произошло
  9. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  10. Пропавшая Мельникова объехала три страны, пока говорила коллегам, что болеет. За это время в фонде демсил исчезли деньги — расследование
  11. После 2020-го на заводах по требованию Лукашенко увольняли из-за «политики» — из закрытых документов стало понятно, чем это обернулось
  12. Лукашенко выступил на параде в честь Дня Победы. Большая часть речи была посвящена ЕС, который он назвал «возрождающимся фашизмом»
Читать по-русски


Пасля ўвядзення санкцый ЗША Маскоўская біржа перастала гандляваць далярам і еўра. Як гэта можа адбіцца на беларускім валютным рынку, «Люстэрку» патлумачыла эканамістка Анастасія Лузгіна.

Иллюстративный снимок. Фото: TUT.BY
Ілюстрацыйны здымак. Фота: TUT.BY

Ці адаб’юцца навіны з Расіі на нашым рынку валют?

Маскоўская біржа разам з Нацыянальным клірынгавым цэнтрам (НКЦ) і Нацыянальным разліковым дэпазітарыем (НРД) Расіі трапіла пад санкцыі ЗША і была вымушаная спыніць таргі далярам і еўра.

Гэтая падзея выкліча пэўныя хваляванні на расійскім рынку валют, што прывядзе да мацнейшых ваганняў курсаў даляра і еўра ў РФ, лічыць старшая навуковая супрацоўніца BEROC эканамістка Анастасія Лузгіна.

— Гэта адаб’ецца і на курсе беларускага рубля да даляра і еўра, — тлумачыць эканамістка. — Гэта звязана з тым, што беларускі рубель ідзе за дынамікай расійскага. Адпаведна, калі цяпер праз новыя санкцыі расійскі рубель можа трохі аслабець да даляра і еўра (прынамсі, у кароткатэрміновым перыядзе), такая дынаміка чакае і беларускі рубель.

Чаму «шторм» на валютным рынку малаімаверны?

Эканамістка лічыць, што ваганні курсаў не будуць істотнымі, то-бок рэзкага абвалу курсу беларускага рубля не чакаецца.

— Пэўнае зніжэнне будзе за кошт нервовасці рынкаў. Але наўрад ці на рынку валют будзе такая сітуацыя, як пасля пачатку вайны ва Украіне (калі курс беларускага рубля рэзка абваліўся). Гэта мы бачым ужо па тым, як гандлююцца валюты на расійскім рынку і якія курсы выставілі банкі па рублі, — кажа эканамістка.

Як аргумент яна прыводзіць сітуацыю ў знешнім гандлі Расіі.

— Цяпер у Расіі складваецца дадатнае гандлёвае сальда, і недахопу ў валюце ўнутры краіны няма. Уведзеныя санкцыі супраць Масбіржы не асабліва ўплываюць на вынікі знешняга гандлю РФ у плане паступлення і адтоку даляраў і еўра, — адзначае экспертка. То-бок дадатковы ціск на курс расійскага рубля (чытай — па ланцужку і на беларускі) з боку замежнага гандлю РФ не праглядаецца.

У Расіі будзе ручное кіраванне курсам валют ці што? А ў нас?

— На ўнутраным расійскім рынку змяняецца механізм фармавання курсаў да даляра і еўра. Калі раней яны разлічваліся і вызначаліся на Маскоўскай біржы, то цяпер гэта ўсё пераводзяць на міжбанкавы валютны рынак (то-бок гандаль валютамі па рахунках у банках і паміж імі. — Заўв. рэд.), — кажа Анастасія Лузгіна.

Аналітык адзначае, што падыходы да фармавання курсаў, то-бок методыка, па сутнасці, застаецца той самай, толькі замест збору статыстыкі па таргах, попыту і прапанове на біржы Цэнтрабанк РФ будзе збіраць яе з розных лічбавых платформаў, на аснове статыстыкі камерцыйных банкаў.

— Гэта значыць, што змяняецца крыніца атрымання звестак, але ўмяшанне Цэнтрабанка РФ у фармаванне курсу наўрад ці зменіцца. Курсаўтварэнне застаецца рынкавым, — перакананая эканамістка.

Падобнага меркавання прытрымліваюцца расійскія эксперты, якіх апытаў forbes.ru. «Фармаванне курсу на пазабіржавым рынку складанейшае, тым не менш новы курс валют да расійскага рубля ўсё роўна будзе фармавацца паводле рынкавых прынцыпаў», — удакладніў адзін з аналітыкаў.

У Беларусі афіцыйна захоўваецца нефіксаваны валютны курс, ён вызначаецца попытам і прапановай на рынку. Нейкіх змяненняў у гэтым пытанні не анансавалася.

Чытайце таксама