Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Лукашэнка ўжо не ў найлепшай форме». Спыталі экспертаў, чаму ўлады перанеслі парад у гонар 80-годдзя Перамогі
  2. Зянковіч пра Верамейчыка: Ужывалі фізічны гвалт, каб прымусіць яго сказаць на БТ тое, што хочуць пачуць
  3. Из Лондона Мельникова вылетела на Шри-Ланку, где могла угодить в «ловушку спецслужб» и оказаться в Беларуси — польское СМИ
  4. Потерянное десятилетие? Сравнили, как выросли экономики соседей за 10 лет и как на их фоне выглядит Беларусь
  5. Ёсць падстава трапіць пад «адміністратыўку», пра якую вы можаце не ведаць (і моцна здзівіцца, калі гэта адбудзецца)
  6. Лукашенко помиловал 42 осужденных по «политическим» статьям
  7. Увялі чарговае пенсійнае змяненне
  8. «Фермерам далі зарабіць, пралічыліся». Турчын і кіраўнік КДК паведамілі Лукашэнку пра недахоп бульбы — дакументы трапілі да «Люстэрка»
  9. «Тунеядцев» зовут в милицию. Спросили у чиновников, зачем подключили силовиков, а у юристов — можно ли не идти
  10. Падаткавікі нагадалі пра збор, пра існаванне якога вы маглі нават не здагадвацца. Але пагражае важкі штраф, калі яго не аплаціць
  11. Ратавальнікі знайшлі чалавека на дне акіяна. Пасля катастрофы ён прабыў там амаль трое сутак — расказваем пра гэтую гісторыю
  12. «За чей счет?» Родители честно ответили на новый запрет для школьников
  13. Што кажа полк Каліноўскага пра свайго былога байца, затрыманага КДБ? Даведаліся
  14. Сложно поверить, но папа Франциск собирался участвовать в крещении детей беларусского бизнесмена — однако умер за день до. Рассказываем
  15. Эксперты рассказали, как Кремль, используя мифы о роли СССР во Второй мировой, создает новую государственную идеологию
Читать по-русски


У Беларусі збіраюцца адрэгуляваць працу маркетплэйсаў — анлайн-пляцовак, на якіх розныя прадаўцы прапануюць свае тавары. Пра планы ўладаў увесці змяненні для такіх сэрвісаў паведаміў кіраўнік МАРГ Аляксей Багданаў на Пецярбургскім міжнародным эканамічным форуме (ПМЭФ), піша ТАСС. Да прыкладу, у Беларусі працуе маркетплэйс Emall, а таксама яго расійскія канкурэнты — Wildberries і OZON.

Фото с сайта pixabay.com
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота з сайта pixabay.com

«У Беларусі прыняты новы закон пра гандаль, у якім уведзеныя новыя паняцці што да электроннага гандлю. У рамках гэтага закона мы сёння актыўна прапрацоўваем падзаконныя нарматыўна-прававыя акты, якія дазволяць адрэгуляваць у тым ліку працу маркетплэйсаў», — сказаў Аляксей Багданаў.

Паводле яго, у першую чаргу стаіць задача «забяспечыць абарону правоў спажыўцоў і ўвесці пэўныя цывілізаваныя правілы аказання паслуг». «Гэта дазволіць сённяшнія маркетплэйсы наблізіць да афлайн-гандлю», — сказаў міністр. Ён удакладніў, што гэта будзе датычыць пытанняў раскрыцця інфармацыі: чыноўнікі збіраюцца ўвесці абавязак для маркетплэйсаў паведамляць пра змену сваёй дзейнасці, размяшчаць неабходную інфармацыю пра тавар, весці зваротную сувязь па скаргах спажыўцоў. «Сёння ж маркетплэйсы аддалі гэта на водкуп пастаўшчыку і вытворцу. Вось табе месца, размяшчай і адказвай за ўсё», — удакладніў Аляксей Багданаў.

Нагадаем, на Emall, Wildberries ці OZON розныя прадаўцы прапануюць свае тавары. Беларускія чыноўнікі хочуць, каб гэтыя гандляры працавалі паводле пэўных правілаў, выконвалі прапісаныя для іх патрабаванні.

Раней у МАРГ расказвалі, што ўлады таксама хочуць даць агрэгатару (уладальніку маркетплэйса) права скасоўваць дамову з нядобрасумленнымі прадаўцамі, якія парушаюць заканадаўства пра абарону правоў спажыўцоў.

«А сам агрэгатар мусіць будзе забяспечваць дзейсную сувязь паміж прадаўцом і спажыўцом. Калі прадавец не будзе выконваць законныя патрабаванні, спажывец будзе мець права звярнуцца да маркетплэйса і атрымаць спрыянне, каб прымусіць прадаўца выканаць свае абавязанні. А калі, напрыклад, спажывец аплаціў праз маркетплэйс тавар, але прадавец яго не даставіў, то маркетплэйс будзе кампенсаваць спажыўцу грошы, а далей ужо з прадаўцом урэгулюе гэтае пытанне», — адзначалі раней у МАРГ.

Чытайце таксама