Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Кремль назвал очередное условие, на котором готов к 30-дневному перемирию с Украиной. На Западе отреагировали
  2. 9 мая Путин сделал несколько заявлений, которые противоречат программе российских националистов. В чем их разногласия
  3. Стало известно, как накажут девочек из Могилева, показавших неприличный жест на салюте 9 мая. Их сняли в «покаянном» видео
  4. Беларусская провластная группа выступила перед жителями одной из стран ЕС, но там ей оказались совсем не рады. Что произошло
  5. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  6. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
  7. Цифра превосходит самые смелые ожидания Лукашенко. В Пакистане рассказали, сколько трудовых мигрантов готовы отправить в Беларусь
  8. С 1 сентября расписание ждут изменения. Уроков по какому предмету станет больше, — рассказываем
  9. Пропавшая Мельникова объехала три страны, пока говорила коллегам, что болеет. За это время в фонде демсил исчезли деньги — расследование
  10. «Ну что, доигрались?» МАРТ выяснил, почему в магазинах пропала картошка
  11. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
  12. Лукашенко выступил на параде в честь Дня Победы. Большая часть речи была посвящена ЕС, который он назвал «возрождающимся фашизмом»
Читать по-русски


З 4 чэрвеня вывезці набыты ў ЕС аўтамабіль з тэрыторыі Літвы ў Беларусь зможа толькі яго ўладальнік. Пра гэта паведамляе прэс-служба літоўскай мытні.

Фото: пресс-служба таможни Литвы
Фота: прэс-служба мытні Літвы

З аўторка падчас афармлення экспарту, рээкспарту і транзітнай перавозкі аўтамабіляў, не старэйшых за пяць гадоў, літоўскі бок у абавязковым парадку будзе патрабаваць дадатковыя дакументы, якія пацвярджаюць непарушнасць абмежаванняў міжнародных санкцый.

«Акрамя таго, з 4 чэрвеня гэтага года падчас экспарту, рээкспарту ці транзіту легкавога аўтамабіля, набытага фізічнай асобай, у Беларусь вывезці аўтамабіль зможа толькі ўладальнік», — гаворыцца ў паведамленні.

У літоўскім ведамстве адзначылі, што даверанасці, выдадзеныя ўладальнікам аўтамабіля, напрыклад блізкаму сваяку, прымацца пад увагу не будуць.

У мытні Літвы адзначылі, што правілы вывазу ўзмацняюцца ў рамках падпісанага ў Вільнюсе 9 траўня гэтага года Пяцібаковага еўрапейскага мытнага пагаднення пра прымяненне адзіных кантрольных мер па рэалізацыі санкцый.

Нагадаем, з 3 чэрвеня ўрад Літвы таксама ўвёў новы пералік тавараў, якія забароненыя для імпарту з Беларусі і Расіі. Людзі паведамляюць, што ў літоўскіх пунктах пропуску ім прапануюць выкідваць прадукты, напоі, цыгарэты і іншыя тавары (нават тыя, якіх няма ў абмежавальным спісе).