Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Цифра превосходит самые смелые ожидания Лукашенко. В Пакистане рассказали, сколько трудовых мигрантов готовы отправить в Беларусь
  2. 9 мая Путин сделал несколько заявлений, которые противоречат программе российских националистов. В чем их разногласия
  3. Путин предложил Киеву возобновить прямые переговоры, прерванные в 2022 году, — назвал дату и место встречи
  4. «Я был убит 2 марта 1943 года». Как солдат потерял четверть мозга, но не сдался болезни, а написал дневник — и стал известен на весь мир
  5. Лукашенко выступил на параде в честь Дня Победы. Большая часть речи была посвящена ЕС, который он назвал «возрождающимся фашизмом»
  6. Беларусская провластная группа выступила перед жителями одной из стран ЕС, но там ей оказались совсем не рады. Что произошло
  7. Пропавшая Мельникова объехала три страны, пока говорила коллегам, что болеет. За это время в фонде демсил исчезли деньги — расследование
  8. С 1 сентября расписание ждут изменения. Уроков по какому предмету станет больше, — рассказываем
  9. «Ну что, доигрались?» МАРТ выяснил, почему в магазинах пропала картошка
  10. Стало известно, как накажут девочек из Могилева, показавших неприличный жест на салюте 9 мая. Их сняли в «покаянном» видео
  11. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  12. Кремль назвал очередное условие, на котором готов к 30-дневному перемирию с Украиной. На Западе отреагировали
Читать по-русски


Здаецца, у Аляксандра Лукашэнкі з’явіўся новы любімы прадмет адзення — бомбер. У ім ён учора, 29 траўня, наведваў завод «Легмаш» у Оршы, а некалькі дзён таму праводзіў у аэрапорце Уладзіміра Пуціна. «Люстэрка» паразмаўляла з экспертамі і даведалася, якія афіцыйныя патрабаванні існуюць да стылю чыноўнікаў і пра што можа сведчыць адыход Лукашэнкі ад дзелавога дрэс-коду нават падчас афіцыйных мерапрыемстваў.

Александр Лукашенко в бомбере во время посещения завода «Легмаш» в Орше, 29 мая 2024 года. Фото: пресс-служба Лукашенко
Аляксандр Лукашэнка ў бомберы падчас наведвання завода «Легмаш» у Оршы, 29 траўня 2024 года. Фота: прэс-служба Лукашэнкі
Бомбер — лёгкая вопратка кшталту курткі (іншы тэрмін — лётная куртка). Сваю назву гэты прадмет адзення атрымаў таму, што першапачаткова яго шылі для пілотаў бамбардзіроўшчыкаў Вайскова-паветраных сіл ЗША.

«Патрабаванне адно: касцюм і гальштук»

Падчас візіту на завод «Легмаш» у Оршы 29 траўня Аляксандр Лукашэнка быў апрануты не ў дзелавы касцюм. Яго прэс-служба нават наўмысна падкрэсліла гэтую дэталь, паведаміўшы, што палітык «у новым бомберы».

Такую куртку падчас працоўных сустрэч Лукашэнка пачаў надзяваць яшчэ чатыры гады таму. Гэты прадмет гардэробу быў на ім 6 чэрвеня 2020 года падчас візіту ў Магілёў. Пасля гэтага палітык не раз паказваўся на публіцы ў такім выглядзе: напрыклад, 11 лістапада 2022-га, наведваючы Талачынскі раён, Лукашэнка зноў быў апрануты ў бомбер. У яго ёсць такія курткі цёмнага, сіняга, зялёнага колераў — і нават у клетачку.

Былы міністр культуры і амбасадар Беларусі ў Польшчы і Францыі Павел Латушка ў каментары «Люстэрку» расказаў, якія патрабаванні існавалі да стылю адзення, калі ён быў чыноўнікам.

— Працуючы ва ўрадзе і МЗС, я заўсёды сутыкаўся толькі з адным патрабаваннем, якое не абмяркоўвалася і закладвалася адпачатку: касцюм і гальштук, — падкрэслівае Латушка.

Экс-дыпламат Павел Мацукевіч кажа, што фармальных патрабаванняў да дрэс-коду для чыноўнікаў у Беларусі няма. Але, паводле яго, існуюць няпісаныя правілы, якія дыктуюць стыль адзення і якіх прытрымліваюцца дзяржаўныя службоўцы.

— У беларускім выпадку гэта дзелавы класічны касцюм цёмнага колеру, белая кашуля, гальштук, строгія класічныя чорныя туфлі, — пералічвае Мацукевіч.

«Яны ж не з рыбалкі вярнуліся»

Павел Мацукевіч адзначае, што зусім нядаўна, 24 траўня 2024 года, Лукашэнка парушыў гэтае няпісанае правіла, праводзячы ў мінскім аэрапорце Уладзіміра Пуціна пасля завяршэння яго афіцыйнага візіту ў Беларусь. На відэа, апублікаваным прэс-службай, відаць, што Лукашэнка, у адрозненне ад свайго расійскага калегі, апрануты не ў пінжак, а зноў у бомбер.

Одетый в бомбер Александр Лукашенко во время церемонии прощания с Владимиром Путиным в аэропорту Минска, 24 мая 2024 года. Скриншот видео
Апрануты ў бомбер Аляксандр Лукашэнка падчас цырымоніі развітання з Уладзімірам Пуціным у аэрапорце Мінска, 24 траўня 2024 года. Скрыншот відэа

— У дыпламатычным этыкеце цырымонія праводзінаў аналагічная сустрэчы: чырвоная дарожка, ганаровая варта, чальцы дэлегацыі, ёсць і патрабаванні да дрэс-коду, — кажа экс-дыпламат. — Але пры гэтым Пуцін быў апрануты ў касцюм, а Лукашэнка — у бомбер. Але яны ж не з рыбалкі вярнуліся, гэта быў афіцыйны візіт. Гэта кідаецца ў вочы: адзін у касцюме, другі — не.

Камфорт ці імідж?

Павел Мацукевіч адзначае, што нефармальнага стылю адзення Лукашэнка прытрымліваецца падчас паездак. Пры гэтым на мерапрыемствах у сваёй рэзідэнцыі ён заўсёды ў касцюме.

— Магчыма, гэта звязана з тым, што ў Палацы незалежнасці падтрымліваецца пэўны ўзровень тэмпературы паветра (раней экс-чыноўнікі таксама расказвалі «Люстэрку», што Лукашэнка вельмі не любіць спякоту, і ў памяшканнях, дзе ён знаходзіцца, кандыцыянеры працуюць на поўную магутнасць. — Заўв. рэд.), і там ён камфортна адчувае сябе ў касцюме, — мяркуе былы дыпламат. — А ўжо на выездах, дзе патрабуюцца нейкія актыўныя перамяшчэнні, касцюм, кашуля і гальштук пачынаюць прыносіць пэўны дыскамфорт.

Павел Латушка таксама лічыць, што імкненне Лукашэнкі да нефармальнага дрэс-коду можа быць выкліканае жаданнем камфорту і неабходнасцю пры гэтым добра выглядаць на публіцы.

— Магчыма, адна з прычын — гэта праблема з лішняй вагой, — мяркуе Латушка. — Лукашэнка выглядае досыць нязграбна ў вялікім мешкаватым касцюме. Ён вымушаны хаваць свае недахопы, выкарыстоўваючы нефармальную вопратку.

Таксама Павел Латушка лічыць, што з’яўленне Лукашэнкі на публіцы ў бомберы — гэта імкненне палепшыць імідж і здавацца бліжэйшым да народа.

— Я думаю, што ў Лукашэнкі ёсць тыя, хто яму раіць, што надзець на тую ці іншую падзею, — кажа Латушка. — Наўрад ці гэта іміджмейкер — магчыма, гэтую ролю выконвае Наталля Эйсмант (прэс-сакратарка Лукашэнкі. — Заўв. рэд.), якая раіць, што ў больш нефармальнай вопратцы ён можа быць бліжэйшы да народа. Але адзеннем ён свой імідж не зменіць. У 1990-х казалі, што бандыты знялі спартовыя касцюмы і надзелі пінжакі, а цяпер усё наадварот.

Чытайце таксама