Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Силовики заявили о «доставке в Беларусь» двоих человек: калиновца и экс-кандидата в Координационный совет, подозреваемого в связях с КГБ
  2. «Прапановы ўжо закідваюць — колькі чалавек трэба, на якія сферы». Кіраўнік аднаго з раёнаў — пра пакістанцаў і іншых рабочых мігрантаў
  3. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
  4. Ці ўключаць у кватэрах ацяпленне «хаця б напалову» праз пахаладанне? Камунальнікі адказалі
  5. Вы ведалі, што праз банкаўскую картку можна зарабіць «крыміналку»? Нацбанк укараняе новаўвядзенні для «пластыку» — падрабязнасці
  6. Жителям Гомельщины, признанным «тунеядцами», стали рассылать «повестки» из милиции — «Флагшток»
  7. На буйных заводах не хапае тысячы работнікаў. Іх завабліваюць заробкамі амаль да 7000 рублёў: расказваем, каго і на якія грошы шукаюць
  8. З 1 верасня ў школах уводзяць забарону на мабільныя тэлефоны
  9. Даляр паспеў патаннець за кароткі тыдзень: чаго чакаць ад курсаў у пачатку траўня? Прагноз па валютах
  10. Эксперты о новых заявлениях Путина: Готовит российское общество к более длительной войне в Украине и возможным столкновениям с Западом
Читать по-русски


Забараніўшы ўвоз разнастайных тавараў з Літвы ў Беларусь, беларускія ўлады наклалі санкцыі на ўласны народ, заявіў міністр замежных справаў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс, перадае BNS.

Габриэлюс Ландсбергис. Фото: Flickr / Lithuanian Ministry of Foreign Affairs
Габрыэлюс Ландсбергіс. Фота: Flickr / Lithuanian Ministry of Foreign Affairs

«Яны ўвялі санкцыі супраць саміх сябе. Па-іншаму я гэта назваць не магу. Гэта санкцыі супраць уласнага народа», — лічыць Ландсбергіс.

На яго думку, забарона на імпарт з Літвы ў Беларусь асобных тавараў змусіць тую частку літоўскага бізнесу, якая экспартавала сваю прадукцыю ў Беларусь, скіраваць яе ў іншыя краіны.

«Для нашай эканомікі, хоць яна і невялікая, гэта сродак спрыяння дыверсіфікацыі. То-бок нават тыя невялікія групы тавараў, якія раней паступалі ў Беларусь, мы скіруем у іншыя месцы», — сказаў кіраўнік літоўскага МЗС.

Нагадаем, увечары 14 сакавіка Беларусь увяла забарону на ўвоз шэрагу тавараў з тэрыторыі Літвы, незалежна ад краіны іх паходжання. Гэта карыстаныя адзенне і запасныя часткі да транспартных сродкаў, шыны, алкагольная прадукцыя, прадукты харчавання, будаўнічыя вырабы і бытавая тэхніка.

Названыя забароны не закранаюць тавары, якія ўвозяцца на тэрыторыю Беларусі для асабістага карыстання.

Ва ўрадзе растлумачылі, што ўвядзенне забаронаў — мера ў адказ на дзеянні Літвы. У МЗС Беларусі спадзяюцца, што такое рашэнне «негатыўна адаб’ецца на працы шматлікіх літоўскіх лагістычных аператараў і прывядзе да адчувальнай страты іх даходаў у сувязі з істотным скарачэннем тавараабароту».

Літва з 1 сакавіка закрыла пункты пропуску «Лаварышкес» (з беларускага боку — «Катлоўка») і «Райгардас» («Прывалка»). Літоўскі ўрад патлумачыў гэта тым, што мясцовыя службы зазнаюць дадатковую нагрузку па праверцы і кантролі пасля таго, як Польшча і Латвія пакінулі толькі па адным памежным пераходзе на мяжы з Беларуссю. Раней, з 18 жніўня мінулага года, Літва таксама закрыла два пункты пропуску на мяжы з Беларуссю: «Шумскас» (з беларускага боку «Лоша») і «Твярачус» («Відзы»).