Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Пропавшая Мельникова объехала три страны, пока говорила коллегам, что болеет. За это время в фонде демсил исчезли деньги — расследование
  2. «Ну что, доигрались?» МАРТ выяснил, почему в магазинах пропала картошка
  3. Лукашенко выступил на параде в честь Дня Победы. Большая часть речи была посвящена ЕС, который он назвал «возрождающимся фашизмом»
  4. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
  5. С 1 сентября расписание ждут изменения. Уроков по какому предмету станет больше, — рассказываем
  6. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
  7. Цифра превосходит самые смелые ожидания Лукашенко. В Пакистане рассказали, сколько трудовых мигрантов готовы отправить в Беларусь
  8. 9 мая Путин сделал несколько заявлений, которые противоречат программе российских националистов. В чем их разногласия
  9. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  10. Беларусская провластная группа выступила перед жителями одной из стран ЕС, но там ей оказались совсем не рады. Что произошло
  11. Стало известно, как накажут девочек из Могилева, показавших неприличный жест на салюте 9 мая. Их сняли в «покаянном» видео
  12. Кремль назвал очередное условие, на котором готов к 30-дневному перемирию с Украиной. На Западе отреагировали
Читать по-русски


У МАРГ растлумачылі, чаму ў Беларусі разганяецца інфляцыя. Сярод названых прычын — аслабленне рубля, «хапун» тавараў з боку насельніцтва і сітуацыя з цэнамі ў Расіі. Пры гэтым у МАРГ «раскалупалі» закаранелыя праблемы, якія гадамі не могуць вырашыць чыноўнікі. Сярод іх — разрыў паміж рэальнымі заробкамі і прадукцыйнасцю працы і спробы дзяржавы ў ручным рэжыме рэгуляваць цэны, што, як правіла, у доўгатэрміновай перспектыве выліваецца ў цяжкасці. Дарэчы, гэта ўжо трэцяе ведамства, якое абвінавачвае ў нечым насельніцтва (раней да беларусаў былі прэтэнзіі ў Мінэканомікі і Нацбанка).

Снимок носит иллюстративный характер. Фото: TUT.BY
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

За 2023 год інфляцыя ў Беларусі склала 5,8% гадавых (звесткі за снежань мінулага года да аналагічнага месяца 2022-га). Канкрэтна ў снежні мінулага года месячная інфляцыя склала 0,9%.

У МАРГ адзначаюць, што інфляцыя ў Беларусі разагналася ў чацвёртым квартале мінулага года. «Паскарэнне гадавой інфляцыі абумоўленае „сыходам“ з разліку нізкай базы папярэдняга года, у прыватнасці — дэфляцыі на 2,1%, зафіксаванай

у кастрычніку-лістападзе 2022 года, чаму спрыяла выбудоўванне новай сістэмы рэгулявання цэн у краіне», — удакладнілі ў ведамстве.

Нагадаем, 6 кастрычніка 2022 года Аляксандр Лукашэнка забараніў павышаць цэны. Пазней урад прыняў альтэрнатыву — пастанову пра рэгуляванне цэн на пэўныя тавары. Ёю ўвялі памежныя надбаўкі для імпарцёраў і гандлю. У гэтай сітуацыі скараціўся асартымент некаторых тавараў, а па асобных пазіцыях наогул узнік недахоп. Пры гэтым у кастрычніку і лістападзе 2022 года ў цэлым па краіне зафіксавалі дэфляцыю — зніжэнне цэн, а ў снежні яны зноў пачалі расці.

Што яшчэ паўплывала на рост цэн

У МАРГ назвалі яшчэ некалькі прычын, з якіх паскорыўся рост цэн, — «узмацненне інфляцыйных працэсаў у Расіі, аслабленне беларускага рубля да кошыка валют, а таксама павелічэнне спажывецкай актыўнасці ў Беларусі на фоне пашырэння ўнутранага попыту».

Так, у Расіі гадавая інфляцыя ў 2023-м склала 7,4% (звесткі за снежань мінулага года да аналагічнага месяца 2022-га). Што да беларускага рубля, то за 2023 год ён аслабеў да кошыка асноўных валют прыкладна на 1,7%, удакладняюць у МАРГ. «У тым ліку да даляра — на 24%, кітайскага юаня — на 21,4%, — адзначылі ў ведамстве са спасылкай на звесткі Нацбанка. — У дачыненні да расійскага рубля айчынны рубель умацаваўся блізу 10,5% за год (пры гэтым у снежні да верасня 2023 года — аслабеў блізу 3,7%), што дазволіла трохі нівеляваць інфляцыйны ціск на ўнутраны рынак Беларусі ад імпарту расійскіх тавараў больш высокімі цэнамі, якія сфармаваліся на фоне паскарэння інфляцыйных працэсаў у гэтай краіне».

Што да спажывецкай актыўнасці і росту ўнутранага попыту, то раней у Мінэканомікі ўжо абвінавачвалі насельніцтва ў тым, што яно пачало актыўней купляць імпартныя тавары, што негатыўна адбіваецца на статыстыцы па знешнім гандлі — пастаўкі замежных тавараў прыкметна перавышаюць экспарт нашых.

Якія яшчэ праблемы «раскалупалі» ў МАРГ

У МАРГ цяпер адзначаюць, што рэальныя заробкі, якія разлічваюць з папраўкай на інфляцыю, у студзені-снежні мінулага года выраслі на 11% да 2022-га, а раздробны таваразварот — на 8,5%. Нагадаем, у Беларусі нарастае праблема разрыву паміж прадукцыйнасцю працы і ростам рэальнага заробку. Як растлумачылі раней эксперты, гэта сярод іншага вядзе да зніжэння канкурэнтаздольнасці прадукцыі або аказваных паслуг (гэта можа пашкодзіць як унутранаму, так і знешняму гандлю), а таксама да напампоўвання эканомікі грашыма, а гэта простая дарога да росту інфляцыі.

Спецыялісты МАРГ таксама ўспомнілі і пра патаннелыя крэдыты для фізічных асоб, што адбіваецца на спажывецкай актыўнасці. У ведамстве спасылаюцца на звесткі Нацбанка: сярэдняя працэнтная стаўка па новых крэдытах фізічным асобам у 2023-м зменшылася да 10,48% гадавых (у 2022-м яна была на ўзроўні 12,95%). Аднак трэба ўлічваць, што ў канцы 2023-га рэгулятар прыняў рашэнні, праз якія некаторыя крэдыты падаражэлі. На гэтым фоне Нацбанк абвінавачваў насельніцтва ў тым, што яно справакавала дэвальвацыйныя і інфляцыйныя працэсы «хапуном» крэдытаў.

Характэрна, што ў МАРГ разам з аналізам цэнавай сітуацыі ў снежні таксама размясцілі звесткі і за лістапад, што «забылі» зрабіць раней. У другой справаздачы гаворыцца пра дзве асноўныя прычыны паскарэння інфляцыі, адна з іх — спажывецкая актыўнасць. «Асноўны ціск на інфляцыйныя працэсы аказвае паскарэнне прыросту спажывецкіх цэн у Расійскай Федэрацыі, а таксама павелічэнне спажывецкай актыўнасці на фоне пашырэння ўнутранага попыту», — заявілі ў МАРГ.

На якія тавары «ўзвар'яваліся» цэны ў 2023 годзе

Сярод пастаянна рэгуляваных цэн і тарыфаў апераджальнымі тэмпамі ў 2023 годзе былі павышаныя цэны на тытунёвыя вырабы (на 63,3%) і моцныя алкагольныя напоі (на 16,5%). Як удакладняюць у МАРГ, гэта адбылося «праз змены ставак акцызаў праз неабходнасць іх гарманізацыі з Расіяй». Цэны лекаў летась падскочылі на 13,4%. У МАРГ называюць прычыну гэтага — курсавыя розніцы. Кошт дашкольных установаў вырас за мінулы год на 11,1%, тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі — на 8,7%, пасажырскія чыгуначныя перавозкі рэгіянальных зносін эканом-класа — на 20,8%, міжрэгіянальнага злучэння — на 19,6%, вышэйшай адукацыі — на 14%.

Канкрэтна ў снежні мінулага года да лістапада на 9,6% падаражэлі гародніна і садавіна, акцэнтуюць увагу ў МАРГ. «Памідоры ў Беларусі падаражэлі на 17,3% за месяц (у Расіі — на 5,5%), агуркі — на 28,9% (у Расіі — на 40,4%), гародніна „баршчовага набору“ — ад 11,1% (буракі) да 22,6% (капуста), бананы — на 3,5% (у Расіі — на 1,3%), яблыкі — на 8,1% (у Расіі — на 3,1%), плады цытрусавыя — на 6,9%», — удакладняе МАРГ.

Чытайце таксама