Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Падаткавікі нагадалі пра збор, пра існаванне якога вы маглі нават не здагадвацца. Але пагражае важкі штраф, калі яго не аплаціць
  2. «Тунеядцев» зовут в милицию. Спросили у чиновников, зачем подключили силовиков, а у юристов — можно ли не идти
  3. Лукашенко помиловал 42 осужденных по «политическим» статьям
  4. Зянковіч пра Верамейчыка: Ужывалі фізічны гвалт, каб прымусіць яго сказаць на БТ тое, што хочуць пачуць
  5. «Фермерам далі зарабіць, пралічыліся». Турчын і кіраўнік КДК паведамілі Лукашэнку пра недахоп бульбы — дакументы трапілі да «Люстэрка»
  6. Сложно поверить, но папа Франциск собирался участвовать в крещении детей беларусского бизнесмена — однако умер за день до. Рассказываем
  7. Увялі чарговае пенсійнае змяненне
  8. Што кажа полк Каліноўскага пра свайго былога байца, затрыманага КДБ? Даведаліся
  9. Ёсць падстава трапіць пад «адміністратыўку», пра якую вы можаце не ведаць (і моцна здзівіцца, калі гэта адбудзецца)
  10. Эксперты рассказали, как Кремль, используя мифы о роли СССР во Второй мировой, создает новую государственную идеологию
  11. «Лукашэнка ўжо не ў найлепшай форме». Спыталі экспертаў, чаму ўлады перанеслі парад у гонар 80-годдзя Перамогі
  12. Ратавальнікі знайшлі чалавека на дне акіяна. Пасля катастрофы ён прабыў там амаль трое сутак — расказваем пра гэтую гісторыю
  13. Потерянное десятилетие? Сравнили, как выросли экономики соседей за 10 лет и как на их фоне выглядит Беларусь
  14. «За чей счет?» Родители честно ответили на новый запрет для школьников
  15. Из Лондона Мельникова вылетела на Шри-Ланку, где могла угодить в «ловушку спецслужб» и оказаться в Беларуси — польское СМИ
Читать по-русски


Суд у Пакістане 30 студзеня асудзіў на 10 гадоў турэмнага зняволення па справе пра разгалошванне дзяржаўнай таямніцы былога прэм’ер-міністра Імрана Хана, які ў верасні 2021 года сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам падчас саміту АДКБ і ШАС у Душанбэ.

Александр Лукашенко на встрече с тогдашним премьер-министром Пакистана Имраном Ханом. Сентябрь 2021 года, Душанбе. Фото: president.gov.by
Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з тагачасным прэм’ер-міністрам Пакістана Імранам Ханам, Душанбэ, верасень 2021 года. Фота: president.gov.by

Паводле абвінавачання, Хан апублікаваў змест сакрэтнай тэлеграмы, адпраўленай амбасадарам Пакістана ў Вашынгтоне ўраду, піша Руская служба Бі-бі-сі.

Імран Хан, якога адхілілі ад пасады прэм’ер-міністра ў 2022 годзе, ужо мае трохгадовы турэмны тэрмін — раней яго прызналі вінаватым у карупцыі. У вытворчасці знаходзяцца яшчэ каля сотні судовых справаў супраць экс-прэм'ера. Сярод выстаўленых яму абвінавачанняў — карупцыя, тэрарызм і нават блюзнерства.

Хан настойвае, што кампанія супраць яго была арганізаваная, каб перашкодзіць яго вяртанню ў офіс. Новы 10-гадовы прысуд вынесены за тыдзень да ўсеагульных выбараў у Пакістане і ўжо напэўна пазбаўляе яго не толькі любых шанцаў вярнуцца ў палітыку, але і проста выйсці на волю.