Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Што кажа полк Каліноўскага пра свайго былога байца, затрыманага КДБ? Даведаліся
  2. «Лукашэнка ўжо не ў найлепшай форме». Спыталі экспертаў, чаму ўлады перанеслі парад у гонар 80-годдзя Перамогі
  3. Эксперты рассказали, как Кремль, используя мифы о роли СССР во Второй мировой, создает новую государственную идеологию
  4. «Тунеядцев» зовут в милицию. Спросили у чиновников, зачем подключили силовиков, а у юристов — можно ли не идти
  5. «Фермерам далі зарабіць, пралічыліся». Турчын і кіраўнік КДК паведамілі Лукашэнку пра недахоп бульбы — дакументы трапілі да «Люстэрка»
  6. Потерянное десятилетие? Сравнили, как выросли экономики соседей за 10 лет и как на их фоне выглядит Беларусь
  7. Зянковіч пра Верамейчыка: Ужывалі фізічны гвалт, каб прымусіць яго сказаць на БТ тое, што хочуць пачуць
  8. Сложно поверить, но папа Франциск собирался участвовать в крещении детей беларусского бизнесмена — однако умер за день до. Рассказываем
  9. Ратавальнікі знайшлі чалавека на дне акіяна. Пасля катастрофы ён прабыў там амаль трое сутак — расказваем пра гэтую гісторыю
  10. Из Лондона Мельникова вылетела на Шри-Ланку, где могла угодить в «ловушку спецслужб» и оказаться в Беларуси — польское СМИ
  11. Лукашенко помиловал 42 осужденных по «политическим» статьям
  12. «За чей счет?» Родители честно ответили на новый запрет для школьников
  13. Падаткавікі нагадалі пра збор, пра існаванне якога вы маглі нават не здагадвацца. Але пагражае важкі штраф, калі яго не аплаціць
  14. Ёсць падстава трапіць пад «адміністратыўку», пра якую вы можаце не ведаць (і моцна здзівіцца, калі гэта адбудзецца)
  15. Увялі чарговае пенсійнае змяненне
Читать по-русски


Святлана Ціханоўская сёння, 20 снежня, у сацыяльнай сетцы Х паведаміла, што беларускія ўлады пагражаюць адабраць кватэру ва ўладальніцы Нобелеўскай прэміі па літаратуры Святланы Алексіевіч. «Люстэрка» звязалася з пісьменніцай, якая цяпер жыве ў Германіі, і даведалася падрабязнасці таго, што адбываецца.

Светлана Алексиевич во время презентации книги «Алексіевіч на Свабодзе» в малом зале Дворца Республики, Минск, 14 апреля 2016 года. Фото: TUT.BY
Святлана Алексіевіч падчас прэзентацыі кнігі «Алексіевіч на Свабодзе» ў малой зале Палаца Рэспублікі, Мінск, 14 красавіка 2016 года. Фота: TUT.BY

Святлана Алексіевіч расказала «Люстэрку», што інфармацыі пра арышт яе кватэры пакуль няма. Паводле словаў пісьменніцы, да нерухомасці маюць доступ яе давераныя асобы.

— Кватэра не апячатаная, нічога такога няма, — кажа нобелеўская лаўрэатка. — Пакуль толькі размовы пра гэта ходзяць, сябры дасылалі мне відэа [Рыгора] Азаронка, дзе ён прапануе аддаць маю кватэру шматдзетнаму амапаўцу. З імі не засумуеш! Мне здаецца важным, што не ўлада такія моманты агучвае, а прапагандысты. Я думаю, гэта спробны камень, яны ўкідваюць у грамадства такія мячы і глядзяць, якая будзе рэакцыя. Улада сама не можа пра гэта сказаць. Хоць, вядома, для мяне іх логіка неспасцігальная.

Святлана Алексіевіч кажа, што магчымая канфіскацыя мінскай кватэры будзе ёй непрыемная, але ніякіх каштоўнасцяў там няма. Нобелеўскі медаль яна забрала з сабой у Германію яшчэ падчас ад’езду з Беларусі ў 2020 годзе.

— У кватэры засталіся толькі мае асабістыя рэчы: кнігі, адзенне — усё, што складае чалавечае жыццё, — з сумам у голасе сказала нобелеўская лаўрэатка. — Жудасна ўсё гэта. Кватэра — гэта ж свет чалавека, у мяне там ніякіх багаццяў няма, акрамя майго свету. Гэта маё прынцыповае стаўленне да жыцця — толькі кнігі і рэчы, якія дарагія мне як памяць.

Паводле пісьменніцы, інфармацыйная кампанія пра неабходнасць канфіскацыі яе мінскай кватэры пачалася паралельна з хваляй ператрусаў і арыштаў нерухомасці людзей, звязаных з Каардынацыйнай радай. 1 снежня 2023 года сілавікі паведамілі, што па гэтай справе правялі больш за 200 ператрусаў па ўсёй Беларусі. Нагадаем, у жніўні 2020 года Святлана Алексіевіч увайшла ў прэзідыум Каардынацыйнай рады, пасля чаго была вымушаная пакінуць Беларусь.

Чытайце таксама