Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Эксперты рассказали, как Кремль, используя мифы о роли СССР во Второй мировой, создает новую государственную идеологию
  2. Сложно поверить, но папа Франциск собирался участвовать в крещении детей беларусского бизнесмена — однако умер за день до. Рассказываем
  3. Ёсць падстава трапіць пад «адміністратыўку», пра якую вы можаце не ведаць (і моцна здзівіцца, калі гэта адбудзецца)
  4. Падаткавікі нагадалі пра збор, пра існаванне якога вы маглі нават не здагадвацца. Але пагражае важкі штраф, калі яго не аплаціць
  5. Увялі чарговае пенсійнае змяненне
  6. «За чей счет?» Родители честно ответили на новый запрет для школьников
  7. «Фермерам далі зарабіць, пралічыліся». Турчын і кіраўнік КДК паведамілі Лукашэнку пра недахоп бульбы — дакументы трапілі да «Люстэрка»
  8. «Тунеядцев» зовут в милицию. Спросили у чиновников, зачем подключили силовиков, а у юристов — можно ли не идти
  9. Ратавальнікі знайшлі чалавека на дне акіяна. Пасля катастрофы ён прабыў там амаль трое сутак — расказваем пра гэтую гісторыю
  10. Потерянное десятилетие? Сравнили, как выросли экономики соседей за 10 лет и как на их фоне выглядит Беларусь
  11. Што кажа полк Каліноўскага пра свайго былога байца, затрыманага КДБ? Даведаліся
  12. Из Лондона Мельникова вылетела на Шри-Ланку, где могла угодить в «ловушку спецслужб» и оказаться в Беларуси — польское СМИ
  13. Лукашенко помиловал 42 осужденных по «политическим» статьям
  14. Зянковіч пра Верамейчыка: Ужывалі фізічны гвалт, каб прымусіць яго сказаць на БТ тое, што хочуць пачуць
  15. «Лукашэнка ўжо не ў найлепшай форме». Спыталі экспертаў, чаму ўлады перанеслі парад у гонар 80-годдзя Перамогі
Читать по-русски


Праз інтэрнэт-аўкцыён Беларусі выставілі амаль восем тысяч лотаў з баністычнымі таварамі — старыя і новыя банкноты, каштоўныя паперы, купоны і нават касеты для банкаматаў. «Люстэрка» паглядзела, за колькі прадаюць гэтыя тавары.

Фото: TUT.BY
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Аўкцыяніст з Гомеля выставіў на продаж 100-рублёвую купюру, у якой ёсць брак абрэзкі. Стартавая цана лота — 150 рублёў.

Фото: ay.by
Сторублёвая купюра з бракам абрэзкі. Фота: ay.by

Ёсць набор «Мая краiна Беларусь» узору 2009 года, ён уключае чатыры банкноты — наміналам 5, 10, 20 і 50 рублёў. За яго просяць 350 рублёў.

Набор "Мая краiна Беларусь". Фото: ay.by
Набор «Мая краiна Беларусь». Фота: ay.by

Пяцірублёвая купюра 2009 года прадаецца за 14,99 рубля. Яна таксама з цікавым нумарам — пяць разоў паўтараецца лічба «4».

Пятирублевая купюра 2009 года выпуска. Фото: ay.by
Пяцірублёвая купюра 2009 года выпуску. Фота: ay.by

Ёсць бракаваная 100-рублёвая купюра — з аднаго боку на ёй «паехалі» лічбы і графічны сімвал. Цана лота — 315 рублёў, можна абмяняць банкноту на беларускія манеты.

Бракованная 100-рублевая купюра. Фото: ay.by
Бракаваная 100-рублёвая купюра. Фота: ay.by

За 120 рублёў можна купіць 100-рублёвую банкноту, выпушчаную летась. Прадавец адзначае, што яе ўнікальнасць — у «цікавым» нумары.

Современная 100-рублевая купюра продается за 120 рублей. Фото: ay.by
Сучасная 100-рублёвая купюра прадаецца за 120 рублёў. Фота: ay.by

Банкноты, што ўжо выйшлі з абароту

У 1992 годзе ў Беларусі хадзілі грашовыя знакі з выявай звяроў. Сёння на аўкцыёне прадаюць шмат такіх купюр, нават цэлымі пачкамі. Напрыклад, ёсць нераспакаваная заводская «цагліна» з тысячы купюр наміналам 50 капеек. Стартавая цана лота — 589,99 рубля. Аднак прадавец паведамляе, што гатовы саступіць у цане ці памяняцца на што-небудзь.

Пачка банкнот номиналом 50 копеек. Фото: ay.by
Пачак банкнотаў наміналам 50 капеек. Фота: ay.by

Прадаецца юбілейная банкнота на 20 рублёў 2000 года выпуску, прысвечаная 10-годдзю Нацбанка Беларусі. Прадавец прызначыў цану 499 рублёў, але гатовы патаргавацца.

Юбилейная банкнота номиналом 20 рублей. Фото: ay.by
Юбілейная банкнота наміналам 20 рублёў. Фота: ay.by

Прадаецца рублёвая купюра, выпушчаная ў 2000 годзе (яна ўжо не ходзіць у абароце). Прадавец адзначыў, што ў яе прыгожы нумар з паўтаральнымі лічбамі — БД 4177777. Аўкцыён стартуе ад 1,10 рубля.

Фото: ay.by
Рублёвая купюра, выпушчаная ў 2000 годзе. Фота: ay.by

Таксама выстаўленыя на продаж банкноты «Васількі», за якія можна было раней купіць што-небудзь на «Славянскім базары» ў Віцебску. Пяць купюр прадаюць за 185 рублёў.

Банкноты "Васильки". Фото: ay.by
Банкноты «Васількі». Фота: ay.by

Прадаюць цэлы набор банкнот узору 1992−1999 гадоў, якія ў народзе называлі «зайчыкамі». У дадатак да купюраў ідуць купоны, па якіх раней куплялі ў крамах розныя тавары. Набор каштуе 100 рублёў.

Набор банкнот образца 1992—1999 годов. Фото: ay.by
Набор банкнот узору 1992−1999 гадоў. Фота: ay.by

Незапоўнены чэк з карэньчыкам ужо нядзейнага «Джэм-банка» прадаюць ад 21 рубля.

Чек Джем-банка. Фото: ay.by
Чэк «Джэм-банка». Фота: ay.by

Прадавец з Рэчыцы выставіў на аўкцыён дзве касеты для банкамата, якія калісьці запаўняліся банкнотамі. Стартавая цана за абедзве — 85 рублёў.

Кассеты для купюр. Фото: ay.by
Касеты для купюр. Фота: ay.by