Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Силовики заявили о «доставке в Беларусь» двоих человек: калиновца и экс-кандидата в Координационный совет, подозреваемого в связях с КГБ
  2. Падаткавікі нагадалі пра збор, пра існаванне якога вы маглі нават не здагадвацца. Але пагражае важкі штраф, калі яго не аплаціць
  3. Из Лондона Мельникова вылетела на Шри-Ланку, где могла угодить в «ловушку спецслужб» и оказаться в Беларуси — польское СМИ
  4. «Лукашэнка ўжо не ў найлепшай форме». Спыталі экспертаў, чаму ўлады перанеслі парад у гонар 80-годдзя Перамогі
  5. «За чей счет?» Родители честно ответили на новый запрет для школьников
  6. Увялі чарговае пенсійнае змяненне
  7. Сложно поверить, но папа Франциск собирался участвовать в крещении детей беларусского бизнесмена — однако умер за день до. Рассказываем
  8. Лукашенко помиловал 42 осужденных по «политическим» статьям
  9. Зянковіч пра Верамейчыка: Ужывалі фізічны гвалт, каб прымусіць яго сказаць на БТ тое, што хочуць пачуць
  10. Эксперты рассказали, как Кремль, используя мифы о роли СССР во Второй мировой, создает новую государственную идеологию
  11. Ёсць падстава трапіць пад «адміністратыўку», пра якую вы можаце не ведаць (і моцна здзівіцца, калі гэта адбудзецца)
  12. «Тунеядцев» зовут в милицию. Спросили у чиновников, зачем подключили силовиков, а у юристов — можно ли не идти
  13. Ратавальнікі знайшлі чалавека на дне акіяна. Пасля катастрофы ён прабыў там амаль трое сутак — расказваем пра гэтую гісторыю
  14. Потерянное десятилетие? Сравнили, как выросли экономики соседей за 10 лет и как на их фоне выглядит Беларусь
  15. Што кажа полк Каліноўскага пра свайго былога байца, затрыманага КДБ? Даведаліся
  16. «Фермерам далі зарабіць, пралічыліся». Турчын і кіраўнік КДК паведамілі Лукашэнку пра недахоп бульбы — дакументы трапілі да «Люстэрка»
Читать по-русски


Мабільныя аператары падрыхтавалі чарговую порцыю змяненняў для сваіх кліентаў. Яны датычаць некаторых тарыфных планаў, а таксама продажу роўтараў.

Фото: pixabay.com
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: pixabay.com

Кампанія А1 уводзіць змяненне для кліентаў — фізічных асоб па тарыфе «МЕГА Прайм», які прадугледжвае сямейную падпіску (можна дзяліцца дадатковым інтэрнэт-трафікам паміж трыма абаненцкімі нумарамі, а таксама прадугледжаныя безлімітныя званкі паміж удзельнікамі). Так, з 19 снежня падключыцца да сямейнай падпіскі не змогуць абаненты тарыфнага плана «Перадача дадзеных».

Яшчэ адно новаўвядзенне ад А1 датычыць роўтараў. У ліпені гэтага года кампанія запусціла продаж гэтага абсталявання ў растэрміноўку на 36 месяцаў. А з 3 студзеня 2024 года А1 перастане даваць роўтары для бясплатнага карыстання кліентам — фізічным асобам. Тым, хто не верне да гэтай даты выдадзеныя раней роўтары для бязвыплатнага карыстання, будзе даступная паслуга «арганізацыя пункту падлучэння Wi-Fi прылады». Яна прадугледжвае абанплату ў 90 капеек за 30 дзён. «Разам з тым за кліентам захоўваецца магчымасць вяртання выдадзенага раней абсталявання і набыцця актуальных мадэляў у растэрміноўку», — удакладняе аператар.

З 19 снежня А1 таксама ўвядзе некаторыя змены для юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў, рамеснікаў і самазанятых. Гэта датычыць паслуг «Віртуальная АТС» і «Каардынатар 2.0».

Мабільны аператар life:) запусціў акцыю па тарыфе «Бясконцы». Кліенты з Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей да 31 траўня 2024 года могуць падключыць гэтую паслугу за 0 рублёў у першы месяц, наступныя 5 месяцаў карыстання абыдуцца ў 10,9 рубля. Потым будзе абанплата ў 15,9 рубля ў месяц. Але ў гэтай акцыі ёсць умова. «Узяць удзел у акцыі можна адзін раз, калі вы раней не карысталіся нашай сувяззю ці ў вас больш за 90 дзён няма актыўных нумароў у сетцы life:)», — удакладняе мабільны аператар. Мінчукі гэтай акцыяй скарыстацца не змогуць.

У МТС да канца гэтага года дзейнічае акцыя па бясплатнай дастаўцы тавараў з інтэрнэт-крамы гэтага мабільнага аператара. Таксама кампанія прапануе пры куплі смартфона Redmi Note 12 Pro атрымаць дадаткова бонус — фітнес-бранзалет Mi Smart Band 7 за 10 капеек.

Чытайце таксама