Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Пакистан объявил о крупномасштабной военной операции против Индии
  2. Беларусская провластная группа выступила перед жителями одной из стран ЕС, но там ей оказались совсем не рады. Что произошло
  3. На рынку нерухомасці ў Мінску ўзнік дэфіцыт пэўнага жылля, праз што рэкордна падскочылі цэны. Эксперты растлумачылі, што адбываецца
  4. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
  5. После 2020-го на заводах по требованию Лукашенко увольняли из-за «политики» — из закрытых документов стало понятно, чем это обернулось
  6. Эксперты рассказали, почему Россия против соглашения о прекращении огня и присутствия миротворцев в Украине
  7. Лукашенко выступил на параде в честь Дня Победы. Большая часть речи была посвящена ЕС, который он назвал «возрождающимся фашизмом»
  8. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
  9. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  10. Беларусские подростки показали средние пальцы во время салюта. Их уже задержали
  11. 9 мая Путин сделал несколько заявлений, которые противоречат программе российских националистов. В чем их разногласия
  12. Конклав кардиналов в Ватикане выбрал папу римского. Стало известно его имя
  13. Мерц, Макрон и Стармер прибыли в Киев
  14. «Заяву на памілаванне я не пісаў». Вялікае інтэрв'ю «Люстэрка» з Юрыем Зянковічам, якому далі 11 гадоў за «дзяржаўны пераварот»
Читать по-русски


У Беларусі фізічных асоб хочуць абавязаць паведамляць пра адкрыццё і закрыццё рахункаў у замежных банках. Гэтае патрабаванне збіраюцца прапісаць у Падатковым кодэксе.

Снимок носит иллюстративный характер. Фото: TUT.BY
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Чыноўнікі хочуць увесці для фізічных асоб абавязак паведамляць пра адкрыццё або закрыццё рахункаў у банках ці іншых крэдытных арганізацыях, якія знаходзяцца за межамі Беларусі. Гэтыя звесткі, як плануецца, трэба будзе перадаваць у падатковую.

Раней такое патрабаванне ўжо існавала ў Беларусі, аднак было адмененае. Цяпер такі абавязак ёсць толькі ў юрыдычных асоб.

Як плануецца, паведамляць пра адкрыццё і закрыццё рахункаў у замежных банках будуць фізічныя асобы — рэзідэнты нашай краіны. Для нерэзідэнтаў такое патрабаванне не маюць намеру ўводзіць. Але ёсць адно выключэнне.

«Пры гэтым фізічная асоба, якая не з’яўляецца падатковым рэзідэнтам Беларусі, не абавязаная паведамляць пра адкрыццё рахунку ў банку і іншай крэдытнай арганізацыі за межамі Рэспублікі Беларусь, калі атрыманыя з выкарыстаннем такога рахунку даходы не з’яўляюцца аб’ектам падаткаабкладання ў Беларусі», — удакладняецца ў законапраекце.

Якія канкрэтна даходы ў такім выпадку падпадаюць пад падаткаабкладанне ў Беларусі, не ўдакладняецца.

Каго прызнаюць падатковым рэзідэнтам Беларусі?

У Міністэрстве падаткаў і збораў тлумачаць, што падатковы рэзідэнт — гэта фізасоба, якая знаходзілася на тэрыторыі Беларусі больш за 183 дні ў каляндарным годзе. «Тыя, хто знаходзіўся за межамі краіны больш за 183 дні, не прызнаюцца падатковымі рэзідэнтамі, — адзначаюць у МПЗ і дадаюць, што ёсць важны момант: — Калі чалавек за год ні ў адной краіне не пражыў 183 дні (напрыклад, пабыў па месяцы ў кожнай), але пры гэтым ён мае грамадзянства Рэспублікі Беларусь, то ён прызнаецца падатковым рэзідэнтам Беларусі па прынцыпе грамадзянства і мусіць падаць дэкларацыю пра даходы».

Атрымліваецца, тыя, хто з’ехаў з Беларусі і не прызнаецца падатковым рэзідэнтам ніводнай з краін, лічыцца такім рэзідэнтам нашай краіны. З законапраекта са зменамі ў Падатковы кодэкс вынікае, што такія людзі, відавочна, павінныя будуць паведамляць пра рахункі за мяжой.

Ці могуць нашыя падаткавікі самі даведацца пра вашыя рахункі за мяжой?

У Беларусі заключаныя пагаднення пра пазбяганне двайнога падаткаабкладання з больш чым 70 краінамі. Сярод іх — Польшча, Літва. З Украінай, да прыкладу, такое пагадненне перастала дзейнічаць.

У сакавіку 2022 года чыноўнікі прапісалі магчымасць прыпыніць дзеянне такіх пагадненняў з краінамі, якія ўвялі супраць Беларусі санкцыі.

Аднак пасля пачатку вайны ва Украіне некаторыя заходнія краіны адмовіліся ад абмену падатковай інфармацыяй з Беларуссю і Расеяй. Сярод іх, да прыкладу, — Германія, Вялікабрытанія. З гэтымі краінамі ў Мінска дзейнічала двухбаковае пагадненне пра пазбяганне двайнога падаткаабкладання.

То-бок імавернасць, што беларускія падаткавікі даведаюцца пра банкаўскія рахункі канкрэтнага чалавека ў заходніх краінах, накіраваўшы адпаведны запыт сваім замежным калегам, цяпер не такая высокая.

Чытайце таксама