Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. После 2020-го на заводах по требованию Лукашенко увольняли из-за «политики» — из закрытых документов стало понятно, чем это обернулось
  2. Лукашэнка заявіў, што «крыху затрымаўся» ва ўладзе, і заклікаў «пацярпець»
  3. Падаткавікі нагадалі пра збор, пра існаванне якога вы маглі нават не здагадвацца. Але пагражае важкі штраф, калі яго не аплаціць
  4. «За чей счет?» Родители честно ответили на новый запрет для школьников
  5. «Заяву на памілаванне я не пісаў». Вялікае інтэрв'ю «Люстэрка» з Юрыем Зянковічам, якому далі 11 гадоў за «дзяржаўны пераварот»
  6. Лукашэнка выказаўся на балючую апошнім часам для беларусаў тэму і прапанаваў яшчэ месяц пацярпець: «Гэта такая хітрая задума»
  7. Эксперты рассказали, почему Россия против соглашения о прекращении огня и присутствия миротворцев в Украине
  8. Ратавальнікі знайшлі чалавека на дне акіяна. Пасля катастрофы ён прабыў там амаль трое сутак — расказваем пра гэтую гісторыю
  9. Из Лондона Мельникова вылетела на Шри-Ланку, где могла угодить в «ловушку спецслужб» и оказаться в Беларуси — польское СМИ
  10. Лукашэнка памілаваў 42 асуджаных па «палітычных» артыкулах
  11. Конклав кардиналов в Ватикане выбрал папу римского. Стало известно его имя
  12. «Лукашэнка ўжо не ў найлепшай форме». Спыталі экспертаў, чаму ўлады перанеслі парад у гонар 80-годдзя Перамогі
  13. На рынку нерухомасці ў Мінску ўзнік дэфіцыт пэўнага жылля, праз што рэкордна падскочылі цэны. Эксперты растлумачылі, што адбываецца
  14. Сложно поверить, но папа Франциск собирался участвовать в крещении детей беларусского бизнесмена — однако умер за день до. Рассказываем
Читать по-русски


Урад паабяцаў, што ў наступным годзе рэальныя даходы беларусаў у сярэднім вырастуць на 3,5%. Пры гэтым эканамісты скептычна ставяцца да планаў па росце эканомікі. Ці могуць у такім выпадку павялічвацца заробкі і за кошт чаго, «Люстэрку» патлумачыў старшы навуковы супрацоўнік BEROC, эканаміст Дзмітрый Крук.

Снимок носит иллюстративный характер. Фото: TUT.BY
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Звычайна рост рэальных даходаў насельніцтва блізкі да тэмпаў росту ВУП. Але гэтая залежнасць можа парушацца ў выпадках структурных змяненняў у эканоміцы, кажа Дзмітрый Крук. Адна з прычын, з якой гэта часам здараецца ў нашай краіне, — штучнае стымуляванне, то-бок калі рост заробкаў падтрымліваюць штучна (мерамі манетарнай і фіскальнай палітыкі, гэта значыць за кошт улівання грошай у эканоміку, танных крэдытаў і карэктавання падатковай нагрузкі). Але ў 2023 годзе да гэтага дадалася і іншая прычына — масавая міграцыя і яе ўплыў на рынак працы.

— Людзі, якія выязджаюць, вызваляюць працоўныя месцы — і ў многіх фірмах становіцца досыць актуальнай праблема недахопу кадраў, — кажа Дзмітрый Крук.

Апытанні бізнесу, якія праводзіць даследчы цэнтр, паказваюць, што праблема недахопу кадраў апошнім часам выйшла ў топ самых вострых.

— У нас дамінуе міф, што ў нас куча залішняй працоўнай сілы. Але ў новых умовах пасля праведзенай міграцыі (думаю, яна яшчэ не дасягнула сваіх межаў) вялікім выклікам будзе яе недахоп, — тлумачыць эканаміст. — Што адбываецца цяпер? Тыя фірмы, якія змаглі досыць хутка выйсці з рэцэсіі, з-пад уплыву санкцый, падладзіцца пад новае асяроддзе, яны актыўна нарошчваюць зарплату, разумеючы, што канкурэнцыя на рынку працы становіцца больш інтэнсіўнай.

Гэта з’ява таксама адлюстроўваецца ў структуры выдаткаў кампаній, кажа эксперт: доля іх выдаткаў на зарплату ў 2023 годзе пачала павялічвацца.

— Адсюль вынікае выснова пра тое, што нават фірмы, у якіх па-ранейшаму фінансавае становішча далёка не бліскучае, ідуць на павышэнне заробкаў, каб прыстасавацца да сітуацыі недахопу працоўнай сілы. То-бок для шэрагу фірмаў сітуацыя можа выглядаць наступным чынам: я пайду насуперак і на шкоду свайму ўласнаму фінансаваму становішчу як фірмы, ахвярую сваёй рэнтабельнасцю, але буду павышаць заробкі, каб не застацца наогул без работнікаў і не аказацца ў сітуацыі, калі не змагу вырабляць, — тлумачыць эканаміст.

Калі грамадска-палітычная сітуацыя ў Беларусі ў 2024 годзе не зменіцца, то праблема міграцыі нікуды не знікне. Значыць, пытанне нарошчвання заробкаў, часам нават на шкоду фінансаваму становішчу фірмы, будзе стаяць перад усё большай колькасцю бізнесу.

— Таму калі дапусціць, што ВУП выйдзе да верхняй мяжы майго ранейшага прагнозу (то-бок да росту на 1%), магу дапусціць імавернасць росту рэальных заробкаў на 3−3, 5%. Іншымі словамі, у гэтым выпадку імавернасць такога росту не настолькі нізкая, як у выпадку [прагназаванага ўладамі росту] ВУП на 3,8%, — адзначае эксперт. — Тут ключавое пытанне ў тым, якая фінансавая падушка ёсць у фірмаў, каб працягнуць падладжвацца пад дэфіцыт рынку працы, і ў якой меры яны гатовыя будуць прыносіць у ахвяру свой фінансавы стан, спрабуючы адрэагаваць на выклік недахопу кадраў на рынку працы.

Чытайце таксама