Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Эксперты рассказали, как Кремль, используя мифы о роли СССР во Второй мировой, создает новую государственную идеологию
  2. Зянковіч пра Верамейчыка: Ужывалі фізічны гвалт, каб прымусіць яго сказаць на БТ тое, што хочуць пачуць
  3. Ратавальнікі знайшлі чалавека на дне акіяна. Пасля катастрофы ён прабыў там амаль трое сутак — расказваем пра гэтую гісторыю
  4. Падаткавікі нагадалі пра збор, пра існаванне якога вы маглі нават не здагадвацца. Але пагражае важкі штраф, калі яго не аплаціць
  5. Лукашенко помиловал 42 осужденных по «политическим» статьям
  6. «Лукашэнка ўжо не ў найлепшай форме». Спыталі экспертаў, чаму ўлады перанеслі парад у гонар 80-годдзя Перамогі
  7. Потерянное десятилетие? Сравнили, как выросли экономики соседей за 10 лет и как на их фоне выглядит Беларусь
  8. «За чей счет?» Родители честно ответили на новый запрет для школьников
  9. «Тунеядцев» зовут в милицию. Спросили у чиновников, зачем подключили силовиков, а у юристов — можно ли не идти
  10. Ёсць падстава трапіць пад «адміністратыўку», пра якую вы можаце не ведаць (і моцна здзівіцца, калі гэта адбудзецца)
  11. «Фермерам далі зарабіць, пралічыліся». Турчын і кіраўнік КДК паведамілі Лукашэнку пра недахоп бульбы — дакументы трапілі да «Люстэрка»
  12. Што кажа полк Каліноўскага пра свайго былога байца, затрыманага КДБ? Даведаліся
  13. Сложно поверить, но папа Франциск собирался участвовать в крещении детей беларусского бизнесмена — однако умер за день до. Рассказываем
  14. Из Лондона Мельникова вылетела на Шри-Ланку, где могла угодить в «ловушку спецслужб» и оказаться в Беларуси — польское СМИ
  15. Увялі чарговае пенсійнае змяненне
Читать по-русски


У пятніцу Аляксандр Лукашэнка заявіў, што гатовы наладжваць польска-беларускія адносіны. Але адных толькі словаў недастаткова, заявіў прадстаўнік Міністэрства замежных справаў Польшчы ў каментары RMF FM.

Замминистра иностранных дел Польши Павел Яблонский. Фото: gov.pl
Намеснік міністра замежных справаў Польшчы Павел Яблонскі. Фота: gov.pl

«І з палякамі трэба размаўляць. Я даручыў прэм’ер-міністру звязацца з імі. Калі яны хочуць, давайце размаўляць, наладжваць адносіны. Мы суседзі, а суседзяў не выбіраюць, яны ад бога», — сказаў Лукашэнка 11 жніўня падчас візіту ў Нацыянальны аэрапорт Мінск. Адносіны з Еўрасаюзам «страчваць нельга», падкрэсліў ён.

Аднак выказванне палітыка не зрабіла вялікага ўражання на польскі бок.

— Адной толькі змены наратыву абсалютна не дастаткова, — адказаў Лукашэнку намеснік кіраўніка МЗС Польшчы Павел Яблонскі. — Калі Беларусь хоча мець добрыя адносіны з Польшчай, шлях да гэтага вельмі просты. Спыненне атак на нашую мяжу, вызваленне Анджэя Пачобута і іншых палітвязняў.

Гэтыя рашэнні залежаць выключна ад беларускіх уладаў, адзначыў польскі дыпламат.

— У нас няма варожых намераў у дачыненні да Беларусі і ніколі не было, — падкрэсліў Яблонскі. — Мы не збіраемся падтрымліваць кепскія адносіны з Беларуссю. Наадварот, хацелася б, каб яны былі як мага лепшымі. Але беларускія ўлады паводзяць сябе так, як паводзяць, і гэта яны нясуць поўную адказнасць за тое, што ў нас кепскія адносіны. Беларусь — папросту варожа настроеная да Польшчы дзяржава.

Нагадаем, цяпер на беларуска-польскай мяжы працуе толькі адзін пасажырскі і адзін грузавы пункт пропуску (апошні не прапускае беларускі транспарт). Першым быў закрыты пункт пропуску «Брузгі» яшчэ ўвосень 2021 года з прычыны масавай атакі нелегальных мігрантаў з беларускага боку. Праз наплыў мігрантаў, перамяшчэнню якіх садзейнічаюць беларускія памежнікі, Польшча была вымушаная ўзмацніць вайсковы кантынгент у памежных рэгіёнах.

Вясной 2023 года былі закрытыя іншыя пункты пропуску, акрамя «Тэрэспаля», у якасці адказу на вынясенне ўладамі Беларусі жорсткага прысуду дзеячу польскай меншасці, журналісту Анджэю Пачобуту. У апошнія тыдні Польшча размяшчае дадатковыя войскі і тэхніку ля мяжы праз знаходжанне ў Беларусі ПВК Вагнера і пагражае закрыць мяжу ў выпадку якіх-кольвек правакацый. Адна адбылася на мінулым тыдні — беларускія верталёты парушылі паветраную прастору Польшчы, заляцеўшы ўглыб польскай тэрыторыі на 3 км.