Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Потерянное десятилетие? Сравнили, как выросли экономики соседей за 10 лет и как на их фоне выглядит Беларусь
  2. Ці ўключаць у кватэрах ацяпленне «хаця б напалову» праз пахаладанне? Камунальнікі адказалі
  3. Силовики заявили о «доставке в Беларусь» двоих человек: калиновца и экс-кандидата в Координационный совет, подозреваемого в связях с КГБ
  4. Атаковали в районе Теткино, разрушили мост через реку Сейм — что происходит в Курской области, где накануне активизировались ВСУ
  5. «Быў упэўнены, што я недатыкальная асоба для расіян». Першае інтэрв'ю Юрася Зянковіча на свабодзе
  6. Жыхарам Гомельшчыны, прызнаным «дармаедамі», пачалі рассылаць «позвы» з міліцыі — «Флагшток»
  7. Ёсць падстава трапіць пад «адміністратыўку», пра якую вы можаце не ведаць (і моцна здзівіцца, калі гэта адбудзецца)
  8. «Прапановы ўжо закідваюць — колькі чалавек трэба, на якія сферы». Кіраўнік аднаго з раёнаў — пра пакістанцаў і іншых рабочых мігрантаў
  9. Даляр паспеў патаннець за кароткі тыдзень: чаго чакаць ад курсаў у пачатку траўня? Прагноз па валютах
  10. Што кажа полк Каліноўскага пра свайго былога байца, затрыманага КДБ? Даведаліся
  11. Увялі чарговае пенсійнае змяненне
  12. Вы ведалі, што праз банкаўскую картку можна зарабіць «крыміналку»? Нацбанк укараняе новаўвядзенні для «пластыку» — падрабязнасці
  13. На буйных заводах не хапае тысячы работнікаў. Іх завабліваюць заробкамі амаль да 7000 рублёў: расказваем, каго і на якія грошы шукаюць
  14. «Фермерам далі зарабіць, пралічыліся». Турчын і кіраўнік КДК паведамілі Лукашэнку пра недахоп бульбы — дакументы трапілі да «Люстэрка»
  15. «Тунеядцев» зовут в милицию. Спросили у чиновников, зачем подключили силовиков, а у юристов — можно ли не идти
Читать по-русски


Чыноўнікі заняліся перадзелам інкасатарскага бізнесу — дзяржава падмяла яго пад сябе. 24 ліпеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў спецыяльны ўказ, паводле якога выключнае права на заняткі такой дзейнасцю ўводзіцца для дзяржкампаніі «Белінкасгруп». Гаворка пра перавозку наяўных грошай і каштоўнасцяў.

Фото: TUT.BY
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Так, ва ўказе прапісалі, што інкасацыю і перавозку наяўных грошай і іншых каштоўнасцяў адносяць да відаў дзейнасці, на якія распаўсюджваецца выключнае права дзяржавы. «Рэалізацыя гэтага выключнага права ўскладзеная на ААТ «Белінкасгруп», — паведамляе прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі.

Таксама ўдакладняецца, што ствараецца цэнтралізаваная лагістычная сістэма перавозкі каштоўнасцяў падчас аказання касава-інкасатарскіх паслуг.

Да гэтага інкасацыяй і перавозкай наяўных грошай і іншых каштоўнасцяў маглі займацца таксама прыватнікі.

Нагадаем, кампанія «Белінкасгруп» з’явілася на рынку інкасацыі ў 2018 годзе. Яе заснавалі Нацбанк (44% акцый), «Беларусбанк» (49%) і «Белаграпрамбанк» (7%). Меркавалася, што гэтая фірма зойме дзве траціны рынку наяўнага грашовага абароту.

Другім буйным гульцом было даччынае прадпрыемства «БПС-Сбербанка» — «ІНКАС.ЭКСПЕРТ», доля гэтай фірмы на рынку у 2018 годзе ацэньвалася ў 22%. Астатнія ўдзельнікі рынку займалі невялікую долю.

Стварэнне «Белінкасгруп» тлумачылася аптымізацыяй дублявальных функцый банкаў у галіне інкасацыі, перавозкі, апрацоўкі і захоўвання каштоўнасцяў, зніжэння выдаткаў на ўтрыманне матэрыяльна-тэхнічных рэсурсаў, скарачэнне ў Беларусі колькасці спецыяльнага транспарту і зброі ў абароце.

Характэрна, што стварэнне «Белінкасгруп» у Нацбанку раней матывавалі ў тым ліку стварэннем на рынку «нармальнай канкурэнцыі».

«Натуральна, будзе захоўвацца нармальнае канкурэнтнае асяроддзе, і ў банкаў будзе выбар, паслугамі якой кампаніі карыстацца. А гэта будзе абавязваць кампанію аказваць якасныя паслугі», — каментаваў раней кіраўнік Нацбанка Павел Калаўр.

Чытайце таксама