Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
  2. З 1 верасня ў школах уводзяць забарону на мабільныя тэлефоны
  3. Вы ведалі, што праз банкаўскую картку можна зарабіць «крыміналку»? Нацбанк укараняе новаўвядзенні для «пластыку» — падрабязнасці
  4. Жителям Гомельщины, признанным «тунеядцами», стали рассылать «повестки» из милиции — «Флагшток»
  5. Ці ўключаць у кватэрах ацяпленне «хаця б напалову» праз пахаладанне? Камунальнікі адказалі
  6. «Прапановы ўжо закідваюць — колькі чалавек трэба, на якія сферы». Кіраўнік аднаго з раёнаў — пра пакістанцаў і іншых рабочых мігрантаў
  7. Даляр паспеў патаннець за кароткі тыдзень: чаго чакаць ад курсаў у пачатку траўня? Прагноз па валютах
  8. На буйных заводах не хапае тысячы работнікаў. Іх завабліваюць заробкамі амаль да 7000 рублёў: расказваем, каго і на якія грошы шукаюць
  9. Эксперты о новых заявлениях Путина: Готовит российское общество к более длительной войне в Украине и возможным столкновениям с Западом
Читать по-русски


Лідарка беларускіх дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская атрымала ананімнае паведамленне, у якім гаварылася, што яе муж Сяргей памёр у жодзінскай турме. Пра гэта палітык напісала ў сябе ў Twitter познім вечарам 3 ліпеня.

Сергей Тихановский. Фото: Белорусская служба «Радио Свобода»
Сяргей Ціханоўскі. Фота: «Радыё Свабода»

«Сёння я атрымала вельмі дзіўнае і жудаснае паведамленне. Невядомы чалавек напісаў, што мой муж, Сяргей, памёр у турме Жодзіна. Няма ніякіх сведчанняў ці доказаў, што гэта праўда», — напісала Святлана Ціханоўская.

Палітык падкрэсліла, што такія чуткі распаўсюджваліся і раней.

«Я не ведаю, як гэта пракаментаваць. Я нічога не чула пра Сяргея з 9 сакавіка, і адвакатам адмаўляюць у доступе да яго», — напісала палітык.

Ціханоўская адзначыла, што ў такой жа сітуацыі знаходзяцца родныя Віктара Бабарыкі, Марыі Калеснікавай, Мікалая Статкевіча, Паўла Севярынца, Ігара Лосіка, Максіма Знака і іншых палітвязняў.

Нагадаем, пра такі спосаб ціску на сваякоў палітвязняў раней расказваў экс-супрацоўнік ГУБАЗіК і прадстаўнік фонду BYPOL Станіслаў Лупаносаў. У верасні 2021 года па тэлеграм-каналах запусцілі фэйк пра тое, што ў СІЗА Жодзіна памёр яго брат, якога затрымалі сілавікі за месяц да гэтага. Інфармацыя не пацвердзілася.

— Гэта зразумела было на каго разлічана: на мяне і на тыя кантакты, з кім я падтрымліваю адносіны. Я пра гэта адразу сказаў людзям, якія мне гэтую інфармацыю скінулі: «Гэта разлічана на тое, каб вылічыць мае кантакты». Так яно і атрымалася. Яны шукалі спосаб знайсці, з кім я камунікую, з кім падтрымліваю адносіны, — сказаў Лупаносаў у праграме «Ток».

Чытайце таксама