Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашэнка выказаўся на балючую апошнім часам для беларусаў тэму і прапанаваў яшчэ месяц пацярпець: «Гэта такая хітрая задума»
  2. После 2020-го на заводах по требованию Лукашенко увольняли из-за «политики» — из закрытых документов стало понятно, чем это обернулось
  3. На рынку нерухомасці ў Мінску ўзнік дэфіцыт пэўнага жылля, праз што рэкордна падскочылі цэны. Эксперты растлумачылі, што адбываецца
  4. Эксперты рассказали, почему Россия против соглашения о прекращении огня и присутствия миротворцев в Украине
  5. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  6. Есть фирмы, которые из года в год выигрывают конкурсы по госзакупкам на крупные провластные мероприятия. 9 Мая не стало исключением
  7. Лукашэнка памілаваў 42 асуджаных па «палітычных» артыкулах
  8. Лукашэнка заявіў, што «крыху затрымаўся» ва ўладзе, і заклікаў «пацярпець»
  9. Конклав кардиналов в Ватикане выбрал папу римского. Стало известно его имя
  10. Сложно поверить, но папа Франциск собирался участвовать в крещении детей беларусского бизнесмена — однако умер за день до. Рассказываем
  11. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
  12. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
  13. «Заяву на памілаванне я не пісаў». Вялікае інтэрв'ю «Люстэрка» з Юрыем Зянковічам, якому далі 11 гадоў за «дзяржаўны пераварот»
Читать по-русски


Камітэт Сейма Літвы па нацбяспецы і абароне 29 сакавіка ўнёс змены ў законапраект пра абмежаванні што да беларусаў і расіян з прычыны агрэсіі супраць Украіны. Так, для нашых суайчыннікаў пакуль не будуць ускладняць падачу заявак на выдачу часовых відаў на жыхарства (ВНЖ) і не стануць забараняць ім купляць нерухомасць у Літве, паведамляе Delfi.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: lrv.lt

У абноўленым законапраекце змякчаная частка прапанаваных абмежаванняў супраць грамадзян Беларусі і Расіі, прычым некаторыя пункты датычаць толькі нашых суайчыннікаў.

Так, у законапраект унесеная норма, якая прапануе адтэрмінаваць уступленне ў сілу абмежавання на выдачу ВНЖ беларусам да 1 ліпеня 2023 года. Гэта звязана з бізнесам: у Літве больш за 50% кіроўцаў-дальнабойшчыкаў — грамадзяне Беларусі.

Што да прыпынення прыёму заявак на атрыманне літоўскага грамадзянства ад расіян і беларусаў, то гэтае абмежаванне вырашылі пакінуць у сіле. Праўда, будзе больш выключэнняў — напрыклад, калі чалавек адпавядае патрабаванням закона аб натуралізацыі або мае права на аднаўленне грамадзянства і пры гэтым не ўяўляе пагрозы нацыянальнай бяспецы і грамадскаму парадку.

Акрамя таго, беларусаў выведуць з-пад забароны на набыццё нерухомасці ў Літве: гэтае абмежаванне застанецца толькі для расіян.

Разам з тым дэпутаты ўхвалілі абмежаванне правоў грамадзян Беларусі і Расіі на ўвоз і вываз з Літвы наяўных, ім забаронены ўвоз у краіну ўкраінскіх грыўняў. Гэта звязана з тым, што грыўні, як мяркуецца, былі выкрадзеныя на акупаваных тэрыторыях Украіны і ўвозяцца ў ЕС з мэтай легалізацыі.

Нагадаем, у першапачатковым дакуменце таксама гаварылася пра прыпыненне прыёму заявак на візы ад беларусаў і расіян (выключэнне — хадайніцтва МЗС Літвы). Пра змены што да гэтага пункта ў сённяшнім паведамленні нічога не сказана.

Законапраект пра ўвядзенне абмежавальных мераў у дачыненні да расіян і беларусаў з прычыны ваеннай агрэсіі супраць Украіны пройдзе канчатковае галасаванне ў Сейме ў чацвер, 30 сакавіка. Плануецца, што ён будзе дзейнічаць з 1 ліпеня гэтага года да 14 красавіка 2024 года.