Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашэнка выказаўся на балючую апошнім часам для беларусаў тэму і прапанаваў яшчэ месяц пацярпець: «Гэта такая хітрая задума»
  2. После 2020-го на заводах по требованию Лукашенко увольняли из-за «политики» — из закрытых документов стало понятно, чем это обернулось
  3. На рынку нерухомасці ў Мінску ўзнік дэфіцыт пэўнага жылля, праз што рэкордна падскочылі цэны. Эксперты растлумачылі, што адбываецца
  4. Эксперты рассказали, почему Россия против соглашения о прекращении огня и присутствия миротворцев в Украине
  5. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  6. Есть фирмы, которые из года в год выигрывают конкурсы по госзакупкам на крупные провластные мероприятия. 9 Мая не стало исключением
  7. Лукашэнка памілаваў 42 асуджаных па «палітычных» артыкулах
  8. Лукашэнка заявіў, што «крыху затрымаўся» ва ўладзе, і заклікаў «пацярпець»
  9. Конклав кардиналов в Ватикане выбрал папу римского. Стало известно его имя
  10. Сложно поверить, но папа Франциск собирался участвовать в крещении детей беларусского бизнесмена — однако умер за день до. Рассказываем
  11. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
  12. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
  13. «Заяву на памілаванне я не пісаў». Вялікае інтэрв'ю «Люстэрка» з Юрыем Зянковічам, якому далі 11 гадоў за «дзяржаўны пераварот»
Читать по-русски


Актывістка і блогерка з Гродна Вольга Бондарава напісала заяву ў Генеральную пракуратуру з патрабаваннем правесці праверку ў дачыненні да дэпутата Палаты прадстаўнікоў, гісторыка Ігара Марзалюка. Яна лічыць, што, падтрымліваючы беларускую мову, ён распальвае моўную варожасць.

Игорь Марзалюк в эфире СТВ 20 февраля 2023 года. Скриншот видео
Ігар Марзалюк у эфіры СТБ 20 лютага 2023 года. Скрыншот відэа

Ігар Марзалюк 20 лютага ў эфіры СТБ выступіў у абарону беларускай мовы.

«Я лічу, што нам у любым выпадку трэба папулярызаваць беларускую мову, умацоўваць беларускамоўнае асяроддзе і ў тым ліку рабіць пэўныя захады, якія давалі б магчымасць кожнаму грамадзяніну вольна камунікаваць па-беларуску. Я лічу, што рэжым пазітыўнай дыскрымінацыі (значыць, умацавання беларускай мовы, бо ў яе іншай радзімы, акрамя Беларусі, няма) вельмі важны», — сказаў дэпутат.

Праз гэта на яго накінуліся праўладныя і прарасійскія блогеры, якія абвінавацілі яго ў распальванні нацыянальнай і моўнай варожасці. Сярод іх была і Вольга Бондарава, якая назвала словы Марзалюка «нацысцкім дном». Усіх іх абурыла тое, што дэпутат лічыць беларускую мову прыярытэтнай для Беларусі (дарэчы, у той жа праграме Марзалюк выказваўся супраць «гвалтоўнай» беларусізацыі).

Пасля гэтых нападак Ігар Марзалюк, выступаючы 22 лютага на сумесным паседжанні абедзвюх палат парламента, звярнуўся да генпракурора Андрэя Шведа. Ён папрасіў яго звярнуць увагу на актыўнасць «блогераў-псеўдапатрыётаў», якія публікуюць матэрыялы з негатыўным стаўленнем да беларускай дзяржавы, культуры і мовы, і заклікаў органы пракуратуры даць гэтаму прававую ацэнку.

У той жа дзень Вольга Бондарава падрыхтавала афіцыйны зварот у Генпракуратуру з патрабаваннем правесці праверку ў дачыненні да самога Марзалюка і пачала збор подпісаў — заклікала аўдыторыю дасылаць ёй свае звесткі для ўключэння ў калектыўны зварот.

«Лічу сваім абавязкам звярнуцца ў Генеральную пракуратуру Рэспублікі Беларусь з просьбай даць прававую ацэнку выказванням дэпутата Ігара Марзалюка. У прыватнасці, выказванняў, якія апраўдаюць дыскрымінацыю адной з дзяржаўных моваў Рэспублікі Беларусь. Хто падтрымлівае зварот, пішыце ў прыват», — абвясціла Бондарава.

Скриншот обращения
Скрыншот звароту

Сам зварот складзены ад імені «грамадзян, якіх абурылі паводзіны дэпутата»: ён, напісана ў тэксце, «дазволіў сабе гнюснае выказванне адносна рускай мовы».

«На рэпліку вядоўцы пра „незадаволеных блогераў“ Марзалюк адказаў, што яму „начхаць“. То-бок дэпутату напляваць на меркаванне грамадзян і яго выбаршчыкаў. Як жа гэта стасуецца з дэпутацкай этыкай? Ці Ігар Марзалюк настолькі забранзавеў, што можа сабе дазволіць па-хамску ставіцца да грамадзян Рэспублікі Беларусь?» — піша Бондарава ў звароце.

Яна лічыць, што пазіцыя Марзалюка супярэчыць «нядаўна пацверджанай лініі» Лукашэнкі пра «абсалютную роўнасць дзвюх моваў». Бондарава згадала словы Лукашэнкі пра недапушчальнасць распальвання варожасці на моўнай глебе і пра ворагаў, якія імкнуцца парушыць беларускую стабільнасць. На яе думку, Марзалюк з гэтым «паспяхова спраўляецца». Яна таксама прыцягнула да тэмы «пячорны нацыяналізм у брацкай Украіне».

«Каб пазбегнуць сумнай долі Украіны і не стаць ахвярамі грамадзянскай вайны, просім даць прававую ацэнку выказванням Марзалюка на прадмет распальвання моўнай варожасці і абараніць беларускае грамадства ад магчымых падобных выпадаў супраць адной з дзяржаўных моваў у будучыні», — напісала Бондарава ў звароце ў Генпракуратуру.

Мяркуючы па даце, прастаўленай пад тэкстам, яна збіраецца адправіць зварот сёння, 23 лютага.