Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. З 1 верасня ў школах уводзяць забарону на мабільныя тэлефоны
  2. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
  3. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
  4. «Я больше не хочу оглядываться на то, что было». Протасевич записался на курсы в новой для себя сфере
  5. Ці ўключаць у кватэрах ацяпленне «хаця б напалову» праз пахаладанне? Камунальнікі адказалі
  6. В Кремле опять обвинили Литву в русофобии и активно продвигают нарративы, отрицающие ее суверенитет, — эксперты порассуждали, для чего
  7. Вы ведалі, што праз банкаўскую картку можна зарабіць «крыміналку»? Нацбанк укараняе новаўвядзенні для «пластыку» — падрабязнасці
  8. Даляр паспеў патаннець за кароткі тыдзень: чаго чакаць ад курсаў у пачатку траўня? Прагноз па валютах
Читать по-русски


У сераду, 16 лістапада, падчас сустрэчы з супрацоўнікамі прадпрыемстваў у Бабруйску першы намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Сяргей Церабаў заявіў, што беларускім уладам нібыта вядомыя планы апазіцыі. Паводле яго словаў, у Аб’яднанага пераходнага кабінета «мэта тут адна: пазбаўленне легітымнасці дзейнай улады і апраўданне тэрактаў і дыверсій». Акрамя гэтага, ён дадаў, што «зімой збеглыя збіраюцца пачаць раскачку студэнцкага і выкладчыцкага асяроддзя», таксама яны будуць «качаць тэму» цэнаўтварэння і падаткаабкладання. «Люстэрка» задало Кабінету пытанні пра тое, ці ёсць у іх такія намеры.

Обьединенный переходный кабинет демократических сил Беларуси.Александр Азаров, Павел Латушко, Светлана Тихановская, Валерий Ковалевский и Валерий Сахащик на конференции «Новая Беларусь». Вильнюс, Литва. 9 августа 2022 года. Фото:"Зеркало"
Аб'яднаны пераходны кабінет дэмакратычных сіл Беларусі. Аляксандр Азараў, Павел Латушка, Святлана Ціханоўская, Валерый Кавалеўскі і Валерый Сахашчык на канферэнцыі «Новая Беларусь». Вільня, Літва. 9 жніўня 2022 года. Фота: «Люстэрка»

— Якія ў Кабінета ў прынцыпе планы на зіму?

— Рыхтаваць план і размяркоўваць адказнасць на пераходны перыяд, нарошчваць сілавы патэнцыял для абароны незалежнасці Беларусі і акумуляваць міжнародную падтрымку для дасягнення нашых мэтаў.

— Ці ёсць у планах мэта «пазбаўлення легітымнасці дзейнай улады і апраўданне тэрактаў і дыверсій»?

— Мы не можам пазбавіць легітымнасці тое, што яе не мае. Таксама ў дзейнасць Кабінета не ўваходзіць апраўданне тэрактаў і дыверсій, мы рашуча асуджаем тэракты і дыверсіі, учыненыя прадстаўнікамі нелегітымнай улады за апошнія два гады, і рэкамендуем рыхтавацца адказваць за гэта ў судзе.

— Кабінет плануе раскачку пытанняў цэнаўтварэння і падаткаабкладання?

— Прадстаўнік так званага КДБ у сваім дакладзе фактычна папярэджвае пра тое, што будуць расці плата за адукацыю і падаткі, і асцерагаецца, што Кабінет збіраецца паказваць на гэтую праблему, якая з’яўляецца вынікам наплявальніцкай палітыкі рэжыму ў дачыненні да людзей. У гэтым ён мае рацыю.

У задачы Кабінета ўваходзіць каардынацыя распрацоўкі плана стабілізацыі эканомікі ў пераходны перыяд, і, на жаль, дзякуючы абсурдным законам рэжыму, гэтая задача робіцца для нас усё большым выклікам.

— А што наконт задач «па абсталяванні сховішчаў для інструментаў, будаўнічай

і іншай спецыяльнай тэхнікі, якая можа быць выкарыстаная ў масавых

беспарадках і дыверсійных мэтах»?

— Гэта сведчыць пра тое, што прадстаўнік нелегітымнай улады разумее, што незадаволенасць беларусаў сітуацыяй у краіне нарастае, і спрабуе апраўдацца перад начальствам за тое, што ўрэшце давядзецца сустрэцца з наступствамі адмовы Лукашэнкі перадаць уладу мірна ў 2020-м годзе. Аднак здагадкі так званага КДБ пра нібыта планаваныя дзеянні Кабінета далёкія ад рэальнасці.