Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Фермерам далі зарабіць, пралічыліся». Турчын і кіраўнік КДК паведамілі Лукашэнку пра недахоп бульбы — дакументы трапілі да «Люстэрка»
  2. «Прапановы ўжо закідваюць — колькі чалавек трэба, на якія сферы». Кіраўнік аднаго з раёнаў — пра пакістанцаў і іншых рабочых мігрантаў
  3. Вы ведалі, што праз банкаўскую картку можна зарабіць «крыміналку»? Нацбанк укараняе новаўвядзенні для «пластыку» — падрабязнасці
  4. Увялі чарговае пенсійнае змяненне
  5. Ці ўключаць у кватэрах ацяпленне «хаця б напалову» праз пахаладанне? Камунальнікі адказалі
  6. Ёсць падстава трапіць пад «адміністратыўку», пра якую вы можаце не ведаць (і моцна здзівіцца, калі гэта адбудзецца)
  7. Эксперты о новых заявлениях Путина: Готовит российское общество к более длительной войне в Украине и возможным столкновениям с Западом
  8. «Быў упэўнены, што я недатыкальная асоба для расіян». Першае інтэрв'ю Юрася Зянковіча на свабодзе
  9. На буйных заводах не хапае тысячы работнікаў. Іх завабліваюць заробкамі амаль да 7000 рублёў: расказваем, каго і на якія грошы шукаюць
  10. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
  11. Даляр паспеў патаннець за кароткі тыдзень: чаго чакаць ад курсаў у пачатку траўня? Прагноз па валютах
  12. Жыхарам Гомельшчыны, прызнаным «дармаедамі», пачалі рассылаць «позвы» з міліцыі — «Флагшток»
  13. Силовики заявили о «доставке в Беларусь» двоих человек: калиновца и экс-кандидата в Координационный совет, подозреваемого в связях с КГБ
Читать по-русски


У Беларусі вось ужо месяц дзейнічае жорсткі кантроль цэн, які асабістым загадам увёў Аляксандр Лукашэнка. На думку экспертаў, за гэтым рашэннем няма эканамічных разлікаў, а толькі палітычныя мэты. У прыватнасці, перакладанне адказнасці за рост цэн, які выклікае ў насельніцтва незадаволенасць, з сябе на чыноўнікаў. 7 лістапада палітык зрабіў заяву, якая фактычна пацвярджае гэтую тэорыю. «Як ціскануў зверху- уся вертыкаль улады выстраілася», — сказаў ён, каментуючы дзеянні чыноўнікаў. Чаму палітычныя мэты перамаглі логіку эканомікі і якімі будуць наступствы.

Фото: TUT.BY
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Праз 28 гадоў кіравання Лукашэнка пачаў выконваць абяцанні, дадзеныя ў першай перадвыбарчай праграме

Аляксандр Лукашэнка пахваліў урад за выбраны спосаб рэгулявання цэн. Каментуючы дзеянні чыноўнікаў па барацьбе з інфляцыяй, ён заявіў, што вертыкаль і кампаніі «выстраіліся» толькі пасля таго, як ён іх «ціскануў зверху». Карціна складваецца такая, быццам увесь год улады ніяк не маглі перамагчы рэкордную за 10 гадоў інфляцыю, пакуль не прыйшоў Лукашэнка і асабіста не разруліў сітуацыю. Выходзіць, «папулісцкі кульбіт» палітыка атрымаўся, цэны на некаторыя тавары знізіліся, і народ, паводле яго словаў, кінуўся скупляць чамусьці керамічную плітку.

Тое, як палітык каментуе сітуацыю з рэгуляваннем цэн, дае падставы меркаваць, што дзеянні гэтыя не маюць нічога агульнага з эканамічнай логікай, гэта папулізм дзеля дасягнення палітычных мэтаў. Дакладна гэтак у 1994 годзе ён абяцаў у сваёй перадвыбарчай праграме, што «ўвесь прырост прыбытку за кошт неабгрунтаванага павышэння цэн будзе адбірацца ў бюджэт». Вось толькі за 28 гадоў свайго кіравання абяцання (на шчасце для бізнесу) не выканаў. Хоць частку той пагрозы ўсё ж пачаў выконваць: «Кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый пры парушэнні дзяржаўнай палітыкі цэн будуць прыцягвацца да суровай адказнасці, у тым ліку да крымінальнай».

Кіраўнік праекта «Кошт урада» эканаміст Уладзімір Кавалкін лічыць, што прынятае рашэнне стала адказам на негатыўныя настроі насельніцтва.

— Лукашэнку паклалі на стол якое-небудзь даследаванне грамадскай думкі, дзе бачная занепакоенасць ростам цэн. Ён вырашыў выступіць абаронцам народа і такім чынам падправіць свой рэйтынг. Вось і ўся логіка гэтага працэсу. Ніякай іншай логікі ў гэтым, безумоўна, няма, — кажа ён. — Часам цэны можна чапаць, але гэта, як правіла, датычыць вельмі абмежаванага спісу значных прадуктаў і тавараў, звязаных з жыццезабеспячэннем людзей. Звычайна ў такіх рашэнняў ёсць пэўны тэрмін для таго, каб згладзіць рэзкія ваганні па цэнах і не даць маламаёмасным стаць абсалютнымі жабракамі, якім няма чаго есці. Калі ж іх спрабуюць рэгуляваць на неабмежаваны тэрмін і спіс тавараў, асабліва тымі метадамі, якія выкарыстоўваюцца ў Беларусі, то гэта заўсёды папулізм.

Палітычную падаплёку гэтага пытання пацвярджае і факт, што Лукашэнка падчас той самай нарады, на якой забараніў павышаць цэны, абурыўся, што вайскоўцы, на падтрымку якіх ён разлічвае пасля 2020 года, жывуць не так добра, як прадстаўнікі гандлю.

— А што ў нас маюць вайскоўцы? Яны што, своечасова кватэру атрымалі? Яны сёння атрымліваюць грашовае забеспячэнне шалёнае? Іх дзеці ў шакаладзе? А цяпер паглядзіце на гандляроў. Заробленае вывезлі і размясцілі за мяжой. Палацы, асабнякі за мяжой. Гэта што за асаблівы клас у нас — сфера гандлю, пасярэднікі і іншыя? — казаў палітык, не ўдакладняючы, што сярэдняя зарплата ў раздробным гандлі ў Беларусі ніжэйўая за сярэднюю па краіне.

А што эканамісты ў сістэме?

Як відаць, яны на сітуацыю не ўплываюць. Аляксандр Лукашэнка загадаў распрацаваць папулісцкае, але не заснаванае на эканамічнай логіцы рашэнне, а іх задача — усяго толькі прыдумаць, як гэта рэалізаваць. Паспрабаваў запярэчыць прэм’ер Раман Галоўчанка, які адзначыў, што «жорсткае цэнавае рэгуляванне — не спосаб вырашэння ўсіх праблем». А першы віцэ-прэм'ер Мікалай Снапкоў адзначыў, што «інфляцыя заўседы суправаджае эканамічны рост». Але не больш за тое.

— Яны [эканамісты, якія працуюць у сістэме] і раней ні на што не ўплывалі. Іх уплыў мог быць экспертным: прыйшлі, расказалі, пераканалі. Цяпер яны гучаць непераканаўча, таму што ў Лукашэнкі ёсць нейкія іншыя прыярытэты. Відавочна, што яны не звязаныя з дабрабытам народа і яго камфортным жыццём. Яны звязаныя з утрыманьнем улады і яго асабістай бяспекай. Таму ён прымае рашэнні зыходзячы са сваёй логікі, — згаджаецца Уладзімір Кавалкін.

Зрэшты, імаверна, што эканамісты сярод топ-чыноўнікаў не так моцна патрэбныя, улічваючы, што Аляксандр Лукашэнка выдае сябе за эканаміста.

Ці магчыма такімі мерамі доўга стрымліваць цэны

— Цана — гэта вынік працы эканомікі, попыту і прапановы. Няма сэнсу спрабаваць спыніць або павышаць, паніжаць цэна. Трэба было б працаваць з іншымі рэчамі, ад якіх гэтыя цэны залежаць, — кажа Уладзімір Кавалкін.

Такія дырэктывы і пастановы могуць дзейнічаць колькі заўгодна доўга, адзначае эканаміст, — папера ўсё сцярпіць, дапаўняе ён.

— Іншае пытанне, якія эфекты гэта акажа на рынак. Зразумела, што пры нярынкавых цэнах з’явіцца дэфіцыт і шэры рынак. Хто хоча ўявіць і зразумець, як гэта будзе, можа ўспомніць позні Савецкі Саюз і першыя гады пасля яго распаду. У СССР цэны рэгуляваліся на ўсё. У выніку машыны чакалі дзесяць гадоў, хоць мелі грошы на яе, нейкую мэблю маглі купіць, таксама прастаяўшы ў чарзе 5, 7, 10 гадоў. Гэта тое, што чакае беларусаў, калі гэта будзе цягнуцца доўга. Паралельна з гэтым будзе развівацца шэры рынак. Там можна будзе купіць што заўгодна, але за рынкавыя цэны, якія будуць вышэйшыя, чым маглі б быць без рэгулявання, проста таму, што ў іх будзе закладзеная рызыка — прэмія, а таксама дарагая лагістыка, таму што адно — вазіць фурамі ў буйныя крамы, і іншае — вазіць Пасатам-універсалам у дробных аб’ёмах.

Іншы варыянт развіцця падзей — адмена рэгулявання і іх вяртанне на рынкавы ўзровень. Але калі ўводзілі рэгуляванне цэн па палітычных, а не эканамічных матывах, то і адмяняць будуць па іх жа.

— Тое, што адбываецца, знаходзіцца за межамі эканамічнай логікі. З цэнамі змагаюцца не такімі спосабамі, як гэта робяць у Беларусі. Калі ёсць жаданне перамагчы інфляцыю, то гэта робіцца манетарнымі метадамі Нацбанка, скарачэннем дзяржвыдаткаў з боку Мінфіна. Тады інфляцыя падае альбо становіцца на адзін узровень з іншымі краінамі. Плюс глядзяць, за кошт чаго яна стрэліла, дзе не хапае прапановы, і спрабуюць развіваць імпарт альбо эканоміку ў той галіне, дзе цэны атрымліваюцца вышэйшыя за сусветныя. А таксама развіваюць канкурэнцыю (гэтым і павінен быў займацца МАРГ). Вось самы зразумелы і просты рэцэпт, — тлумачыць Уладзімір Кавалкін.