Інтэрнэт-крама «Міла» з 27 кастрычніка ўвяла змены па дастаўцы. Цяпер тавары дастаўляюць толькі па Мінску і некаторых найбліжэйшых да сталіцы населеных пунктах. Пра гэта паведамляецца на сайце кампаніі.
Прычыны такога рашэння ў кампаніі не ўдакладняюць.
Раней у гандлёвай сетцы «Міла» абвяшчалі, што з 26 кастрычніка да 1 лістапада не будуць апрацоўваць заказы ў інтэрнэт-краме. Прычына — перанос склада ў новае месца.
Нагадаем, раней з 1 лістапада «Еўраопт» закрыў «Е-дастаўку» для многіх рэгіёнаў.