Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Ці ўключаць у кватэрах ацяпленне «хаця б напалову» праз пахаладанне? Камунальнікі адказалі
  2. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
  3. Эксперты о новых заявлениях Путина: Готовит российское общество к более длительной войне в Украине и возможным столкновениям с Западом
  4. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
  5. З 1 верасня ў школах уводзяць забарону на мабільныя тэлефоны
  6. Вы ведалі, што праз банкаўскую картку можна зарабіць «крыміналку»? Нацбанк укараняе новаўвядзенні для «пластыку» — падрабязнасці
  7. Даляр паспеў патаннець за кароткі тыдзень: чаго чакаць ад курсаў у пачатку траўня? Прагноз па валютах
  8. «Я больше не хочу оглядываться на то, что было». Протасевич записался на курсы в новой для себя сфере
Читать по-русски


Урад Беларусі па-ранейшаму прытрымліваецца пазітыўнага прагнозу па развіцці эканомікі ў 2023 годзе. Да прыкладу, рост ВУП чакаецца на ўзроўні 3,8%, а рэальных даходаў насельніцтва — на 4,1%, заявіў прэм’ер Раман Галоўчанка на пасяджэнні Саўміна 25 кастрычніка. Нагадаем, цяпер гэтыя два паказчыкі знаходзяцца ў прыкметным мінусе.

Здымак мае ілюстрацыйны характар

— Ключавыя параметры працы ўрада і Нацыянальнага банка на 2023 год засталіся без зменаў, за выключэннем паказчыка па інфляцыі, які скарэктаваны Мінэканомікі (…) па выніках нарады эканамічнага блока ўрада, — удакладніў Раман Галоўчанка. Паводле яго словаў, у 2023 годзе інфляцыя прагназуецца на ўзроўні не больш за 7−8%. Нагадаем, на гэты год быў прагноз у 6%. Аднак у верасні яна склала 17,4% (параўнанне да аналагічнага месяца мінулага года).

Паводле словаў прэм’ера, тэмпы росту ВУП у 2023 годзе павінныя скласці 3,8%.

— Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва мусяць павялічыцца на 4,1% пры росце рэальнай зарплаты на 4,6%. Прырост інвестыцый у асноўны капітал — 23,3%. Экспарт тавараў і паслуг павінен павялічыцца на 5,5%. Усе найважнейшыя параметры балансуюцца паміж сабой, — заявіў прэм’ер-міністр.

Раман Галоўчанка таксама пералічыў, што, паводле прагнозаў чыноўнікаў, мусіць развіваць эканоміку.

— Ключавыя фактары росту эканомікі ў наступным годзе: першае — апераджальны рост унутранага попыту за кошт нарошчвання інвестыцый у асноўны капітал. Плануецца рэалізацыя 129 рэгіянальных 51 імпартазамяшчальнага і 14-ці інтэграцыйных праектаў на суму 4 млрд 100 млн рублёў, якія забяспечаць крыніцамі і механізмамі фінансавання. Акрамя таго, будзе пабудавана 4 млн 300 тыс. квадратных метраў жылля, у тым ліку 1 млн 300 тыс. — з дзяржаўнай падтрымкай. Запланаваныя да рэалізацыі і аб’ёмы інфраструктуры.

Другі фактар росту эканомікі ў 2023 годзе, як лічыць прэм’ер, — павелічэнне экспарту на 5,5%. «Паводле разлікаў Мінэканомікі, прагнозы развіцця знешніх рынкаў даюць магчымасць нарасціць валютную выручку на 2,5 млрд даляраў. Пры павелічэнні экспартных паставак у РФ на 1 млрд 400 млн і ў КНР — на 300 млн», — прагназуе прэм’ер.

Нагадаем, у Беларусі падаюць рэальныя даходы насельніцтва, зніжаюцца рэальныя і намінальныя зарплаты, бяднеюць пенсіянеры. У мінусе таксама знаходзяцца ВУП і золатавалютныя рэзервы (за дзевяць месяцаў гэтага года ЗВР скараціліся больш чым на 920 млн рублёў).