Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Из Лондона Мельникова вылетела на Шри-Ланку, где могла угодить в «ловушку спецслужб» и оказаться в Беларуси — польское СМИ
  2. Падаткавікі нагадалі пра збор, пра існаванне якога вы маглі нават не здагадвацца. Але пагражае важкі штраф, калі яго не аплаціць
  3. Што кажа полк Каліноўскага пра свайго былога байца, затрыманага КДБ? Даведаліся
  4. Зянковіч пра Верамейчыка: Ужывалі фізічны гвалт, каб прымусіць яго сказаць на БТ тое, што хочуць пачуць
  5. «Лукашэнка ўжо не ў найлепшай форме». Спыталі экспертаў, чаму ўлады перанеслі парад у гонар 80-годдзя Перамогі
  6. Ратавальнікі знайшлі чалавека на дне акіяна. Пасля катастрофы ён прабыў там амаль трое сутак — расказваем пра гэтую гісторыю
  7. Эксперты рассказали, как Кремль, используя мифы о роли СССР во Второй мировой, создает новую государственную идеологию
  8. Потерянное десятилетие? Сравнили, как выросли экономики соседей за 10 лет и как на их фоне выглядит Беларусь
  9. «Тунеядцев» зовут в милицию. Спросили у чиновников, зачем подключили силовиков, а у юристов — можно ли не идти
  10. Лукашэнка выказаўся на балючую апошнім часам для беларусаў тэму і прапанаваў яшчэ месяц пацярпець: «Гэта такая хітрая задума»
  11. Лукашэнка заявіў, што «крыху затрымаўся» ва ўладзе, і заклікаў «пацярпець»
  12. Лукашэнка памілаваў 42 асуджаных па «палітычных» артыкулах
  13. Сложно поверить, но папа Франциск собирался участвовать в крещении детей беларусского бизнесмена — однако умер за день до. Рассказываем
  14. «За чей счет?» Родители честно ответили на новый запрет для школьников
Читать по-русски


Пасля 2020 года беларуская ўлада панасіць усе краіны Захаду і Украіну. Але ніводнай з іх не дастаецца столькі праклёнаў, абвінавачанняў і абраз, колькі Польшчы. І толькі ў адносінах да Польшчы кардынальна пераглядаецца не толькі ранейшая палітыка, але і гістарычныя наратывы. Гэта калонка Юрыя Дракахруста.

Юрый Дракахруст Аглядальнік беларускай службы «Радыё Свабода». Кандыдат фізіка-матэматычных навук. Лаўрэат прэміі Беларускай асацыяцыі журналістаў за 1996 год. Журналісцкае крэда: не плакаць, не смяяцца, а разумець.

Блог Юрыя Дракахруста на сайце «Радыё Свабода»

Успомнім толькі некаторыя з гэтых палітычных крокаў і тэзісаў прапаганды.

  • Абвяшчэнне дня 17 верасня — пачатку далучэння Заходняй Беларусі да СССР — святам — Днём народнага адзінства;
  • Кастусь Каліноўскі — польскі бунтаўшчык супраць законнай улады;
  • Рэч Паспалітая — дзяржава, якая сістэматычна прыгнятала беларусаў;
  • Падпольная антынацысцкая польская Армія Краёва (АК) часоў Другой сусветнай — інструмент генацыду беларусаў;
  • Разбурэнне магіл байцоў АК;
  • Польшчы варта прадʼявіць рахунак за «шкоду, учыненую польскім панаваннем» у міжваенны перыяд;
  • «Трэба разабрацца» з уладальнікамі карт паляка.

Нешта з гэтага ўжо рэалізавана ў практычнай палітыцы, нешта дэкларуе Аляксандр Лукашэнка, нешта агучвае прапаганда ці праўладныя эксперты. Але ў цэлым вымалёўваецца не проста набор рэакцый на нейкія крокі Варшавы, а вельмі сістэмная і паслядоўная стратэгія распальвання нянавісці да суседняй краіны і яе народа.

Цяперашнюю Беларусь вельмі часта называюць рэліктам «саўка». Аднак варта адзначыць, што амаль ва ўсіх пералічаных вышэй дзеяннях і тэзісах беларуская ўлада адыходзіць ад савецкіх наратываў. Згодна з гэтымі наратывамі Каліноўскі — беларускі рэвалюцыянер, змагар з самадзяржаўем, пышна і гучна святкаваць 17 верасня пасля Другой сусветнай вайны ў галаву не прыходзіла, дзейнасць АК проста замоўчвалі, магілы байцоў АК, калі такія былі, не разбуралі. Ну і нейкія рахункі БССР да Польскай Народнай Рэспублікі за міжваенны перыяд былі немагчымыя па вызначэнні.

У яшчэ большай ступені новая палітыка ў дачыненні да Польшчы і беларускай гісторыі, звязанай з Польшчай, уяўляе сабой адыход ад палітыкі, якая праводзілася незалежнай Рэспублікай Беларусь пасля 1991 года, у тым ліку і пры кіраванні Лукашэнкі.

Александр Лукашенко и президент Польши Александр Квасьневский на праздновании 300-летия Санкт-Петербурга, 2003 год. Фото: president.gov.by
Александр Лукашенко и президент Польши Александр Квасьневский на праздновании 300-летия Санкт-Петербурга, 2003 год. Фото: president.gov.by

Яшчэ ў 2019 годзе афіцыйны Мінск прыняў удзел у перапахаванні парэшткаў Каліноўскага ў Вільнюсе.

Цяпер пазіцыя мяняецца на 180 градусаў і ў гэтым пытанні, і па ўсім спектры двухбаковых адносін.

Чаму?

Тут можна даваць розныя тлумачэнні. Можна ўбачыць прычыны ў асабістай паланафобіі Лукашэнкі, у яго ўяўленні аб асаблівай датычнасці Польшчы да пратэстаў 2020 года, у капіяванні расійскіх наратываў больш чым стогадовай даўніны, згодна з якімі і Беларусь, і Украіна — поле культурнага і геапалітычнага суперніцтва Расіі і Польшчы.

Усе гэтыя інтэрпрэтацыі маюць права на існаванне. Але больш праўдападобным уяўляецца іншае — Лукашэнка вырашыў выкарыстоўваць для ўмацавання сваёй улады нацыяналізм.

Галоўная яго праблема пасля 2020 года — у тым, што беларусы разлюбілі яго. А як вярнуць іх любоў? Працяг і паглыбленне рэпрэсій узмацняе страх, але зусім не любоў. Аслабіць хватку, даць волю? Ага, і атрымаць новы 2020 год. Павышаць дабрабыт, «карміць лепей»? А за кошт чаго — пад санкцыямі, а цяпер яшчэ і побач з вайной?

Але ёсць яшчэ адзін ключык, які прынамсі можна паспрабаваць. Імя яму — нацыяналізм. І Лукашэнка, і мы ўсё бачым на прыкладзе многіх краін, якая гэта магутная матывацыя. Вораг, чужы гуртуе грамадства, як нішто іншае, прычым гуртуе вакол «сцяга», вакол лідара. Прычым, чужасць гэтага ворага павінна быць яснай і простай: іншая вера, іншая кроў. Ну і пажадана, каб гэтая чужасць мела хаця б некаторую гістарычную падставу.

У 2017 годзе Святлана Алексіевіч сказала: «Дайце ў Беларусь танкі, дайце туды зброю — і там каталікі будуць забіваць праваслаўных ці каго заўгодна». Ад пісьменніка не трэба чакаць дакладнага паліталагічнага аналізу. Але цікава, што Алексіевіч тады не пазначыла гіпатэтычныя сілы супрацьстаяння як багатых і бедных, як адукаваных і неадукаваных, як прыхільнікаў Лукашэнкі і яго праціўнікаў. Яна адзначыла менавіта падзел па веры, пра які у Беларусі ў прастамоўі часам кажуць — паміж верай «польскай» і «рускай».

Тое, што гэты падзел меў і мае вялікі канфліктны патэнцыял, інстынктыўна адчувала пісьменнік Алексіевіч і інстынктыўна адчуваў і адчувае палітык Лукашэнка. І два апошнія гады ён выкарыстоўвае, эксплуатуе, выпускае на волю гэтага дэмана рэлігійна-племянной варожасці. Бо адваротны бок гэтай варожасці — гэта племянное адзінства сваіх супраць «іх», каб племя зноў палюбіла правадыра, трэба, каб узненавідзела іншае племя.

Выбар тут невялікі. Прызначыць на гэтую ролю рускіх — і цяжка, і з Расіі ў адказ прыедуць на танку «дэнацыфікаваць». Габрэі — але іх зусім мала і цкаванне іх можа мець непрыемныя міжнародныя наступствы. Украінцы таксама не вельмі падыходзяць — іх таксама замала, і гістарычныя сваркі і супярэчнасці з імі памятаюць хіба што спецыялісты-гісторыкі. Ну і выбар украінцаў і Украіны на ролю галоўнага ворага псіхалагічна падштурхоўваў бы самога Лукашэнку да ўступлення ў вайну. А ён гэтага якраз ня хоча, ён хоча, каб беларусы яго зноў палюбілі. За тое, што ён уплішчыць іх у вайну з Украінай, яны яго не палюбяць дакладна.

Ну, а палякі на ролю ворага падыходзяць ідэальна. Досыць моцная краіна, але звязаная рознымі міжнароднымі абавязаннямі, каб на стратэгію нянавісці адказаць сілай. З ёй і з яе народам і праўда гістарычна складаныя адносіны. Складаныя не значыць, што толькі і выключна кепскія. Але спрэчныя і цёмныя аспекты двухбаковых адносін можна акцэнтаваць, узмацніць, падкрэсліць, чым беларуская прапаганда і займаецца.

Праўда, поспехі пакуль сціплыя. Распаліць полымя нацыяналізму ў беларускіх масах у найноўшай гісторыі не ўдавалася нікому. І зусім невідавочна, што ўдасца і Лукашэнку зараз. Акрамя ўсяго іншага, таму што не яго гэта, неарганічна для яго. Ён усё ж занадта савецкі чалавек для такой гульні.

Меркаванне аўтара можа не супадаць з пазіцыяй рэдакцыі.