Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Вы ведалі, што праз банкаўскую картку можна зарабіць «крыміналку»? Нацбанк укараняе новаўвядзенні для «пластыку» — падрабязнасці
  2. Ёсць падстава трапіць пад «адміністратыўку», пра якую вы можаце не ведаць (і моцна здзівіцца, калі гэта адбудзецца)
  3. Атаковали в районе Теткино, разрушили мост через реку Сейм — что происходит в Курской области, где накануне активизировались ВСУ
  4. Увялі чарговае пенсійнае змяненне
  5. Силовики заявили о «доставке в Беларусь» двоих человек: калиновца и экс-кандидата в Координационный совет, подозреваемого в связях с КГБ
  6. Даляр паспеў патаннець за кароткі тыдзень: чаго чакаць ад курсаў у пачатку траўня? Прагноз па валютах
  7. Потерянное десятилетие? Сравнили, как выросли экономики соседей за 10 лет и как на их фоне выглядит Беларусь
  8. Ці ўключаць у кватэрах ацяпленне «хаця б напалову» праз пахаладанне? Камунальнікі адказалі
  9. На буйных заводах не хапае тысячы работнікаў. Іх завабліваюць заробкамі амаль да 7000 рублёў: расказваем, каго і на якія грошы шукаюць
  10. «Быў упэўнены, што я недатыкальная асоба для расіян». Першае інтэрв'ю Юрася Зянковіча на свабодзе
  11. Жыхарам Гомельшчыны, прызнаным «дармаедамі», пачалі рассылаць «позвы» з міліцыі — «Флагшток»
  12. «Тунеядцев» зовут в милицию. Спросили у чиновников, зачем подключили силовиков, а у юристов — можно ли не идти
  13. «Фермерам далі зарабіць, пралічыліся». Турчын і кіраўнік КДК паведамілі Лукашэнку пра недахоп бульбы — дакументы трапілі да «Люстэрка»
  14. «Прапановы ўжо закідваюць — колькі чалавек трэба, на якія сферы». Кіраўнік аднаго з раёнаў — пра пакістанцаў і іншых рабочых мігрантаў
  15. Што кажа полк Каліноўскага пра свайго былога байца, затрыманага КДБ? Даведаліся
Читать по-русски


Дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка расказаў, што з дакументаў Еўракамісіі аб скасаванні спрошчанага візавага рэжыму выключылі Беларусь. Цяпер у іх засталася толькі Расія. Нагадаем, раней гаворка ішла аб тым, каб для беларусаў і расейцаў адмяніць спрошчаны візавы рэжым, так і выдачу турыстычных віз.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: "Зеркала"
Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Зеркала»

— Еўракамісія апублікавала пастанову, якая тычыцца адмены спрошчанага візавага рэжыму з Расіяй, — у каментары «Зеркалу» адзначыў Вячорка. — Яшчэ нядаўна, яшчэ пару тыдняў таму там была Беларусь і ўсе грамадзяне Беларусі. Яшчэ нядаўна абмяркоўваўся поўны візавы бан для беларусаў — гэта значыць не выдача турыстычных віз. Але атрымалася гэтага пазбегнуць. Мы правялі інфармацыйную кампанію, палітыкі, журналісты, Арцём Шрайбман зрабіў вельмі важны артыкул — гэта ўсё дапамагло змяніць стаўленне да візавага бану у адносінах да беларусаў. Гэта ўсё змянілася на працягу апошніх месяцаў. Мы скарэктавалі палітычную думку. І цяпер гэтыя абмежаванні не тычацца беларусаў.

Пры гэтым спрошчаны візавы рэжым часткова быў адменены восенню мінулага года. Тады ён тычыўся толькі афіцыйных дэлегацый. Зараз атрымаць шэнгенскія візы не могуць сілавікі, чыноўнікі, работнікі лукашэнкаўскага парлямэнту і іншых устаноў. Але звычайныя беларусы працягваюць атрымліваць візы. У некаторых консульствах іх выдаюць больш, у некаторых менш. Але ўсё роўна беларусы працягваюць карыстацца спрошчаным візавым рэжымам. І гэта перамога. Нам вельмі важна, каб гэтая сітуацыя не змянілася да горшага.

Нам удалося паказаць, што беларусы не рускія, што беларусы не падтрымліваюць вайну. Што грамадскае меркаванне беларусаў змяняецца ў бок падтрымкі Украіны. І гэта заўважылі нашы еўрапейскія партнёры.

Па словах Франака Вячоркі, кошт шэнгенскіх віз для беларусаў застаецца ранейшай. Нагадаем, зборы залежаць ад візавых цэнтраў, а таксама тыпаў віз.

— Цяпер ёсць праблема ў тым, што з’явіліся фірмы, якія нажываюцца на беларусах, якія задзіраюць кошты, выкупляюць месцы ў візавых цэнтрах, — працягнуў Вячорка. — З імі трэба вырашаць пытанне. Мы ўжо ўздымалі гэтую праблему таксама і з Еўракамісіяй. Але справа ў тым, што там няма такога цэнтралізаванага механізму. Кожнае міністэрства самастойна арганізоўвае гэтую сістэму. На жаль, ёсць несумленныя людзі, якія нажываюцца на беларусах. Але многія консульствы, нягледзячы на паменшаны склад, працягваюць выдаваць візы.

Ці можа зноў паўстаць пытанне з выдачай шэнгенскіх віз для беларусаў? Франак Вячорка не выключае такой верагоднасці:

— Я думаю, што ў выпадку, калі зменіцца статус-кво з удзелам беларусаў у вайне, сітуацыя можа мяняцца. Зараз беларускія добраахвотнікі, партызаны, валанцёры, актывісты, праваабаронцы і медыя зрабілі вельмі важную справу па аднаўленні добрага імя беларусаў. Але калі будзе поўнамаштабнае ўваходжанне Лукашэнкі ў вайну (а да гэтага ідзе) сітуацыя можа памяняцца. І не факт, што нам удасца тады балансаваць.