У французскай Ніцы памерла беларуская стылістыка Яўгенія Драгун, ёй было 40 гадоў, паведамляе Reform.news.
Пра смерць Яўгеніі стала вядома з паста ў яе Instagram. Як пацвердзілі Reform.news яе сябры, беларуска памерла каля двух дзён таму ў Ніцы.
Стылістка займалася афармленнем вяселляў, святаў і ўрачыстасцяў, удзельнічала ў мностве прыкметных праектаў у беларускай і міжнароднай індустрыі моды і прыгажосці.
За сваю кар’еру Яўгенія працавала з вядомымі фатографамі, у прыватнасці з Kanapleidiki, Паўлам Крычко і іншымі. Яна займалася не толькі дэкорам і стылем, але і фларыстыкай. Праекты з яе ўдзелам атрымалі міжнароднае прызнанне — у прыватнасці, іх фатаграфіі публікаваліся ў British Vogue, Vogue Weddings і іншых медыя. Стылістка шмат падарожнічала, праводзіла майстар-класы для фатографаў і фларыстаў у Італіі і Францыі.
20 сакавіка ў Яўгеніі быў дзень нараджэння.
Паводле блізкіх, смерць жанчыны наступіла ў выніку спынення сэрца.