Ва ўзросце 63 гадоў памёр вядомы расійскі актор і тэлевядоўца Аляксей Вясёлкін, паведаміла прэс-служба Расійскага акадэмічнага моладзевага тэатра (РАМТ).
Прычына смерці артыста не называецца. Раней СМІ пісалі, што ён доўгі час змагаўся з анкалагічным захворваннем.
«Галоўны актор нашай трупы, артыст дзівоснай творчай энергіі і працаздольнасці, каларытны, тэмпераментны, чалавек з бліскучым пачуццём гумару і магнетычным позіркам — такім ён застанецца ў нашай памяці і ў нашых сэрцах», — гаворыцца ў заяве тэатра.
Вясёлкін пачаў працаваць на тэлебачанні яшчэ ў 1980-я гады. У розны час ён вёў праграмы «Будильник», «Детский час», «До 16 и старше», «Царь горы», «50×50».