Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  2. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  3. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  4. BYSOL: У сілавікоў новая тактыка для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія вяртаюцца ў Беларусь
  5. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
  6. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  7. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  8. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
  9. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  10. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
  11. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
  12. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
Читать по-русски


/

Праваўладальнікі ўсё ж дазволілі беларускаму выдавецтву «Янушкевіч», якое працуе ў Польшчы, выдаваць пераклады кніг Джоан Роўлінг пра Гары Потэра, паведамляе тэлеграм-канал «Кнігаўка». Але ёсць і абмежаванні: продаж кніг у Беларусі будзе пад забаронай.

Беларусские переводы «Гарри Поттера от издательства «Янушкевіч». Фото: knihauka.com
Беларускія пераклады «Гары Потэра» ад выдавецтва «Янушкевіч». Фота: knihauka.com

«Гары Потэр вяртаецца! Гэта сапраўды так. 8 лютага 2025 года пабачыць свет кніга „Гары Потэр і Келіх агню“, чацвёртая кніга са знакамітай серыі Джоан Роўлінг пра хлопчыка, які выжыў», — паведамілі ў выдавецтве.

У выданні 712 старонак. Будуць дадрукаваныя ў цвёрдай вокладцы і папярэднія дзве кнігі серыі.

«Пасля працяглых і плённых перамоў з дапамогай калег і сяброў нам удалося прабіць сцяну непаразумення і давесці, як важна беларусам пры ганеннях на нацыянальную культуру, жорсткай барацьбе за дабро і святло чытаць кнігі пра Гары Потэра на роднай мове.

Складаем высокія падзякі для Ірыны, Юрыя і асабліва Лёні Козікавых, якія навялі масты і пераканалі брытанскі бок па-новаму паглядзець на праблему. Шчыра ўдзячныя Таццяне Нядбай і ўсёй камандзе Беларускага ПЭНа за камунікацыю і непасрэдныя рашэнні, Англійскаму і Міжнароднаму ПЭН-цэнтрам за імклівае падключэнне да справы і паспяховыя вынікі», — расказалі ў выдавецтве.

Аднак кепскія навіны ў тым, што новы кантракт заключаны на жорсткіх умовах — беларускамоўныя пераклады кніг Джоан Роўлінг будуць эксклюзіўна прадавацца толькі на пляцоўках выдавецтва «Янушкевіч»: у краме «Кнігаўка» ў Варшаве, інтэрнэт-краме выдавецтва, маркетплэйсах Allegro і Amazon. Прадаваць іх у Беларусі і РФ забаронена.

«А гэта азначае, што мы не зможам дасылаць кнігі пра Гары Потэра поштай у Беларусь. Спадзяёмся, што, нягледзячы на гэтыя перашкоды, нашы чытачы на радзіме знойдуць рашэнні, як набыць і атрымаць новыя выданні», — патлумачылі ў выдавецтве.

Нагадаем, у чэрвені стала вядома, што праваўладальнікі забаранілі выдавецтву «Янушкевіч» выпускаць кнігі пра Гары Потэра на беларускай мове. Рашэнне абгрунтавалі тым, што «яны не хочуць звязвацца ні з чым беларускім, пакуль Рэспубліка Беларусь пад санкцыямі».

Выдавецтва паспела выпусціць па-беларуску тры першыя серыі патэрыяны: «Гары Потэр і Філасофскі камень», «Гары Потэр і Таемная зала» і «Гары Потэр і Вязень Азкабана».