Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  2. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  3. BYSOL: У сілавікоў новая тактыка для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія вяртаюцца ў Беларусь
  4. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
  5. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  6. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  7. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
  8. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
  9. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
  10. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  11. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
  12. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
Читать по-русски


/

Беларуская лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская, якая выступае за зборную Польшчы, рэгулярна дзеліцца ў сваім Instagram-акаўнце падрабязнасцямі жыцця ў ЗША. І калі спачатку ёй, здаецца, многае падабалася, то з часам настрой спартоўкі змяніўся. Расказваем, што бягуху не задавальняе на новым месцы.

Кристина Тимановская. Фото: Instagram/kristi_timanovskaya
Крысціна Ціманоўская падчас свайго дня нараджэння ў ЗША. Фота: Instagram/kristi_timanovskaya

Нагадаем, у ЗША Ціманоўская пераехала з бойфрэндам у пачатку восені гэтага года, зладзіўшы перад гэтым распродаж сваёй экіпіроўкі з Алімпіяды ў Парыжы.

Прыгоды пачаліся ўжо падча вылету з Польшчы — Крысціна і яе хлопец пераблыталі аэрапорт і ледзь паспелі на рэйс. Потым пара ледзь не спазнілася на яшчэ адзін рэйс, калі, гуляючы па Осла, зразумела, што часу ўпрытык. А на ўездзе ў ЗША спартоўку, з яе словаў, дзве гадзіны дапытвалі тры афіцэры, якія задалі «сотні пытанняў».

Прабыўшы пару тыдняў у Нью-Ёрку, дзе яна атрымлівала асалоду ад шпацыраў і хваліла мясцовае метро, Ціманоўская перабралася ў штат Флорыда. Перажыўшы ўраган, які не прынёс сур’ёзных разбурэнняў (прынамсі, у той частцы, дзе была спартоўка), беларуска пачала ўладкоўвацца на новым месцы — у Тампе.

Спачатку ёй усё падабалася. Так, Крысціна расказала, што са сваім хлопцам арандавала трохпакаёвую кватэру за 2000 даляраў. На тэрыторыі кам’юніці былі салон для сустрэч, два офісныя памяшканні, гульнявая зона, трэнажорная зала, месца для грылю, басейн з лежакамі і асобны выхад да возера.

«Раней такое я атрымлівала толькі ў гатэлях падчас адпачынку, а цяпер я жыву ў гэтым кожны дзень, і гэта вельмі цікавы досвед. Для параўнання, у Польшчы за 1100 даляраў мы атрымлівалі максімум двухпакаёўку не ў цэнтры (Крысціна жыла ў Варшаве. — Заўв. рэд.), з выгодаў была нейкая мэбля (не найлепшай якасці), з „плюшак“ — сонца свяціла ў акно некалькі разоў на месяц. Увогуле, цяпер я атрымліваю асалоду ад сваёй зімы, бо гэта была мая даўняя мара — пражыць зіму ў цёплым клімаце», — напісала Ціманоўская 15 лістапада.

19 лістапада пара адзначыла дзень нараджэння лёгкаатлеткі — ёй споўнілася 28 гадоў. «Гэта быў найлепшы дзень, хоць у канцы нашую машыну эвакуююць», — паведаміла спартоўка. У каментарах яна дадала, што, не заўважыўшы знака, яны прыпаркаваліся ў неналежным месцы — для вяртання аўто давялося заплаціць 100 даляраў.

З таго часу Крысціна вярнулася да лёгкіх трэніровак. Таксама яна рэкламуе розныя тавары — ад адзення да польскіх харчовых дабавак.

А вось у ЗША, здаецца, Ціманоўскай перастала падабацца. «Калі вы хочаце пажыць ва ўмовах, дзе будзеце плаціць сотні даляраў за кітайскую мэблю, жудасную ежу, агідны сэрвіс, за тое, што ў вас не будзе прыліву сіл ад гэтага ўсяго, то гэта ідэальнае месца для вас. Але калі вы хочаце якасці, сэрвісу і задавальнення, то раю вам застацца ў Еўропе», — цытата са спартоўкі ў сярэдзіне снежня.

Неўзабаве Крысціна трохі падрабязней расказала ў сторыс, што менавіта яе не задавальняе:

— Што да мэблі ў Амерыцы, то гэта, здаецца, заслугоўвае асобнай увагі. Такой кепскай якасці я не бачыла нідзе. Нават самая танная мэбля ў Беларусі і Польшчы нашмат лепшая за амерыканскую, якая каштуе пару сотняў даляраў.

— У Амерыцы ёсць адзін мінус — тут няма добрай гарбаты ў крамах.

— Гэты тыдзень нарошчваем тэмп [трэніровак], павялічваем нагрузку і зноў нічога не паспяваем. А нічога не паспяваем, бо ў Амерыцы нібыта час ідзе па-іншаму. Было столькі планаў, якія так і застаюцца нерэалізаванымі. І не атрымліваецца ўліцца ў той рытм жыцця, які я сабе нафантазіравала, а адставаць ад яго бесіць яшчэ больш.

Хто такая Крысціна Ціманоўская

Нагадаем, Ціманоўская атрымала дазвол прадстаўляць Польшчу на міжнародных стартах у жніўні 2023 года. У гэтую краіну спрынтарка пераехала ў 2021-м пасля скандалу на Алімпіядзе ў Токіа, калі яе гвалтоўна хацелі вярнуць у Беларусь.

Ціманоўская выступала ў складзе Польшчы на чэмпіянаце свету — 2023, чэмпіянаце Еўропы — 2024 і Алімпійскіх гульнях — 2024. Найлепшым вынікам стала пятае месца ў эстафеце 4×100 метраў на сусветным першынстве. На Гульнях у Парыжы Крысціне не ўдалося прабіцца ў паўфінал на 200 метраў. А ў эстафеце Польшча паказала 12-ы час у папярэдніх забегах і не выйшла ў фінал.

У жніўні Крысціна расказвала «Люстэрку», што збіраецца ў ЗША мінімум на паўгода: «Калі атрымаецца легалізавацца, то, думаю, гэта будзе даўжэйшы тэрмін. Хачу прапусціць зімовы спаборніцкі сезон».

Бягуха збіралася адпачыць, а потым вярнуцца да трэніровак, каб паспрабаваць выступаць у наступным годзе ў летнім сезоне і паехаць на чэмпіянат свету ў Токіа, «калі ўсё будзе зноў добра са здароўем».

Чытайце таксама