Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
  2. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  3. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
  4. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  5. BYSOL: У сілавікоў новая тактыка для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія вяртаюцца ў Беларусь
  6. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  7. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
  8. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  9. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
  10. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  11. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
  12. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
Читать по-русски


/

Амерыканскі баксёр, былы абсалютны чэмпіён свету па боксе 58-гадовы Майк Тайсан прайграў 27-гадоваму блогеру Джэйку Полу ў афіцыйным паядынку. Баксёрскі паядынак, які адбыўся ў амерыканскім Арлінгтане, скончыўся перамогай Пола аднагалосным рашэннем суддзяў, паведамляе ESPN.

Майк Тайсон (слева) и Джейк Пол на пресс-конференции в Техасе. 13 ноября 2024 года. Фото: Reuters / Kevin Jairaj-Imagn Images TPX IMAGES OF THE DAY
Майк Тайсан (злева) і Джэйк Пол на прэс-канферэнцыі ў Тэхасе. 13 лістапада 2024 года. Фота: Reuters / Kevin Jairaj-Imagn Images TPX IMAGES OF THE DAY

Адзін суддзя аддаў перавагу Полу з лікам 80:72, а два іншыя — 79:73.

Гэтая перамога стала для амерыканскага блогера адзінаццатай у прафесійнай кар’еры. Таксама на яго рахунку адна параза.

За гэты бой Джэйк Пол мусіць атрымаць 40 мільёнаў даляраў, а Майк Тайсан — 20.

Нагадаем, Майк Тайсан вядомы як адзін з самых скандальных баксёраў сучаснасці. Падчас бою ў 1997 годзе ён адкусіў частку вуха Эвандэру Холіфілду, за што быў на нейкі час пазбаўлены баксёрскай ліцэнзіі. У 1992 годзе яго прызналі вінаватым у згвалтаванні і асудзілі на турэмнае зняволенне, а ў 1999-м ён трапіў за краты яшчэ раз: за агрэсіўныя паводзіны на дарозе.