Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
  2. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
  3. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
  4. BYSOL: У сілавікоў новая тактыка для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія вяртаюцца ў Беларусь
  5. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  6. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
  7. Для кіроўцаў з'явілася змяненне, пра якое лепш ведаць на выпадак ДТЗ
  8. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  9. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
  10. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  11. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  12. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  13. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
Читать по-русски


Жыхарка Аўстраліі зняла відэа ў TikTok, у якім расказала, што так доўга не магла знайсці жыллё, што засталася бяздомнай. Яна назвала сябе «гарачай» і прызналася, што была вымушаная выкарыстоўваць гэта, каб не жыць на вуліцы, піша партал навінаў news.com.au.

@emwebbily I swear my lips arent purple this lighting is weird #emwebbily #rentalcrisis #prettyprivilege ♬ original sound — Em 👹

За пару тыдняў відэа набрала больш за 20 тысяч праглядаў і стала адным з самых папулярных у TikTok 25-гадовай аўстралійкі Эмілі Уэб. Яна адразу адзначыла, што бяздомная і цяпер знаходзіцца «ў кватэры свайго бойфрэнда».

— Не магу паверыць, што я спускала грошы на арэнду кватэры ўвесь гэты час. Лайфхакі, калі ты — гарачая штучка: ні ў якім разе не плаці за жыллё. Заходзь у [праграму для знаёмстваў] Hinge і заставайся кожную ноч у розных хлопцаў, — дала «параду» аўстралійка.

Паводле Уэб, з ёю «пакуль не здарылася нічога дрэннага». Журналістам news.com.au яна расказала, што жыве ў Голд Косце (горадзе на ўсходнім узбярэжжы Аўстраліі) і цяпер усе самыя каштоўныя рэчы захоўваюцца ў яе машыне. Сама жанчына «кідаецца паміж канапай у сяброў або спатканнямі ў пошуках месца для начлегу».

Праблема, як лічыць Уэб, у крызісе рынку арэнднага жылля ў Аўстраліі.

— Я прапаноўвала заплаціць арэнду за паўгода і нават год наперад, але мне ўсё роўна не пашанцавала, — расказала яна. І дадала: — Звычайна я не папярэджваю мужчын, што мне няма дзе жыць. Не хачу, каб яны адчувалі ціск. Я не лічу сябе бяздомнай.

У каментарах людзі параілі Уэб знайсці працу і прадраклі ёй адзіноту ў сталым узросце. Гэта, можна сказаць, самыя бяскрыўдныя водгукі пра такі спосаб пошуку начлегу.

Некаторыя карыстальніцы TikTok адзначылі, што сваім відэа Уэб заражае людзей «шкоднымі ідэямі», а таксама перасцерагалі яе, бо заставацца дома, па сутнасці, у незнаёмцаў можа быць небяспечна.

І хоць некаторыя мужчыны вырашылі не прапусціць выпадку, паклікаўшы аўстралійку да сябе дадому, многія таксама асудзілі яе паводзіны.

— Сімпатычная жанчына выкарыстоўвае гэтую прывілею, каб карыстацца мужчынамі. Гэта менавіта тое, чаму сёння так шмат мужчын апусцілі рукі ў надзеі сустрэць кагосьці, — упэўнены карыстальнік Dennis Hancock.

— А потым яны яшчэ кажуць, што праблема ў мужчынах, — дадаў чалавек з нікам ALostAlpha.

Дарэчы, Уэб не назавеш чалавекам з нізкім прыбыткам. У аўстралійкі ёсць рахунак на OnlyFans, а ў Instagram ў яе больш чым 100 тысяч падпісчыкаў. Паводле інфармацыі журналістаў, жанчына зарабляе на сацсетках дастаткова, каб плаціць блізу 1000 даляраў за арэнду на тыдзень.

Чытайце таксама