Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
  2. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
  3. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
  4. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  5. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  6. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
  7. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
  8. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  9. BYSOL: У сілавікоў новая тактыка для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія вяртаюцца ў Беларусь
  10. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  11. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  12. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
Читать по-русски


У складзе беларускай дэлегацыі, якая даставіла ў Ватыкан копіі марыйных абразоў, што ўшаноўваюцца ў Беларусі, быў хор касцёла святых Сымона і Алены ў Мінску «Голас душы». Ён выканаў некалькі шматгалосных багародзічных беларускіх спеваў, надаўшы аўдыенцыі з пантыфікам больш урачысты характар, піша Vatican News.

Фото: facebook.com/vaticannews.by
Фото: facebook.com/vaticannews.by

Калі папа наблізіўся да беларускіх пілігрымаў хор узнёс у яго гонар Plurimos annos, з пажаданнем доўгіх гадоў жыцця. Святы айцец благаславіў копіі абразоў, а таксама атрымаў у дар спіс іконы Маці Божай Будслаўскай.

Копіі цудадзейных абразоў Найсвяцейшай Панны Марыі, якія ўжо наведалі шмат беларускіх парафій, 28 чэрвеня прыбылі на плошчу святога Пятра ў Ватыкане, дзе іх благаславіў пантыфік.

З нагоды 25-годдзя каранацыі цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай і 410-годдзя яго з’яўлення ў Будславе ад імя Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага і беларускіх вернікаў папу Францішку перадалі ў падарунак выяву Апякункі Беларусі.