Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  2. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
  3. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
  4. Стало известно, чем сейчас занимается экс-глава ПВТ Валерий Цепкало
  5. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  6. В Офисе президента Украины пояснили, что имел в виду Зеленский, когда сказал, что Россия «что-то готовит в Беларуси этим летом»
  7. Снова дорожает автомобильное топливо. Но есть и условно позитивная новость, которая может понравиться водителям
  8. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  9. Для кіроўцаў з'явілася змяненне, пра якое лепш ведаць на выпадак ДТЗ
  10. КГК и прокуратура пожаловались Лукашенко на растраты в важной для него сфере. «Зеркало» получило закрытые документы — что в них
  11. Один из иностранных банков ввел новые ограничения для беларусов. Они оказались масштабнее, чем сообщалось ранее
  12. BYSOL: У сілавікоў новая тактыка для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія вяртаюцца ў Беларусь
  13. Россия требует полной капитуляции Украины и отклоняет мирные инициативы — ISW
Читать по-русски


Оксфардскі слоўнік англійскай мовы назваў словам 2022 года слэнгавы выраз goblin mode («рэжым гобліна») — ён азначае малапрыемныя паводзіны чалавека, які заграз у «каранцінным» стане і не хоча вяртацца да нармальнага жыцця. Слова ўпершыню выбралі на грамадскім галасаванні, яно стала самым папулярным сярод 300 тысяч чалавек, гаворыцца на сайце слоўніка.

Снимок носит иллюстративный характер. Фото: pixabay.com
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: pixabay.com

«Рэжым гобліна» — жаргонны выраз, які можна расшыфраваць як «тып паводзінаў, які характарызуецца бессаромнай паблажлівасцю да сабе, лянотай, неахайнасцю і прагнасцю». «Чалавеку-гобліну» таксама ўласцівая «адмова ад сацыяльных нормаў або чаканняў», тлумачаць аўтары Оксфардскага слоўніка.

Гэтае словазлучэнне ўпершыню было ўжытае ў Твітары яшчэ ў 2009 годзе, аднак вірусным стала толькі ў лютым 2022-га, калі ў большасці краін свету былі знятыя каранавірусныя абмежаванні і людзі пачалі часцей выходзіць з дому.

«Відаць, гэты тэрмін злавіў пераважны настрой людзей, якія адкінулі ідэю вяртання да „нармальнага жыцця“ або паўсталі супраць недасяжных эстэтычных стандартаў і ладу жыцця, якія дэманструюцца ў сацыяльных сетках», — разважаюць аўтары.

Каб растлумачыць на прыкладзе, як паводзяць сябе людзі ў «рэжыме гобліна», Оксфардскі слоўнік цытуе газету The Guardian: «Гэта калі вы прачынаецеся, а 2-й гадзіне ночы і брыдзяце на кухню ў адной доўгай футболцы, каб прыгатаваць сабе дзіўны перакус: напрыклад, плаўлены сыр на салёным хлебе».

Другім па папулярнасці словам стала «метасусвет», якое тлумачыцца як «гіпатэтычнае асяроддзе віртуальнай рэальнасці, дзе карыстальнікі ўзаемадзейнічаюць з аватарамі адно аднаго, што часам пазіцыянуецца як патэнцыйнае пашырэнне або замена інтэрнэту».

Трэцім абраным выразам назвалі хэштэг #IStandWith, які азначае «я падтрымліваю». Напрыклад, ён часта выкарыстоўваецца для выказвання падтрымкі Украіне ў вайне з Расіяй: #IStandWithUkraine

Летась Оксфардскі слоўнік абвясціў словам года vax, што азначае «вакцына» або «вакцынацыя».

Нагадаем, раней галоўныя лексемы гэтага года назвалі і іншыя выдавецтвы. Паводле версіі аўтараў амерыканскага тлумачальнага слоўніка Уэбстэра, гэта паняцце «газлайтынг» — яно азначае псіхалагічныя маніпуляцыі, закліканыя прымусіць чалавека сумнявацца ў сваім успрыманні рэальнасці.

А брытанскае выдавецтва Harper Collins, якое выпускае тлумачальны слоўнік англійскай мовы, прапанавала слова permacrisis («пастаянны крызіс») — вытворны тэрмін ад англійскіх словаў permanent (пастаянны) і crisis (крызіс), які азначае «працяглы перыяд нестабільнасці і няўстойлівага становішча».