Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. BYSOL: У сілавікоў новая тактыка для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія вяртаюцца ў Беларусь
  2. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  3. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  4. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
  5. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  6. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  7. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
  8. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
  9. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
  10. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  11. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
  12. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
Читать по-русски


Унучка Аляксандра Лукашэнкі Дар’я Лукашэнка, другая з трох дачок яго сярэдняга сына Дзмітрыя, упершыню дала інтэрв'ю. Яна расказала «Спутнику» пра працу на тэлебачанні, сваё месца вучобы і планы на будучыню.

Дарья Лукашенко. Фото: Sputnik.by
Дар'я Лукашэнка. Фота: Sputnik.by

Дар’я сёлета стала вядоўцай тэлевізійнага рэаліці-шоу для падлеткаў «Героі». Гэта сумесны праект «Прэзідэнцкага спартыўнага клуба», якім кіруе яе бацька Дзмітрый Лукашэнка, з Белтэлерадыёкампаніяй, МНС і Беларускай федэрацыяй пажарна-выратавальнага спорту. Анастасія ў шоу выконвае ролю Юсты (адсылка да старажытнарымскай багіні правасуддзя Юстыцыі), якая тлумачыць правілы, адкрывае і закрывае этапы шоу, робіць розныя аб’явы. Здымкі першага сезона шоу завершаныя, больш чым палова сезона ўжо выйшла на «Беларусь 1».

Паводле словаў Дар'і Лукашэнка, кастынг на шоу быў для яе адным з самых складаных этапаў праекта, яна імкнулася паказаць «усе свае найлепшыя бакі».

— Было вельмі шмат хвалявання, я ведала, што на кастынг прыйдуць больш падрыхтаваныя хлопцы і дзяўчаты, больш прафесійныя, у якіх ужо ёсць досвед на тэлебачанні. Я рыхтавалася, вядома ж, да гэтага. <…> Я ведала, што трэба падрыхтавацца быць каментатарам, таму я праглядала Youtube-ролікі з падобнымі шоу. Глядзела, як там паводзяць сябе вядоўцы, і на аснове гэтага ўжо выбудоўвала свае паводзіны.

Дарья Лукашенко в образе телеведущей программы "Герои". 17 сентября 2022 года. Фото: скриншот видео.
Дар'я Лукашэнка ў вобразе тэлевядоўцы праграмы «Героі». 17 верасня 2022 года. Скрыншот відэа

Здымкі шоу праходзілі ў асноўным у мінулым навучальным годзе, калі Дар’я яшчэ вучылася ў школе. Яна кажа, што гэта забірала шмат часу і было няпроста.

— Было, калі задзейнічаны цэлы працоўны дзень. Але мне зрабілі дастаткова зручны расклад. Я прыязджала на здымачную пляцоўку бліжэй да вечара, таму ў мяне заставаўся час вучыцца. Але даводзілася сумяшчаць — і я не скажу, што гэта было лёгка. Але цяжкасці загартоўваюць характар, таму гэта быў цікавы досвед.

Цяпер Дар’я Лукашэнка ўжо скончыла школу (дарэчы, якую менавіта — невядома, але хутчэй за ўсё гэта была Мінская міжнародная гімназія). Пра яе далейшае месца вучобы раней вядома не было. Цяпер жа дзяўчына пацвердзіла, што паступіла ў ВНУ.

— Паступіла, здала экзамены і працягнула навучанне ва ўніверсітэце на эканамічным факультэце.

Якая гэта ВНУ і ў якой краіне, Дар’я не ўдакладніла. Калі гаворка пра Мінск, то эканамічны факультэт ёсць толькі ў БДУ і МІПСА. Дарэчы, старэйшая сястра Дар'і, Анастасія, вучыцца ў МДУ ў Маскве, гэта пацвярджаў і сам Лукашэнка.

Сумяшчаць навучанне ў ВНУ і здымкі Дар'і пакуль не даводзіцца.

— На гэтым этапе здымак у мяне няма. Таму пакуль у маім жыцці толькі вучоба… пакуль што ўсё як у звычайнага студэнта — цікавыя новыя знаёмствы, новыя захапленні.

Дарья Лукашенко. Фото: Sputnik.by
Дар'я Лукашэнка. Фота: Sputnik.by

Дзяўчына расказала, што таксама займаецца танцамі, а яшчэ, на аматарскім узроўні, спортам. На пытанне, ці плануе працягваць працу на ТБ, напрыклад, весці спартовае шоу ці займацца аўтарскай журналістыкай, яна адказвае няўпэўнена.

— Я яшчэ не думала ў такім кірунку. Мне здаецца, што цікава было б паспрабаваць усякае, каб зразумець, дзе больш спадабаецца. І калі мне выпадзе такая магчымасць, то я буду шалёна радая.

У цэлым жа са сваёй будучыняй Дар’я Лукашэнка, паводле яе словаў, яшчэ не вызначылася.

— На сённяшні момант я не магу сказаць, кім я буду наогул. Напэўна, проста хацелася б стаць як мінімум добрым чалавекам. А ў далейшым… жыццё пакажа. Я хачу проста развівацца, у розных сферах сябе паспрабаваць, даведацца, што мне сапраўды падабаецца, і ў далейшым быць проста цікавай асобай, добрым чалавекам, які будзе дапамагаць іншым людзям.

Карэспандэнт спытаў дзяўчыну, ці ёсць у яе куміры або прыклады для пераймання сярод тэлезорак. Яе адказ быў адмоўным.

— Я ніколі не шукала прыкладаў для пераймання. Для мяне гэта жывыя людзі — людзі, якія знаходзяцца ў маім асяроддзі. У асноўным гэта члены маёй сям'і, — сказала Дар’я Лукашэнка.