Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. 9 мая Путин сделал несколько заявлений, которые противоречат программе российских националистов. В чем их разногласия
  2. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
  3. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
  4. Кремль назвал очередное условие, на котором готов к 30-дневному перемирию с Украиной. На Западе отреагировали
  5. Лукашенко выступил на параде в честь Дня Победы. Большая часть речи была посвящена ЕС, который он назвал «возрождающимся фашизмом»
  6. С 1 сентября расписание ждут изменения. Уроков по какому предмету станет больше, — рассказываем
  7. Пропавшая Мельникова объехала три страны, пока говорила коллегам, что болеет. За это время в фонде демсил исчезли деньги — расследование
  8. Цифра превосходит самые смелые ожидания Лукашенко. В Пакистане рассказали, сколько трудовых мигрантов готовы отправить в Беларусь
  9. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  10. Стало известно, как накажут девочек из Могилева, показавших неприличный жест на салюте 9 мая. Их сняли в «покаянном» видео
  11. «Ну что, доигрались?» МАРТ выяснил, почему в магазинах пропала картошка
  12. Беларусская провластная группа выступила перед жителями одной из стран ЕС, но там ей оказались совсем не рады. Что произошло
Читать по-русски


/

Баскетбаліст з Латвіі Яніс Ціма, паводле папярэдніх звестак, скончыў жыццё самагубствам, піша тэлеграм-канал Mash.

Янис Тимма во время матча Лиги чемпионов ФИБА в составе турецкого клуба «Дарюшшафака», 16 января 2024 года. Фото: Reuters
Яніс Ціма падчас матча Лігі чэмпіёнаў ФІБА ў складзе турэцкага клуба «Дарушафака», 16 студзеня 2024 года. Фота: Reuters

32-гадовага Ціму знайшлі мёртвым у Маскве. Побач з целам спартоўца знайшлі тэлефон з паведамленнем для былой жонкі. Яніс хацеў, каб Ганна Седакова, з якой ён развёўся 9 снежня гэтага года, ператэлефанавала яму. 16 снежня Ціма павіншаваў яе з днём нараджэння, апублікаваўшы сторыс.

Пазней агенцтву ТАСС пацвердзілі інфармацыю пра суіцыд аператыўныя службы. Падрабязнасці высвятляюцца.

Паведамляецца, што Седакова і Ціма пажаніліся ў 2020 годзе. Гэты шлюб быў трэцім для спявачкі. Пара жыла на дзве краіны — ЗША і Расію. Іх адносіны былі бурнымі: яны часта сварыліся, расставаліся, а потым зноў мірыліся. Апошнія месяцы Яніс, які спрабаваў захаваць шлюб, жыў у Маскве.

Ціма — вядомы ў мінулым баскетбаліст. Яго апошнім клубам быў іспанскі «Абрадойра». Раней спартовец таксама выступаў за расійскія «Хімкі», «Зеніт» і «Унікс», грэцкі «Алімпіякос», іспанскую «Басконію». За зборную Латвіі Яніс згуляў на чэмпіянатах Еўропы 2015 і 2017 гадоў.

Вядомай спявачцы, акторцы Седаковай 42 гады. З ураджэнкай Кіева ў 2004-м ажаніўся знакаміты беларускі футбаліст Валянцін Бялькевіч, які памёр у 2014 годзе. Праз пяць месяцаў пасля вяселля ў іх з’явілася дачка Аліна. Але шлюб пратрымаўся ўсяго пару гадоў. У 2009-м Ганна казала, што муж хутка перастаў звяртаць на яе ўвагу і выбіраў баўленне вольнага часу з сябрамі, а не ў сямейным коле. А ў 2021-м заявіла, што Бялькевіч ёй часта здраджваў, а яна была вельмі даверлівай. Валянцін пра развод не выказваўся.